МІНСК, 10 сту – Sputnik. Расійская журналістка Наіля Аскер-задэ распавяла, пра што пыталася ў інтэрв'ю малодшага сына прэзідэнта Беларусі Мікалая Лукашэнкі. Адпаведны пост разам з фатаграфіяй вядучая тэлеканала "Россия 1" і аглядальнік праграмы "Вести" апублікавала ў сваім Instagram-акаўнце. На фота журналістка разам з Лукашэнкам-малодшым пазіруе на фоне інтэр'ераў Палаца Незалежнасці ў Мінску.
"Падчас здымкі ў Мінску ўдалося запісаць інтэрв'ю з малодшым сынам прэзідэнта - Мікалаем Лукашэнкам. Задала і тое пытанне, якое больш за ўсё хвалюе яго прыхільніц", - напісала журналістка.
Якое пытанне, менавіта хвалюючае прыхільніц, было зададзена малодшаму сыну беларускага лідэра, журналістка не ўдакладніла, аднак пацікавілася ў сваіх падпісчыкаў: "А што б вы ў яго спыталі?".
Кім ён хоча ці марыць быць у будучыні, ці лёгка быць сынам прэзідэнта, у якую ВНУ ён хацеў бы паступіць - такія пытанні прапанавалі падпісчыкі. "У мяне занадта шмат пытанняў, я б не ведала, што спытаць", - адгукнулася адна з рэспандэнтак, "Які прыгожы хлопец", - выказалася другая.
"Гэта была незабыўная камандзіроўка. Даўно ў нас не было такіх здымак. Мы амаль не спалі, але час пранёсся як адно імгненне. Вельмі хочацца хутчэй усё зманціраваць і ўбачыць, што атрымаецца", - напісала Аскер-задэ ў іншым посце.
Таксама ў анонсе інтэрв'ю вядучай з самім беларускім лідэрам гучаць пытанні аб тым, ці бываюць у Аляксандра Лукашэнкі канфліктныя сітуацыі з сынам і каго ён лічыць сваімі сябрамі, на што беларускі лідэр адказаў, што Пуціна лічыць сябрам, а на Зяленскага "не трымае зла".
Чытайце таксама:
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Падрыхтоўка да інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна, намечаная на сераду, завяршаецца ў Вашынгтоне.
Афіцыйныя мерапрыемствы для зноў абранага кіраўніка Белага дома пачнуцца ў 8:45 (16:45 па мінскім часе), словы прысягі ён вымавіць роўна апоўдні (20:00).
Вядома, што на цырымоніі не будзе прысутнічаць Дональд Трамп, які ўзначальваў краіну з 2017 года. Ён і першая лэдзі пакінулі Белы дом раніцай, каб адправіцца на ваенную базу Эндрус пад Вашынгтонам, а затым - у свой маёнтак у Фларыдзе.
Напярэдадні сайт Белага дома распаўсюдзіў развітальнае пасланне Трампа амерыканцам. У ім ён назваў сябе першым прэзідэнтам ЗША, які не развязаў ні адну новую вайну.
"Мы зрабілі тое, што прыйшлі зрабіць, і яшчэ нашмат больш", - сказаў Трамп.
Акрамя таго, Трамп таксама асудзіў гвалт, які адбыўся ў сценах Капітолія. Ён таксама адзначыў, што будзе маліцца за поспехі адміністрацыі Джо Байдэна ў забеспячэнні росквіту і нацыянальнай бяспекі краіны.
Адыходзячы кіраўнік дзяржавы заявіў, што лічыць сваё знаходжанне на гэтай пасадзе паспяховым. Ён перасцярог ЗША ад "страты ўпэўненасці ў сваёй велічы".
Становішча ў краіне трывожнае: федэральныя службы і ўлады штатаў асцерагаюцца магчымых успышак гвалту, а таксама беспарадкаў з удзелам палітычных экстрэмістаў.
Да забеспячэння бяспекі ў 30 амерыканскіх штатах прыцягнуты падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі ЗША, толькі ў Вашынгтон і прыгарады перакінута больш за 25 тысяч байцоў.
Апасенні, у прыватнасці, выкліканы падзеямі 6 студзеня, калі пасля прызыву з боку Дональда Трампа ў дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў яго прыхільнікі прарваліся ў будынак Капітолія. Падчас беспарадкаў у Вашынгтоне загінулі пяць чалавек, многія атрымалі траўмы. У горадзе ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі, ён дзейнічае да ўступлення на пасаду абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Меры бяспекі, прынятыя ў святле таго, што адбылося, сілавыя ведамствы ЗША ўжо назвалі беспрэцэдэнтнымі.
На працягу 10 будучых дзён Джо Байдэн павінен будзе зацвердзіць мноства дакументаў, якія не патрабуюць адабрэння кангрэса. У топ-лісце задач таксама значыцца спрэчнае пытанне аб зняцці мер па абмежаванні на паездкі амерыканцаў у краіны, якія пагражаюць бяспецы ЗША. Амерыка таксама мае намер вярнуцца да абмеркавання пагаднення аб клімаце.
Што тычыцца акружэння новага прэзідэнта, то адміністрацыя з моманту прызначэння павінна будзе пачынаць кожны працоўны дзень з проціэпідэмічнай праверкі.
Чытайце таксама:
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Праграму сямейнага капіталу ў Беларусі прапануюць пашырыць: такая мера падтрымкі сем'яў можа дзейнічаць і пры нараджэнні другога дзіцяці, перадае БелТА.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла, што такая навіна цяпер абмяркоўвацца.
"Калі мы прастымулюем нараджэнне другіх дзяцей, тым самым створым нізкі старт для пераходу на ўзровень шматдзетнай сям'і. Таму плануем у бягучай пяцігодцы разгледзець эканамічную магчымасць распаўсюджвання сямейнага капіталу і на другіх дзяцей", - заявіла Касцевіч.
Міністр распавяла, што большасць сем'яў, якія выкарыстоўваюць сямейны капітал датэрмінова, трацяць яго на будаўніцтва жылля - каля 90%.
Праграма сямейнага капіталу ў Беларусі дзейнічае з 2015 года. З 2020 года прэзідэнт падоўжыў праграму яшчэ на 5 гадоў. З'явіліся і некаторыя важныя новаўвядзенні. Выплаты сталі налічвацца ў беларускіх рублях - 22,5 тысячы рублёў (прыкладна 8,8 тысяч долараў па актуальным курсе Нацбанка - Sputnik), іх штогод будуць індэксаваць ў залежнасці ад узроўню інфляцыі. Раней такія выплаты складалі 10 тысяч долараў.
Акрамя таго, з 2020 года з'явілася магчымасць выкарыстоўваць сямейны капітал датэрмінова: на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і (будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах), на навучанне ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ; на аплату медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічных.
Паводле звестак Мінпрацы і сацабароны, на 1 студзеня 2021 года ў Беларусі адкрыты 93,575 тысячы дэпазітных рахункаў на сямейны капітал для шматдзетных сем'яў.