МІНСК, 13 лют – Sputnik. У канцы сакавіка ў Беларусі плануюць пачаць сумесную вытворчасць расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
"У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы ўжо пачнем прывіваць усе катэгорыі насельніцтва (тых, хто выявіць жаданне і ў каго не будзе супрацьпаказанняў)", - адзначыў ён.
Як распавёў міністр, 9 лютага ў краіну паступілі 40 тысяч доз прэпарата "Спутник V".
"У першых чыслах сакавіка чакаем яшчэ 100 тысяч доз расійскай вакцыны, пасля чаго пачнём прышчапляць і іншых асоб з групы рызыкі: работнікаў гандлю, педагогаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, усіх тых, у каго шмат кантактаў з людзьмі", - падкрэсліў міністр.
Усяго плануецца прышчапіць ад каронавіруснай інфекцыі больш за 5,5 мільёнаў чалавек - гэта больш за палову насельніцтва краіны, што і патрабуецца для дасягнення калектыўнага імунітэту.
Чытайце таксама:
МІНСК, 26 лют - Sputnik. Еўрапейскі саюз да 28 лютага наступнага года працягнуў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі, гаворыцца ў дакуменце, распаўсюджаным ЕС.
"Савет (Еўрасаюза - Sputnik) вырашыў падоўжыць да 28 лютага 2022 года абмежавальныя меры ў дачыненні да высокапастаўленых асоб за рэпрэсіі, запалохванне мірных дэманстрантаў, прадстаўнікоў апазіцыі і журналістаў Беларусі", - адзначаецца ў заяве.
Там таксама адзначаецца, што санкцыйныя меры будуць яшчэ год дзейнічаць супраць грамадзян рэспублікі, якія, на думку чыноўнікаў ЕС, датычныя да фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі ў жніўні 2020 года.
Як раней паведамляў Sputnik, на гэтым тыдні Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне пачаць працэс падрыхтоўкі новага - чацвёртага - пакета санкцый у дачыненні да рэспублікі.
Раней Еўрасаюз двойчы публікаваў санкцыйныя спіскі па Беларусі 2 кастрычніка і 6 лістапада, трэці - 17 снежня. Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку ўнеслі ў "чорны спіс" у другім пакеце. Беларусь увяла люстраныя санкцыі супраць Еўрасаюза. У ліку мер - прыпыненне дзейнасці каардынацыйнай групы "Беларусь - ЕС" і паніжэнне ўзроўню ўдзелу краіны ва "Усходнім партнёрстве".
У МЗС рэспублікі з гэтай нагоды заявілі, што падрыхтавалі адказ на чарговыя абмежавальныя меры ЕС.
Акрамя Вялікабрытаніі, санкцыі ў дачыненні да некаторых беларускіх грамадзян увялі і ЗША. У амерыканскі санкцыйных спісак трапілі 43 беларускіх чыноўніка, сярод якіх высокапастаўленыя асобы са сферы юстыцыі, камандуючыя і радавыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія "здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да мірных дэманстрантаў", асобныя суддзі, супрацоўнікі пракуратуры і работнікі адукацыйных устаноў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Каты санкт-пецярбургскага музея Эрмітаж атрымаюць тры тысячы еўра, завешчаныя ім мецэнатам з Францыі, паведаміла прадстаўнік музея Марыя Халтунен.
У снежні дырэктар установы Міхаіл Піятроўскі распавёў пра француза, які згадаў музейных жывёл у сваім тэстаменце і пакінуў ім трохі грошай. Паводле яго слоў, сродкі плануецца пусціць на рамонт скляпоў, дзе жывуць каты.
"Цяпер завяршаецца этап атрымання спадчыны. Думаю, да канца вясны ўжо дакладна грошы будуць атрыманы", - сказала журналістам Халтунен.
Яна таксама ўдакладніла, што для атрымання спадчыны трэба ў Францыі выплаціць неабходныя падаткі і пакрыць кошт натарыяльных паслуг.
Да цяперашняга часу рашэнне аб выкарыстанні сродкаў не прынята, але ў Эрмітажы па-ранейшаму схіляюцца да таго, каб палепшыць умовы жыцця катоў, якіх цяпер у музеі каля паўсотні.
Эрмітажныя каты жывуць у Зімовым палацы з пачатку ХVIII стагоддзя, указам Кацярыны Вялікай ім быў нададзены статус ахоўнікаў каштоўных карцінных галерэй.