Лагатып РУП Белпошта

Белпошта стварыла нацыянальную электронную сістэму як яна будзе працаваць

20
(абноўлена 17:46 04.01.2021)
Беларуская паштовая служба паступова пераходзіць у лічбавы фармат, і для таго, каб адправіць ліст, зараз не трэба будзе купляць канверты і ляпіць маркі.

МІНСК, 4 сту – Sputnik. У Беларусі запрацавала нацыянальная паштовая электронная сістэма, распавяла Sputnik прэс-сакратар Белпошты Кацярына Жураўская.

Для выкарыстання сістэмы неабходна стварыць электронную паштовую скрыню на сайце Белпошты.

"З дапамогай сістэмы можна перасылаць заказныя і простыя лісты ў тым ліку ў электроннай форме. Па сутнасці тая ж электронная пошта, якая мае юрыдычную значнасць. Гэта зручна, таму што не трэба стаяць у чарзе, купляць канверты і ляпіць маркі", - патлумачыла прадстаўнік паштовай службы.

Адпраўляць і атрымліваць лісты можна ў любы час сутак з мабільнага тэлефона ці камп'ютэра. У іх можна ўкласці дакументы, фатаграфіі, малюнкі, рахункі, паведамлення, даведкі, выпіскі, квітанцыі і іншыя дакументы да 30 старонак, "вордаўскія", "эксэлеўскі" і "ПДФ" -файлы памерам да 10 МБ.

Белпошта перанакіруе ліст атрымальніку: у электронным ці ж раздрукаваным папяровым выглядзе. Факт атрымання і адпраўлення будзе фіксавацца і мець у выпадку неабходнасці юрыдычную сілу.

"Для перасылкі ліста дастаткова ведаць паштовы адрас. Калі адрасат не зарэгістраваны ў электроннай сістэме, паштальёны раздрукуюць і даставяць ліст асабіста ў рукі", - дадала Жураўская.

Паводле яе слоў, інфармацыя, якая змяшчаецца ў лісце, застанецца канфідэнцыйнай.

Дарэчы, перасылка электронных лістоў танней, чым папяровых. Просты каштуе 42 капейкі (папяровы - 60), заказны - 1,5 рубля (папяровы - 7,68).

Таксама з 3 студзеня 2021 года адрасаты цяпер будуць атрымліваць інфармацыю пра паступленне пасылак (напрыклад, з Кітая) праз электронную пошту ці СМС. Для гэтага адпраўніку неабходна ўказаць ў паштовым адрасе нумар мабільнага тэлефона, электронную паштовую скрыню нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы або адрас электроннай пошты адрасата. Пры гэтым папяровыя паведамленні ў індывідуальныя паштовыя скрыні паштальёны будуць дастаўляць яшчэ некаторы час, пасля іх скасуюць.

20
Тэги:
РУП "Белпошта", Беларусь
Лячэнне хворых з COVID-19 у рэзервовым шпіталі ў АТЦ Масква

Cабянін назваў сітуацыю з COVID-19 у Маскве драматычнай

6
(абноўлена 13:28 16.06.2021)
За мінулыя суткі ў расійскай сталіцы было выяўлена 5 782 новыя выпадкі COVID-19, памерлі больш за 70 пацыентаў.

МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Мэр Масквы Сяргей Сабянін назваў развіццё сітуацыі з каронавірусам у расійскай сталіцы драматычным. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу.

"Сітуацыя з каронавірусам працягвае развівацца драматычна", - заявіў Сабянін.

Ён удакладніў, што ў цяперашні час у шпіталях знаходзіцца больш за 12 тысяч чалавек з рознай ступенню цяжкасці хваробы.

"Па захворванню мы ўжо на ўзроўні мінулагодніх пікаў", - канстаціраваў маскоўскі мэр.

Паводле яго слоў, толькі апошнія 24 гадзіны ў Маскве ад каронавіруса памерлі больш за 70 чалавек.

Масавая вакцынацыя

Сабянін заявіў, што трагічных выпадкаў можна было б пазбегнуць, калі б грамадзяне своечасова прышчапіліся ад COVID-19. Разам з тым, ён дадаў, што вакцынацыя - гэта асабістая справа кожнага.

"У Маскоўскім рэгіёне пражывае каля 20 млн чалавек. Масква знаходзіцца на ростанях усіх дарог. Менавіта па нас прыпадаюць самыя страшныя ўдары пандэміі.

Менавіта таму нам у першую чаргу патрэбна надзейная абарона ад небяспечнай хваробы, ад гібелі тысяч масквічоў. Такая абарона ёсць - гэта вакцынацыя", - упэўнены Сабянін.

Паводле яго слоў, больш за 1.8 мільёны масквічоў прышчапіліся ад COVID "адной з лепшых і надзейных вакцын".

"Мы проста абавязаны зрабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны правесці масавую вакцынацыю і спыніць страшную хваробу. Спыніць гібель тысяч людзей", - дадаў Сабянін.

У сувязі з гэтым сёння маскоўскімі ўладамі было прынята рашэнне аб абавязковай вакцынацыі людзей, якія працуюць у сферы паслуг.

"Прашу зразумець правільна і падтрымаць гэта вельмі цяжкае, няпростае, але неабходнае і адказнае рашэнне", - сказаў на заканчэнне Сабянін.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
COVID-19, сітуацыя, Масква, Сяргей Сабянін
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
На занятках у Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі Маскоўскага раёна

Кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання з'явяцца ў школах

7
(абноўлена 12:39 16.06.2021)
У краіне для пасады ваенрука ўводзіцца дзве тысячы ставак, да падрыхтоўкі школьнікаў змогуць прыцягваць кадравых вайскоўцаў.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Новая пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання будзе ўведзена ў школах з 1 верасня гэтага года, пра гэта паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Гэтая заява была зроблена на пашыраным пасяджэнні прэзідыума верхняй палаты парламента, дзе абмяркоўвалася тэма па паляпшэнню падрыхтоўкі прызыўнікоў да службы ва Узброеных сілах краіны.

"З 1 верасня гэтага года ў школах ўводзіцца пасада кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання - усяго каля 2 тысяч ставак", - прыводзяцца словы Карпенкі на сайце ведамства.

Ён адзначыў, што сістэма адукацыі - гэта, перш за ўсё, інстытут сацыялізацыі і выхаваўчая работа павінна быць укаранёна ў навучальны працэс.

Супрацоўніцтва з Мінабароны

У ведамстве нагадалі, што ваенна-патрыятычныя лагеры і змены для дзяцей і падлеткаў арганізуюцца з міністэрствам абароны рэгулярна. Акрамя таго, ведамствамі праводзяцца тэматычныя віктарыны і конкурсы.

Міністр абароны Віктар Хрэнін на пасяджэнні таксама прапанаваў арганізаваць у школах навучанне і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў па прадмеце "Дапрызыўная падрыхтоўка". Да падрыхтоўкі школьнікаў будуць прыцягваць вайскоўцаў.

Як паведаміла прэс-служба Мінадукацыі, праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва ўжо распрацавана, у цяперашні час праводзіцца падрыхтоўка па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Нагадаем, што ў красавіку міністар адукацыі заявіў аб падрыхтоўцы дзяржаўнай праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва і паведаміў, што яна павінна будзе прайсці грамадскае абмеркаванне.

"Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой доўг перад Айчынай і не думала, што служба ў арміі - гэта страта часу. Акрамя іншага, гэта магчымасць набыць вайсковую спецыяльнасць, выхаваць у сабе якасці сапраўднага мужчыны і грамадзяніна", - растлумачыў кіраўнік Мінабароны.

Вярнуць ваенрукоў

Гаворка пра тое, што ў школы могуць вярнуць ваенрукоў, ішла ўжо два гады таму. Карпенка тады заявіў, што формы работы ў гэтым кірунку могуць быць разнастайнымі, у тым ліку гэта клопат пра ветэранаў, добраўпарадкаванне пахаванняў і воінскіх магіл, вывучэнне гісторыі воінскіх частак і злучэнняў, партызанскіх атрадаў і падпольных груп у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі рэгіёнаў, арганізацыя "зорных паходаў".

Міністр адукацыі лічыць, што браць удзел у працы, якая "нясе ў сабе зарад патрыятызму і гонару за краіну", павінен кожны школьнік.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
вайскоўцы, школа, выхаванне, кіраўнік