Расійская вакцына ад каронавіруса Спутник V

Вакцыне "Спутник V" выдалі рэгістрацыйнае пасведчанне ў Беларусі

23
(абноўлена 14:28 21.12.2020)
Беларусь стала першай пасля Расіі краінай, у якой прайшлі клінічныя выпрабаванні прэпарата, закліканага папярэдзіць каронавірус.

МІНСК, 21 сне - Sputnik. Першую ў свеце зарэгістраваную вакцыну ад COVID-19 цяпер дапусцяць да рэалізацыі ў Беларусі, паведаміў міністр аховы здароўя краіны Дзмітрый Піневіч.

Прэпарат "Спутник V" (Гам-Кавід-Вак) распрацаваны і выраблены ў НДЦЭМ імя Гамалеі. Расійскае Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала вакцыну ў жніўні першым у свеце.

"Па дамоўленасцях двух кіраўнікоў дзяржаў мы сталі першай краінай, якая прыняла ўдзел у клінічных выпрабаваннях вакцыны "Спутник V". Сёння мы можам афіцыйна заявіць, што, па наяўных на сённяшні дзень дадзеных, вакцына бяспечная і эфектыўная, сур'ёзных або непрадбачаных пабочных эфектаў выяўлена не было", - паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Зараз афіцыйна: "Спутник V" зарэгістравалі

Інфармацыю пра прэпарат падалі ў нацыянальны Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя яшчэ ў лістападзе.

"Па выніках працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрства аховы здароўя выдала рэгістрацыйнае пасведчанне, пасля чаго вакцына "Спутник V" можа быць дапушчана да рэалізацыі і медыцынскага ўжывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - заявіў Піневіч.

Выпрабаванні "Спутника V" у Беларусі

Беларусы змаглі пратэставаць вакцыну аднымі з першых. На чатырох клінічных базах сто чалавек атрымалі ўколы: часткі групы ўводзілі сапраўдны прэпарат, іншым - плацэба. У ліку падыспытных быў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, ён паведаміў, што адчувае сябе добра. Праверыла эфект ад вакцыны і прэс-сакратар прэзідэнта краіны Наталля Эйсмант, прычым зрабіла яна гэта "ў баявых умовах" чырвонай зоны.

Вакцына складаецца з двух кампанентаў, іх ўводзяць з перапынкам у тры тыдні. Перад кожным уколам усе падыспытныя здавалі тэст на каронавірус, у двух з ста выявіўся COVID-19, таму другую прышчэпку ім не рабілі.

"У вакцынаваных людзей выпрацоўваецца ўстойлівы, гумаральны і клеткавы імунны адказ. Гэта забяспечваецца за кошт выкарыстання двух розных вектараў, якiя прыносяць прэпарат, і, адначасова, якія вырашаюць праблему магчымага нейтралізуючага эфекта пры другой ін'екцыі", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Усяго выпрабаванні прэпарата доўжацца прыкладна паўгода: ад 166 да 194 дзён пасля атрымання пацыентам першай прышчэпкі.

23
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (114)

Беларусы пра Расію: што жыхары Мінска думаюць пра краіну-суседку - відэа

9
(абноўлена 12:54 12.06.2021)
Сёння адзначаецца Дзень шматнацыянальнай Расіі. Напярэдадні свята Sputnik Беларусь выйшаў на вуліцы Мінска, каб даведацца ў жыхароў сталіцы, якое іх меркаванне аб Расійскай Федэрацыі. Глядзіце на відэа, што адказалі гараджане і што яны пажадалі краіне-суседцы.

12 чэрвеня ў Расійскай Федэрацыі адзначаецца адно з самых маладых дзяржаўных свят - Дзень Расіі. Па традыцыі ў гэты дзень у Расіі праходзяць масавыя народныя гулянні, спартыўныя мерапрыемствы і канцэрты.

Святочнай датай 12 чэрвеня стала ў 1992 годзе. Вярхоўны савет Расійскай Федэрацыі выдаў пастанову аб прысваенні даце прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі статусу святочнага непрацоўнага дня. У 1998-м свята атрымала сваю сучасную назву.

Якія асацыяцыі ў беларусаў выклікае Расія і што жадаюць краіне-суседцы і яе жыхарам у Дзень шматнацыянальнай Расіі? З такімі пытаннямі Sputnik адправіўся на вуліцы Мінска.

Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра Расію і чаго жадаюць краіне і яе жыхарам у Дзень Расіі.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
відэа, Расійская Федэрацыя, сталіца, Sputnik Беларусь, свята, Дзень шматнацыянальнай Расіі, Дзень Расіі, краіна, Мінск, жыхар, беларусы
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Дарогамі вайны: перасовачны музей "Цягнік Перамогі" у Мінску - відэа

8
Праект расійскіх і беларускіх чыгуначнікаў прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а ў гэтым годзе экспазіцыю ў адным з вагонаў прысвяцілі подзвігу салдат Брэсцкай крэпасці. Глядзіце відэа, як сустракалі састаў у беларускай сталіцы.

Стваральнікі перасовачнай экспазіцыі абяцаюць такі эфект прысутнасці, якога няма ні ў адным стацыянарным музеі пра Вялікую Айчынную вайну. "Цягнік Перамогі" літаральна ахінае наведвальніка подыхам падзей таго часу. Шлях - гэта пераход з аднаго вагона ў іншы. Гады да пачатку вайны - Вялікая Айчынная - і доўгачаканая Перамога.

З 12 вагонаў дзевяць - экспазіцыйныя. Замест вокнаў - экраны з відэа, перазнятым па хроніцы ваенных гадоў. І адчуванне, што ты бачыш рэальную карцінку за акном. Па ўсім маршруце наведвальнікаў суправаджае аўдыягід.

"Праект імерсіўны, ён унікальны тым, што наведвальнік аказваецца ўсярэдзіне экспазіцыі. І можа кранаць прадметы. Слухаць аўдыёаповяд машыністкі Лідзіі, гэта зборны вобраз, які створаны на падставе гісторый рэальных жанчын, якія працавалі на чыгунцы ў гады вайны", - распавядае каардынатар каманды "Неўскі баталіст" Маргарыта Папова.

Каб дамагчыся эфекту прысутнасці, стваральнікі экспазіцыі задзейнічалі гукавыя эфекты, шматлікія праектары і экраны высокай выразнасці. Тэатральны свет, галаграмы, датчыкі прысутнасці, фоташпалеры. А яшчэ сотні фігур. Прычым амаль ва ўсіх ёсць рэальныя прататыпы. Стваралі скульптуры па фота ваенных гадоў. Рэалістычнасці дадаюць і прадметы побыту, рэквізіт. Да прыкладу, зброя таго часу, салдацкая форма.

"У мяне проста няма слоў. Я лічу, што і лекцый не трэба пра вайну. Трэба маладых людзей сюды прывесці, каб яны проста паглядзелі. Вайна ў натуры. Хто не чуў пра вайну, ён тут усё зразумее", - перакананы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сінельшчыкаў.

Гісторыя "Цягніка Перамогі"

Праект "Цягнік Перамогі" - сацыяльны. З гэтай экспазіцыяй толькі ў расійскіх гарадах пазнаёміліся ўжо больш за 90 тыс чалавек. Як мяркуюць у БЧ, у Беларусі паглядзець унікальную выставу зможа каля 15 тыс чалавек. Праўда, толькі па запрашальных білетах, ужо вельмі моцны ажыятаж выклікаў "Цягнік Перамогі".

У Мінску на чыгуначным вакзале выстава прабудзе тры дні. Пасля састаў адправіцца ў Оршу, дзе прабудзе з 14 па 15 чэрвеня, 16-17 чэрвеня яго ўбачаць жыхары Віцебска, пасля састаў спыніцца ў Полацку, а 19-20 чысла ён будзе даступны для жыхароў Гродна. Асаблівае месца ў маршруце з 21 па 24 чэрвеня зойме Брэст, гамяльчане змогуць пабываць у музеі 25-26 чэрвеня, а завершыцца паказ экспазіцыі ў Магілёве 27-28 чэрвеня.

На сайце праекта поездпобеды.рф ацаніць экспазіцыю можна ан-лайн.

Глядзіце таксама:

8
Тэги:
сталіца, Брэсцкая крэпасць, подзвіг, Вялікая Айчынная вайна, праект, відэа, Мінск, "Цягнік Перамогі", музей, Вайна, дарогі