МІНСК, 16 лют – Sputnik. У Мінску з 18 па 20 лютага пройдзе 19-я міжнародная спецыялізаваная выстава адукацыйных паслуг "Адукацыя і кар'ера", паведамілі Sputnik арганізатары.
На пляцоўцы, якая размесціцца ў Палацы мастацтваў, любы абітурыент зможа выбраць ВНУ і будучую прафесію: прадстаўнікі ўніверсітэтаў, каледжаў і ліцэяў дапамогуць выпускнікам вызначыцца.
Першапачаткова паведамлялася, што будуць прадстаўлены 12 расійскіх ВНУ. Але ўсяго за некалькі дзён да пачатку выставы іх колькасць вырасла да 30. З іх 20 прымаюць удзел у вочным фармаце, яшчэ 10 - у завочным.
Свае стэнды прадставяць Маскоўскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя М.Э. Баўмана, Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Фінансавы ўніверсітэт пры ўрадзе РФ, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Санкт-Пецярбургскі нацыянальны даследчы універсітэт ІТМО і іншыя.
Таксама на выставе будзе прадстаўлены шэраг вядучых рэгіянальных ВНУ: прыгранічны Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, БФУ імя Імануіла Канта, Паўднёвы федэральны ўніверсітэт, Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Паўночна-Каўказскі федэральны ўніверсітэт, Новасібірскі нацыянальны даследчы дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя.
Арганізатары падкрэсліваюць, што ў дні правядзення выставы можа быць агучана важная для беларускіх абітурыентаў навіна: пры паступленні ў ВНУ РФ ім будуць залічваць вынікі ЦТ (аналаг расійскага АДЭ).
"Гэты важны этап супрацоўніцтва ў галіне адукацыі паміж Расіяй і Беларуссю дазволіць спрасціць працэс паступлення для беларускіх выпускнікоў школ", - адзначаюць суразмоўцы.
У мінулым годзе выставу наведалі каля 11 тысяч чалавек, былі прадстаўлены 105 арганізацый-удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Ізраіля і Германіі.
У мінулым годзе квоту атрымалі 230 беларускіх абітурыентаў, ва ўступнай кампаніі-2021 месцаў абяцаюць больш. Дарэчы, у Расіі па дадзеных Рассупрацоўніцтва ў мінулым годзе навучалася 10 509 беларускіх студэнтаў, з іх 3 734 - за кошт расійскага бюджэту.
Акрамя таго, хутка можа быць вырашана пытанне аб стварэнні пунктаў здачы АДЭ ў Беларусі: у канцы лютага міністры адукацыі дзвюх краін абмяркуюць тэму на сустрэчы ў Магілёве.
Чытайце таксама:
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Гватэмале, гэта ўжо трэцяя краіна Цэнтральнай Амерыкі, якая адобрыла прэпарат, перадае Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
"РФПІ аб'яўляе аб рэгістрацыі расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V" міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Гватэмала", - распавялі ў фондзе.
Там адзначылі, што рэгістрацыя прэпарата была ажыццёўлена ў паскораным парадку.
"Бяспечная і эфектыўная расійская вакцына прызнана па ўсім свеце і з'яўляецца адным з ключавых інструментаў для барацьбы з пандэміяй", - паведаміў кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.
На дадзены момант расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Аргентыне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Рэспубліцы Гвінея, Тунісе, Арменіі, Мексіцы, Нікарагуа, Рэспубліцы Сербскай (энтытэт Босніі і Герцагавіны), Ліване, М'янме, Пакістане, Манголіі, Бахрэйне, Чарнагорыі, Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах, Казахстане, Узбекістане, Габоне, Сан-Марына, Гане, Сірыі, Кыргызстане, Гаяне, Егіпце і Гандурасе.
Чытайце таксама:
Дзве расійскія вакцыны прызнаны эфектыўнымі супраць брытанскага "мутанта"
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Круглы стол на тэму "Нацистский геноцид: новые документы и материалы" з удзелам спікераў Асамблеі народаў Еўразіі і экспертаў мультымедыйнага праекта РІА Навіны "Нюрнберг. Начало мира" прайшоў у прэс-цэнтры медыягрупы "Россия сегодня" у Маскве. Круглы стол у фармаце тэлемоста аб'яднаў удзельнікаў з Расіі, Латвіі, Казахстана і Таджыкістана.
Ключавой тэмай абмеркавання стала прэзентацыя міжнароднага праекта Асамблеі "Бессмертная память", задача якога - выявіць і аблічбаваць ўвесь масіў дадзеных пра злачынствы нацыстаў супраць грамадзян СССР з замежных архіваў. У праект таксама ўвойдуць матэрыялы, апублікаваныя па завяршэнні Нюрнбергскага трыбунала, які першым у гісторыі прызнаў агрэсію найцяжэйшым крымінальным злачынствам і аддаў публічнай агалосцы злачынствы нацыстаў супраць свету і чалавечнасці.
Генеральны сакратар Асамблеі народаў Еўразіі Андрэй Бельянінаў у сваім выступленні адзначыў: "Да захавання гістарычнай памяці ўсё больш актыўна падключаецца грамадскасць - расійская і сусветная. Праца Міжнароднага арганізацыйнага камітэта праекта "Бессмертная память" па захаванні гістарычна каштоўнаснай спадчыны Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў адначасова адказвае інтарэсам Расіі і ўсіх краін - пераможцаў і саюзнікаў.
Запатрабаванасць такой грамадскай структуры становіцца яшчэ больш відавочнай, калі ўлічыць беспрэцэдэнтную антырасійскую прапагандысцкую кампанію, разгорнутую ў апошнія гады. Па ўсім свеце стала нашмат складаней арганізоўваць і праводзіць мерапрыемствы, звязаныя з памятаннем нават такіх адназначных па сваім ідэалагічным змесце падзей, як разгром фашызму Савецкім Саюзам і краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.
Найважнейшай задачай Міжнароднага арганізацыйнага камітэта праекта "Бессмертная память" з'яўляецца стварэнне агульнага электроннага банка дакументаў аб нацысцкіх злачынствах, а таксама стварэнне адзінай картатэкі нацыстаў і іх памагатых, якія ўчынілі злачынствы супраць міру і чалавечнасці. Гэтая дастойная навукова-арганізацыйная задача выпадае на долю нашага пакалення. Яе выкананне будзе спрыяць аднаўленню гістарычнай справядлівасці і стане надзейнай перашкодай тым, хто спрабуе перапісаць гісторыю, рэабілітаваць нацызм і ачарніць вялікую перамогу савецкага народа і ўсіх краін і народаў - пераможцаў нацызму".
У ходзе круглага стала быў таксама прадстаўлены трансмедыйны гістарычны праект РІА Навіны "Нюрнберг. Начало мира" (http://nuremberg.media), які стартаваў у год 75-годдзя галоўнага судовага працэсу ХХ стагоддзя. У яго межах на партале nuremberg.media і ў сацсетках праекта штодня публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя Нюрнбергскаму трыбуналу, на рускай, нямецкай, французскай і англійскай мовах.
Сваім чытачам на працягу года праект прэзентуе ўнікальныя архіўныя і музейныя сведчанні, фатаграфіі, малюнкі, кінахроніку, што дасць ім магчымасць перажыць працэс дзень за днём. У аснове праекта - сведчанні ад першай асобы, атрыманыя аўтарамі з расійскіх і замежных архіваў, якія вывучаюць спадчыну Нюрнберга. Дапоўняць іх выставы, падкасты, паблік-токі, перформансы. Часткай праекта стане і ўнікальная VR-рэканструкцыя па гісторыях галоўных адказчыкаў Трыбунала.
"Пытанне аб дакументах, якія раскрываюць злачынствы нацызму - адзін з ключавых для праекта. Мы праводзім шмат часу ў архівах, працуем з апублікаванымі матэрыяламі - фота, відэа, гук, машынапіс. У цэнтры нашых публікацый заўсёды дакумент. Гэтыя сведчанні такой сілы, што часам нават загартаваныя нашы калегі адчуваюць эмацыйныя цяжкасці ў працы над тэмай. Таму мы з вялікай увагай ставімся да гэтай найважнейшай працы па пошуку і аблічбоўцы дакументаў, звязаных з злачынствамі супраць мірнага насельніцтва СССР - гэты пласт гістарычнай памяці яшчэ трэба будзе вывучыць", - адзначыла ў ходзе круглага стала кіраўнік праекта "Нюрнберг. Начало мира", журналіст і пісьменнік Наталля Осіпава.
У ходзе круглага стала была дасягнута дамоўленасць аб публікацыі абраных матэрыялаў праекта "Бессмертная память" па факце злачынстваў нацыстаў супраць грамадзян СССР на партале nuremberg.media.