Тэст на каронавірус

Новая статыстыка па каронавірусе ад Міністэрства аховы здароўя: стаім на плато

23
(абноўлена 16:16 16.02.2021)
У Беларусі ад пачатку пандэміі на каронавірус захварэлі больш за 270 тысяч чалавек, у краіне праведзены больш за 4,6 мільёнаў тэстаў на COVID-19.

МІНСК, 16 лют – Sputnik. За суткі ў краіне выяўлены 1 134 новыя выпадкі захворвання на каронавірус, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 270 921 чалавек, у якіх выявілі інфекцыю COVID-19. Ачунялі ўжо 260 057 пацыентаў (1 028 за суткі), у якіх раней быў станоўчы тэст на каронавірус.

За час пандэміі ад наступстваў COVID-19 у краіне памерлі 1 867 пацыентаў (+9 чалавек), у якіх раней была выяўлена каронавірусная інфекцыя.

"За мінулыя суткі выкананы 7 432 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 4 698 244 тэсты", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Каронавірус у Беларусі

Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі ў апошні час "хвалепадобна вагаецца": то апусціцца да 561 захворвання ў дзень (9 лютага), то вырасце да 1 799 інфікаваных за суткі (10 лютага).

Але за другую хвалю каронавірус ні воднага разу не перасягнуў адзнаку ў 2 тысячы хворых у дзень (максімум быў зафіксаваны 12 снежня 2020 года – 1 975 хворых за суткі). У першую хвалю каронавіруса сутачная статыстыка ў Беларусі ніколі не перавышала планку ў 1000 новых пацверджаных выпадкаў (пік першай хвалі - 973 хворых за суткі - 29 красавіка).

Нагадаем, што раней першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан ахарактарызавала сітуацыю з каронавірусам ў краіне як "хвалепадобнае плато".

Чытайце таксама:

23
Тэги:
Статыстыка, Беларусь, Міністэрства аховы здароўя, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1061)
Кот каля новага дома ў падвале Эрмітажа

Каты Эрмітажа атрымаюць €3 тыс спадчыны ад французскага мецэната

5
(абноўлена 22:24 25.02.2021)
Сродкі плануецца пусціць на рамонт скляпоў, дзе жывуць хвастатыя ахоўнікі самага вядомага піцерскага музея.

МІНСК, 26 лют – Sputnik. Каты санкт-пецярбургскага музея Эрмітаж атрымаюць тры тысячы еўра, завешчаныя ім мецэнатам з Францыі, паведаміла прадстаўнік музея Марыя Халтунен.

У снежні дырэктар установы Міхаіл Піятроўскі распавёў пра француза, які згадаў музейных жывёл у сваім тэстаменце і пакінуў ім трохі грошай. Паводле яго слоў, сродкі плануецца пусціць на рамонт скляпоў, дзе жывуць каты.

"Цяпер завяршаецца этап атрымання спадчыны. Думаю, да канца вясны ўжо дакладна грошы будуць атрыманы", - сказала журналістам Халтунен.

Яна таксама ўдакладніла, што для атрымання спадчыны трэба ў Францыі выплаціць неабходныя падаткі і пакрыць кошт натарыяльных паслуг.

Да цяперашняга часу рашэнне аб выкарыстанні сродкаў не прынята, але ў Эрмітажы па-ранейшаму схіляюцца да таго, каб палепшыць умовы жыцця катоў, якіх цяпер у музеі каля паўсотні.

Эрмітажныя каты жывуць у Зімовым палацы з пачатку ХVIII стагоддзя, указам Кацярыны Вялікай ім быў нададзены статус ахоўнікаў каштоўных карцінных галерэй.

5
Тэги:
спадчына, Эрмітаж, кот
Вакцынацыя ад COVID-19

Расійскую вакцыну "Спутник V" зарэгістравалі ў Гватэмале

13
(абноўлена 18:00 25.02.2021)
Гватэмала стала 37-й па ліку краінай, дзе ўхвалена прымяненне расійскага прэпарата, які ўвайшоў у топ-3 сусветных вакцын супраць каронавіруса па колькасці атрыманых адабрэнняў.

МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Гватэмале, гэта ўжо трэцяя краіна Цэнтральнай Амерыкі, якая адобрыла прэпарат, перадае Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).

"РФПІ аб'яўляе аб рэгістрацыі расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V" міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Гватэмала", - распавялі ў фондзе.

Там адзначылі, што рэгістрацыя прэпарата была ажыццёўлена ў паскораным парадку.

"Бяспечная і эфектыўная расійская вакцына прызнана па ўсім свеце і з'яўляецца адным з ключавых інструментаў для барацьбы з пандэміяй", - паведаміў кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.

На дадзены момант расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Аргентыне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Рэспубліцы Гвінея, Тунісе, Арменіі, Мексіцы, Нікарагуа, Рэспубліцы Сербскай (энтытэт Босніі і Герцагавіны), Ліване, М'янме, Пакістане, Манголіі, Бахрэйне, Чарнагорыі, Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах, Казахстане, Узбекістане, Габоне, Сан-Марына, Гане, Сірыі, Кыргызстане, Гаяне, Егіпце і Гандурасе.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Гватэмала, Расія, вакцына, каронавірус
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса