МІНСК, 26 лют – Sputnik. Выпрабавальны разліў вакцыны "Спутник V" пачнецца ў Беларусі з 1 сакавіка, прэпарат будуць вырабляць на базе "Белмедпрэпаратаў", заявіў у пятніцу міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Сёння выраблена пробная партыя расійскай вакцыны, якая выпушчана на магутнасцях "Белмедпрэпаратаў". Гэта чарговы крок па лакалізацыі прэпарата ў Беларусі", - сказаў Піневіч.
Ён адзначыў, што ўзаемадзеянне з расійскімі калегамі носіць стратэгічны характар і нагадаў, што Беларусь першай з замежных дзяржаў правяла клінічныя выпрабаванні "Спутник V", зарэгістравала вакцыну і пачала вырабляць.
На базе "Белмедпрэпаратаў" у Беларусі плануюць выпускаць па 500 тысяч доз гэтай вакцыны ў месяц, аднак гэта будзе залежаць ад магчымасцей і патрэб Міністэрства аховы здароўя рэспублікі, растлумачыў генеральны дырэктар прадпрыемства "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў.
"Праца па пачатку вытворчасці вакцыны атрымалася складанай, таму што была абцяжарана тэрмінамі і камунікацыяй, якую прыходзілася наладжваць анлайн", - сказаў Бяляеў.
"Спутник V" зарэгістраваны ў 37 краінах, Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе пачалі выкарыстоўваць расійскі прэпарат. У канцы 2020 года ім пачалі прышчапляць медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. На сённяшні дзень прышчэплена каля 30 тысяч чалавек.
Чакаецца, што масавая вакцынацыя грамадзян рэспублікі стартуе ўжо ў красавіку. Два кампаненты вакцыны ў дзяржаўных паліклініках можна будзе атрымаць бясплатна, у прыватных медцэнтрах - на платнай аснове. Плануецца, што вакцынацыя ахопіць больш за 5,5 мільёна чалавек і будзе праводзіцца на добраахвотнай аснове.
У пачатку лютага Расія перадала Беларусі новую вакцыну ад каронавіруса - "ЭпиВакКорона", а на мінулым тыдні Кітай - 100 тысяч доз сваёй вакцыны вытворчасці кампаніі "Сінафарм".
Беларуская вакцына
Нагадаем, у канцы студзеня стала вядома, што навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук прыступілі да работ па вырабе айчыннай вакцыны. Тады было заяўлена, што яна з'явіцца ў наступным годзе, і не будзе саступаць замежным прэпаратам.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 кра - Sputnik. Мінадукацыі павялічыла лічбы прыёму на тэхніка-тэхналагічныя спецыяльнасці, спецыялізацыі хіміка-біялагічнага напрамкі і некаторыя іншыя, расказаў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
У гэтым годзе на ўзровень вышэйшай адукацыі 1-й ступені (бакалаўрыят) плануецца прыняць больш за 54 тысячы першакурснікаў. Што тычыцца каледжаў, яны залічаць больш за 39 тысяч абітурыентаў.
"Выпуск 11-х класаў школ у гэтым годзе чакаецца меншым, чым у мінулым, прыкладна на 1 тысячу чалавек (у 2020-м атэстаты атрымалі 53 446 школьнікаў - Sputnik), а колькі будзе жадаючых паступіць у ВНУ і ССНУ з папярэдніх гадоў, мы пакуль не ведаем. Пакуль гэта прагнозныя лічбы па прыёме. Таксама мы не можам дакладна сказаць, колькі чалавек прыйдзе атрымліваць другую вышэйшую адукацыю", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.
На яго думку, лічбы прыёму ў гэтым годзе аптымальныя, "яны створаць пэўную конкурсную сітуацыю для таго, каб адабраць лепшых на спецыяльнасці".
"Мы збалансавалі гэтыя лічбы ў карысць тэхніка-тэхналагічных спецыяльнасцяў, спецыялізацый хіміка-біялагічнага напрамкаў, медыцынскіх і "айцішнай" спецыяльнасцяў і тых, што знаходзяцца на стыку інфармацыйных тэхналогій са сферамі эканомікі і навукі. І крыху паменшылі на эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці, часткова - гуманітарныя", - растлумачыў Карпенка.
Міністр растлумачыў, што ёсць методыка, па якой Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) устанаўлівае прагноз магчымага павышэння коштаў, і адукацыя - не выключэнне.
"На сённяшні момант мы гэты працэс пакуль не ініцыіруем. Так, былі асобныя спробы ВНУ падняць кошт навучання (у сувязі з дадатковымі выдаткамі, звязанымі з павышэннем заробкаў педагогаў, і іншых выдаткаў на адукацыйныя праграмы на платнай аснове - Sputnik). Дамовіліся, што адшукаем для гэтага ўнутраныя рэсурсы. Так што пакуль не павышаем", - падсумаваў Ігар Карпенка.
На мінулым тыдні МАРГ апублікаваў прагноз па росце коштаў на шэраг тавараў і паслуг на 2021 год. Згодна з дакументам, у трэцім квартале ў Беларусі вышэйшая і сярэдне-спецыяльная адукацыю падаражэе на 10%.
Чытайце таксама:
Магчымасці навучання ў расійскіх ВНУ для беларусаў ў 2021 годзе
Другі дзень афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан адзначыўся перамовамі з Ільхамам Аліевым у вузкім і пашыраным фарматах.
Беларускі лідэр канстатаваў, што на працягу двух дзён Мінск і Баку здолелі правесці рэвізію адносін паміж краінамі, што пацвярджае стратэгічны характар адносін.
"Нашы ацэнкі становішча ў свеце цалкам супадаюць. Ёсць яснасць адносна далейшых сумесных дзеянняў ва ўмовах крызісу сусветнай эканомікі, пандэміі і, самае галоўнае, неадназначных прагнозаў на перспектыву", - заявіў ён.
У сераду 14 красавіка ў сталіцы Азербайджана абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва ў гандлі і эканоміцы, а таксама прамысловая кааперацыя. У Закаўказзі плануецца стварэнне новых сумесных прадпрыемстваў.
"Мы гатовы падставіць сваё плячо і зрабіць гэта з адказнасцю", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка прэзідэнта Азербайджана. Пры гэтым беларускі бок прапануе пашыраць кааперацыю ў аграрнай сферы, дрэваапрацоўцы, інфармацыйных тэхналогіях, медыцыне, турызме і адукацыі. Добры зачын краіны напрацавалі ў ваеннай сферы.
Беларускі лідэр нагадаў пра пачатак вакцынацыі ў рэспубліцы, для чаго будуць прымяняцца створаныя ў краіне па расійскіх тэхналогіях прэпараты. Пры гэтым частку прэпаратаў плануецца адправіць на экспарт, у тым ліку ў Азербайджан.
"Гэта было ўспрынята не толькі станоўча, але і з пэўнай надзеяй", - асабліва адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама запрасіў Ільхама Аліева наведаць Беларусь, у чарговы раз адзначыўшы, што Мінск з'яўляецца надзейным сябрам для Баку.
У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў былі падпісаны чатыры мемарандумы паміж:
Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў падтрымку з боку Беларусі ў аднаўленні закранутых нядаўнім канфліктам тэрыторый.
У сваю чаргу Ільхам Аліеў заявіў, што Азербайджан разлічвае на актыўны ўдзел Беларусі не толькі ў аднаўленні тэрыторый, але і на тое, што рэспубліка згуляе важную ролю і ў наладжванні кантактаў паміж Ерэванам і Баку.
Папярэдні раз Лукашэнка наведваў Баку пяць гадоў таму - у 2016 годзе. А апошні раз лідэры дзвюх краін сустракаліся ў лістападзе 2018 года, калі Ільхам Аліеў прылятаў у Мінск.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рывліна з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.
"Гістарычныя лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены дзякуючы шматгадовым традыцыям самаахвярнасці і падтрымкі. Наша дружба загартавана памяццю аб узаемадапамозе падчас самых складаных выпрабаванняў, якія выпалі на долю чалавецтва", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.
На думку беларускага лідэра, сучасныя Беларусь і Ізраіль з'яўляюцца перакананымі прыхільнікамі прынцыпаў роўнасці і ўзаемапавагі.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дадзеныя каштоўнасці ляжаць у аснове адносін паміж краінамі, якія носяць адкрыты характар.
"Упэўнены, што ў найбліжэйшай будучыні мы здолеем вярнуцца да звыклага ладу жыцця і істотна ажывіць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах нашага агульнага інтарэсу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама: