МІНСК, 13 сту - Sputnik. У Мінску пачалі абсталяваць грамадскія кропкі абагрэву, паведамілі ў Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа.
Першая такая кропка запрацуе каля Дома начнога знаходжання на вул. Ваупшасова, 42. Па сутнасці гэта палатка, якая ацяпляецца, куды прыходзяць асобы без пэўнага месца жыхарства. Там яны могуць сагрэцца гарбатай. А калі неабходна, ім выдадуць прадуктовыя і гігіенічныя наборы.
Таксама група валанцёраў з чацвярга, 14 студзеня, пачынае працаваць у горадзе. Будуць аглядаць месца, дзе часцей за ўсё збіраюцца бяздомныя людзі. Тым, хто жыве ў нястачы, акажуць дапамогу, у тым ліку медыцынскую.
Адкрыты і ўсе тэрытарыяльныя офісы арганізацыі - у Мінску іх дзевяць. Бедным катэгорыям грамадзян, акрамя гуманітарных набораў, выдаюць цёплыя рэчы. Арганізаваны іх збор. Здаць непатрэбнае адзенне могуць усе неабыякавыя.
Да канца тыдня ў Беларусі рэзка пахаладае. Сіноптыкі папярэдзілі аб жоўтым узроўні небяспекі.
Моцныя маразы прыйдуць ужо заўтра, 14 студзеня. Так ноччу тэмпература апусціцца да -15, а ў нядзелю месцамі чакаецца да -25 градусаў. У пятніцу Белгідрамет Мінпрыроды абяцае завеі.
У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам падрыхтаваць аўтамабіль, праверыць яго тэхнічны стан. Асабліва гэта тычыцца машын на дызельным рухавіку. Аўтамабіль павінен быць на зімовых шынах. Акумулятар - загадзя правераны.
У далёкія паездкі ДАІ рэкамендуе браць з сабой цёплыя рэчы, зараджаны мабільны тэлефон, а таксама "джэнтэльменскі набор" (рыдлёўка, трос, стартавыя правады для акумулятара, ліхтарык). Гэтыя прадметы дапамогуць у выпадку спынення або паломкі аўтамабіля.
МІНСК, 23 сту - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі больш за 1 700 чалавек захварэлі на каронавірусную інфекцыю, праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.
Паводле афіцыйных дадзеных, у краіне за апошнія 24 гадзіны выяўлены 1 748 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Такім чынам, агульная колькасць інфіцыраваных з пачатку пандэміі складае 235 859.
За мінулыя суткі ачуняў і выпісаны 2 081 пацыент. Усяго ж ад віруса вылечыліся 220 912 чалавекі.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 639 пацыентаў з выяўленым каронавірусам - плюс 11 за суткі.
У лабараторыях за ўвесь час з пачатку пандэміі выканана 4 348 389 тэстаў на каронавірус.
Чытайце таксама:
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Кіраўнік расійскай дыпмісіі Дзмітрый Мезенцаў прапанаваў адкрыць у Беларусі пункты для тых, хто плануе паступаць у расійскія ўніверсітэты, пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
"Мы (работнікі пасольства) ужо атрымалі каля 400-450 запытаў ад бацькоў, дзеці якіх хацелі б паступіць у расійскія ВНУ. Зразумела, што ў Беларусі і Расіі розныя падыходы пры фарміраванні тэстаў, але мы хацелі б, каб пункты для здачы ЕГЭ былі адкрыты ў Магілёве на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, а таксама ў некаторых іншых ВНУ у Мінску, Гродне і, магчыма, Віцебску", - сказаў пасол.
Ён адзначыў, што колькасць беларусаў, якія навучаюцца ў расійскіх універсітэтах, за апошнія гады вырасла, і каб не прымушаць беларускіх абітурыентаў ехаць у Расію, варта адкрыць пункты для здачы ЕГЭ.
Пра з'яўленне пунктаў для здачы АДЭ у Беларусі кажуць даўно. У сакавіку 2019-га на той момант пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч паведамляў, што магчымасць здаваць АДЭ у Мінску ў беларусаў з'явіцца да канца года. Планавалася, што пункт адкрыецца на тэрыторыі пасольства РФ у Мінску, аднак ён так і не запрацаваў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Каспяровіч нагадаў Sputnik, што калі цяпер беларусы хочуць паступіць у расійскія ўніверсітэты, яны едуць у Расію і здаюць АДЭ.
"Згодна з заканадаўствам беларускія грамадзяне маюць магчымасць паступіць у расійскія ВНУ і без ЦТ, здаючы ўнутраныя іспыты ў гэтых універсітэтах", - адзначыў Каспяровіч.
Чытайце таксама:
Дзіцяня індыйскага насарога з'явілася на свет у заапарку Вроцлава 6 студзеня, аднак паказалі малую толькі цяпер. Шасцігадовая самка насарога па мянушцы Маруся выношвала дзіцяня 16 месяцаў, пасля родаў мама адчувае сябе добра і не падпускае да дачкі старонніх.
"Гэта першы індыйскі насарог ў гісторыі заапарка і ў цэлым першы насарог, які тут нарадзіўся. Для нас гэта вялікая радасць, але таксама і вялікая адказнасць", - сказала наглядчык заапарка Вроцлава Жусціна Навіцка.
Індыйскія насарогі - вельмі рэдкі від нават у дзікай прыродзе. Гэтыя млекакормячыя прадстаўлены толькі ў 66 заапарках па ўсім свеце. Некалькі дзесяцігоддзяў таму індыйскія насарогі былі на мяжы вымірання, таму што браканьеры палявалі на іх з-за іх каштоўнага рога, які мог дасягаць у даўжыню да 57 сантыметраў. Аднак дзякуючы строгім правілам, якія ўступілі ў сілу ў 1970-х гадах, папуляцыя гэтага віду павялічылася прыкладна да 3600 асобін.
"Мы вельмі задаволеныя гэтай падзеяй, таму што гэты від знаходзіцца пад пагрозай знікнення, як і ўсе насарогі. Ён жыве ўсяго ў некалькіх нацыянальных парках Індыі. І гэтыя паркі ўсё часцей забудоўваюцца, на жаль, жыллём для людзей, што выклікае праблемы, асабліва ў выпадку паводак", - сказаў дырэктар заапарка Вроцлава Радаслаў Ратайшчак.
Рэдкасць дадзенага віду надае нараджэнню маляняці асаблівае значэнне, аднак наглядчыкі заапарка мяркуюць, што гэтае дзіцяня будзе не адзінае. Бацькі-насарогі маладыя і ў будучыні ў іх яшчэ могуць з’явіцца нашчадкі.