Брыгада хуткай дапамогі ў Мінску

Статыстыка па каронавірусе: за суткі захварэлі 1 967 пацыентаў, памерлі - 10

19
(абноўлена 18:03 14.01.2021)
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі зарэгістраваны 219 663 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.

МІНСК, 14 сту – Sputnik. За мінулыя суткі ў рэспубліцы зарэгістраваны 1 967 пацыента з каронавірусам, паведаміла ў чацвер прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

З пачатку пандэміі ў краіне зафіксаваны 219 663 выпадкі захворванняў COVID-19. Тым не менш, за мінулыя суткі выпісаліся больш пацыентаў, чым захварэлі - 2 314 чалавек.

Усяго за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі пайшлі на папраўку 202 446 пацыентаў, у якіх быў пацверджаны каронавірус. За суткі памерлі 1 554 пацыента з COVID-19, такім чынам, колькасць ахвяр хваробы за мінулыя 24 гадзіны склала 10 чалавек.

Усяго ў рэспубліцы праведзена амаль 4,2 мільёна тэстаў на каронавірусную інфекцыю. З іх за мінулыя суткі - 24 668. Даведацца, дзе ў Беларусі можна здаць ПЦР-тэст, можна тут.

Адказалі на глабальныя выклікі

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч сёння на нарадзе ў прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што беларуская медыцына спраўляецца з лячэннем хворых на каронавірус, а развітая сетка сістэмы аховы здароўя краіны дазволіла сур'ёзна знізіць наступствы пандэміі.

Паводле яго слоў, у дзяржаве выбудаваная цэлая схема аказання медыцынскай дапамогі.

"Беларускія медыкі адказалі на глабальныя выклікі, звязаныя са шматразовым павелічэннем аказання меддапамогі насельніцтву", - падкрэсліў Піневіч.

Беларусь і "Спутник V"

Беларусь у канцы снежня першай пасля Расіі запусціла вакцынацыю насельніцтва ад каронавіруса. Прышчапляюць грамадзян расійскай вакцынай "Спутник V".

Як паведамляў раней Дзмітрый Піневіч, да канца вясны ў краіне вакцынамі замежнай вытворчасці плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, а затым выйсці на паказчык у 5,5 мільёна вакцынаваных. Гэта больш за палову насельніцтва рэспублікі.

Чытайце таксама:

19
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1013)

Рака, іардань, –25°С: Вадохрышча ў Тураве - відэа

2
(абноўлена 19:05 19.01.2021)
Вадохрышчанскія маразы ўхуталі ўсю Беларусь, але на самым яе поўдні, у сэрцы Палесся, беларусы па звычаю акунуліся ў палонцы. Глядзіце на відэа, як гэта было.

У самым галоўным горадзе летапіснага Тураўскага княства, дзе на працягу больш за тысячу гадоў знаходзіцца цэнтр праваслаўя, вернікі сабраліся ў саборы на службе ў гонар Вадохрышча.

У Тураве, як і па ўсёй краіне, прынята ў гэты дзень ныраць у іардань на рацэ. Няхай гэты звычай і не ўхваляюць у царкве, але важна, што і не асуджаюць.

Сёння на Палессі стаялі сапраўдныя вадохрышчанскія маразы, і тэмпература паветра апусцілася да адзнакі ў мінус 25 градусаў.

Над палонкай у рацэ Струмень стаялі клубы прывабнай пары.

Глядзіце ў відэасюжэце Sputnik Беларусь, як у старажытным беларускім горадзе акунаюцца ў палонцы смелыя палешукі.

2
Тэги:
Палессе, Тураў, Вадохрышча
Патруль Нацыянальнай гвардыі каля будынка Капітолія ЗША напярэдадні інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна

Развітанне Трампа і прывітанне Байдэна: ЗША рыхтуюцца да інаўгурацыі

7
(абноўлена 11:12 20.01.2021)
У краіне прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі з-за боязі ўспышак гвалту і беспарадкаў.

МІНСК, 20 сту – Sputnik. Падрыхтоўка да інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна, намечаная на сераду, завяршаецца ў Вашынгтоне.

Афіцыйныя мерапрыемствы для зноў абранага кіраўніка Белага дома пачнуцца ў 8:45 (16:45 па мінскім часе), словы прысягі ён вымавіць роўна апоўдні (20:00).

Вядома, што на цырымоніі не будзе прысутнічаць Дональд Трамп, які ўзначальваў краіну з 2017 года. Ён і першая лэдзі пакінулі Белы дом раніцай, каб адправіцца на ваенную базу Эндрус пад Вашынгтонам, а затым - у свой маёнтак у Фларыдзе.

Трамп развітаўся

Напярэдадні сайт Белага дома распаўсюдзіў развітальнае пасланне Трампа амерыканцам. У ім ён назваў сябе першым прэзідэнтам ЗША, які не развязаў ні адну новую вайну.

"Мы зрабілі тое, што прыйшлі зрабіць, і яшчэ нашмат больш", - сказаў Трамп.

Акрамя таго, Трамп таксама асудзіў гвалт, які адбыўся ў сценах Капітолія. Ён таксама адзначыў, што будзе маліцца за поспехі адміністрацыі Джо Байдэна ў забеспячэнні росквіту і нацыянальнай бяспекі краіны.

Адыходзячы кіраўнік дзяржавы заявіў, што лічыць сваё знаходжанне на гэтай пасадзе паспяховым. Ён перасцярог ЗША ад "страты ўпэўненасці ў сваёй велічы".

Неспакойная сітуацыя

Становішча ў краіне трывожнае: федэральныя службы і ўлады штатаў асцерагаюцца магчымых успышак гвалту, а таксама беспарадкаў з удзелам палітычных экстрэмістаў.

Да забеспячэння бяспекі ў 30 амерыканскіх штатах прыцягнуты падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі ЗША, толькі ў Вашынгтон і прыгарады перакінута больш за 25 тысяч байцоў.

Апасенні, у прыватнасці, выкліканы падзеямі 6 студзеня, калі пасля прызыву з боку Дональда Трампа ў дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў яго прыхільнікі прарваліся ў будынак Капітолія. Падчас беспарадкаў у Вашынгтоне загінулі пяць чалавек, многія атрымалі траўмы. У горадзе ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі, ён дзейнічае да ўступлення на пасаду абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Меры бяспекі, прынятыя ў святле таго, што адбылося, сілавыя ведамствы ЗША ўжо назвалі беспрэцэдэнтнымі.

Планы Байдэна

На працягу 10 будучых дзён Джо Байдэн павінен будзе зацвердзіць мноства дакументаў, якія не патрабуюць адабрэння кангрэса. У топ-лісце задач таксама значыцца спрэчнае пытанне аб зняцці мер па абмежаванні на паездкі амерыканцаў у краіны, якія пагражаюць бяспецы ЗША. Амерыка таксама мае намер вярнуцца да абмеркавання пагаднення аб клімаце.

Што тычыцца акружэння новага прэзідэнта, то адміністрацыя з моманту прызначэння павінна будзе пачынаць кожны працоўны дзень з проціэпідэмічнай праверкі.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Дональд Трамп, ЗША, інаўгурацыя