Медыцынскія работнікі і пацыент у аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі ў шпіталі для хворых на COVID-19

Галоўны санітарны ўрач Беларусі даў прагноз па тэрмінах захворвання COVID-19

40
(абноўлена 09:47 17.12.2020)
У краіне плануюць вывучыць штамы новага каронавіруса, падчас першай хвалі былі выяўлены штамы, характэрныя для Ірана і заходнееўрапейскіх краін.

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Да канца снежня Беларусь выйдзе на плато па захворванні каронавіруснай інфекцыяй, пра

гэта распавёў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэспублікі Аляксандр Тарасенка.

"Што тычыцца каронавіруснай інфекцыі, мы, напэўна, набліжаемся да плато, захворванне цяпер не мае тых рэзкіх тэмпаў, якія былі яшчэ два тыдні таму. Спадзяюся, што да канца снежня мы ўсё ж такі выйдзем на плато, на якім прабудзем месяц, а то і два, затым пойдзе паступовае зніжэнне", - сказаў Тарасенка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Вывучаць новыя штамы

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час Беларусі плануецца вывучыць штамы каронавіруса, якія цыркулююць у краіне. Такія даследаванні праводзіліся ўвесну падчас першай хвалі COVID-19, тады былі выяўлены штамы, характэрныя для Ірана і заходнееўрапейскіх краін, у прыватнасці, Італіі. Задача пастаўлена перад спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Выйсці на плато

Падчас наведвання Стаўбцоўскай ЦРБ прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь паступова выходзіць на плато па захворванні каронавірусам.

"Дай бог, каб у краіне так было. Будзем спадзявацца, што мы ўсё ж такі выйшлі на гэта плато. Бачыце, ужо пайшло зніжэнне", - пракаментаваў ён падзенне захворвання па раённай бальніцы з 20 да 12 чалавек.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя на 16 снежня, у краіне зарэгістравана 165 897 выпадкаў каронавіруса, сутачны прырост трымаецца на адзнацы 1900 чалавек. Ад ускладненняў COVID за ўвесь перыяд пандэміі памерлі 1 291 беларус.

Статыстыка па захворванні COVID-19 працягвае расці ва ўсім свеце. Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, у Еўропе абстаноўка стабілізавалася, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Усяго ж, па дадзеных СААЗ, у свеце колькасць тых, хто захварэў на каронавірус за мінулы тыдзень павялічылася на 4,3 мільёна - гэта самы высокі паказчык за ўвесь перыяд пандэміі. Смяротных выпадкаў стала больш на 75 тысяч.

40
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1009)
Вакцынацыя ад COVID-19

Парагвай зарэгістраваў расійскую вакцыну "Спутник V"

7
(абноўлена 17:48 15.01.2021)
У Паўднёвай Амерыцы прэпаратам ад каронавіруса ўжо прышчапляюць насельніцтва Аргенціны, Балівіі, Венесуэлы і Бразіліі.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).

Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.

Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.

Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.

Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус
Тэставанне на каронавирус

Сутачная статыстыка Міністэрства аховы здароўя: на каронавірус захварэлі 1 941 чалавек

9
(абноўлена 17:25 15.01.2021)
З пачатку пандэміі інфекцыяй ў краіне заразіліся больш за 220 тысяч чалавек, тэсты на COVID-19 правялі амаль палове насельніцтва Беларусі.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў краіне зарэгістраваны 1 941 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, паведаміла ў пятніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Выпісалася пры гэтым пацыентаў больш - 2 054. Смяротная статыстыка таксама абнавілася - за мінулыя суткі памерлі 10 чалавек.

Усяго з пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі захварэлі 221 604 чалавекі, а ачунялі 204 500 пацыентаў. Памерлі за гэты час ўжо 1 564 беларусы.

Айчынныя лабараторыі за мінулыя 24 гадзіны выканалі 24 888 тэстаў, а ўсяго ў краіне правялі 4 216 095 тэстаў на каронавірус.

Нагадаем, сутачны рэкорд па колькасці выпадкаў захворвання у Беларусі быў зарэгістраваны 12 снежня 2020 года – тады на COVID-19 захварэлі 1 975 чалавек.

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса праходзіць у Беларусі з 29 снежня. Першымі прышчапляюць людзей з групы рызыкі: медыкаў, педагогаў і іншых. На наступным тыдні ў краіне завершыцца кантроль якасці чарговай партыі расійскай вакцыны "Спутник V", пасля чаго вакцынацыя медыкаў працягнецца.

Усяго на добраахвотнай аснове плануецца прышчапіць больш за 5,5 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1009)

Імпічмент Трампу і інаўгурацыя Байдэна: што адбываецца ў Вашынгтоне - відэа

0
(абноўлена 14:34 16.01.2021)
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за імпічмент прэзідэнту Дональду Трампу з-за беспарадкаў у Капітоліі, тым часам на ўсю моц ідзе падрыхтоўка інаўгурацыі Джо Байдэна. Глядзіце на відэа, што адбываецца ў Вашынгтоне.

Дональд Трамп стаў першым прэзідэнтам ЗША у гісторыі, якога двойчы падвергнулі імпічменту падчас яго знаходжання на пасадзе. Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адобрыла рэзалюцыю аб імпічменце дзеючага прэзідэнта краіны, абвінаваціўшы яго ў "падбухторванні да нападзення" на будынак Капітолія, якое адбылося ў сераду, 6 студзеня.

Тэкст рэзалюцыі аб імпічменце быў абнародаваны ў панядзелак, і праз два дні ён быў прыняты ў ходзе галасавання усімі дэмакратамі і дзесяццю рэспубліканцамі. За імпічмент дзеючага прэзідэнта ЗША прагаласавалі 232 чалавекі, супраць - 197.

Лідэр рэспубліканскага большасці Мітч Маконэл заявіў, што Сенат разгледзіць абвінавачванне пасля інаўгурацыі Джо Байдэна, якая адбудзецца 20 студзеня. Тым часам у Вашынгтоне ідзе падрыхтоўка да цырымоніі інаўгурацыі Байдэна.

Працоўныя манціруюць сцэну і дэкарацыі для мерапрыемства, а вакол будынка ўзмацняецца бяспека: усталёўваюць платы і блакіруюць дарогі, паліцэйскія і нацыянальная гвардыя ахоўваюць уваходы вакол.

Пасля штурму Капітолія ЗША прыхільнікамі Трампа на мінулым тыдні ФБР папярэдзіла аб запланаваных узброеных пратэстах у Вашынгтоне перад інаўгурацыяй.

Паведамляецца, што 20 студзеня Нацыянальная гвардыя накіруе ў акругу Калумбія 20 тысяч вайскоўцаў для ўзмацнення бяспекі.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
ЗША, інаўгурацыя, Кангрэс ЗША