Рэжым НС адмянілі ў Вашынгтоне, павышаныя меры бяспекі захоўваюцца

© REUTERS / BRANDON BELLБудынак Капітолія
Будынак Капітолія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Частка кардонаў і блокпастоў знята, але тэрыторыя вакол Белага дома па-ранейшаму абгароджана двухмятровым плотам.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Рэжым надзвычайнай сітуацыі, які быў уведзены ў Вашынгтоне перад інаўгурацыяй прэзідэнта Джо Байдэна, адменены.

Міністэрства замежных спраў Расіі - Sputnik Беларусь
МЗС РФ пазначыла чаканні ад новай адміністрацыі ЗША

Раней на падыходах да ўрадавых устаноў была выбудавана сістэма блокпастоў з-за пагрозы паўтарэння масавых беспарадкаў у акрузе сталіцы. На цэнтральных вуліцах працавалі пункты надгляду ФБР, устаноўлены бетонныя загароды, некаторыя вуліцы былі перакрыты.

Цяпер жа дарогі ў цэнтры горада адкрылі для праезду, запрацаваў увесь грамадскі транспарт. Зноў усталявалі палаткі з фаст-фудам, а недалёка ад Белага дома пачаўся гандаль атрыбутыкай з вобразамі Джозэфа Байдэна і Камалы Харыс.

Частка байцоў Нацгвардыі ўжо пакінула горад. Як паведамілі сакрэтныя службы, якіх-небудзь сур'ёзных інцыдэнтаў у дні пасля інаўгурацыі не было.

Аднак тэрыторыя вакол самога Белага дома па-ранейшаму абгароджана высокім плотам. Ачэплены і будынак міністэрства фінансаў і Лафает-сквер.

Інаўгурацыя 46-га прэзідэнта ЗША

Цырымонія інаўгурацыі Джозэфа Байдэна прайшла ў Вашынгтоне 20 студзеня. Па традыцыі яе правялі на прыступках Капітолія.

Выбух ля будынка Кангрэса ў Вашынгтоне - Sputnik Беларусь
Фота
Штурм Капітолія: фотахроніка беспарадкаў у ЗША

У сталіцы ЗША ў гэты дзень былі прыняты беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Амаль увесь цэнтр горада быў перакрыты для руху транспарту. Улады асцерагаліся правакацый і аднаўлення мітынгаў прыхільнікамі Трампа.

Да забеспячэння бяспекі ў 30 амерыканскіх штатах былі прыцягнуты падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі ЗША, толькі ў Вашынгтон і прыгарады перавялі больш за 25 тысяч байцоў.

Нагадаем, што 6 студзеня ў дзень афіцыйнага зацвярджэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў пасля закліку з боку Дональда Трампа яго прыхільнікі прарваліся ў будынак Капітолія. Падчас беспарадкаў у Вашынгтоне загінулі пяць чалавек, многія атрымалі траўмы. Пасля гэтага ў горадзе быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0