МІНСК, 1 сак – Sputnik. Папраўкі, унесеныя беларускімі ўладамі ў новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, уступілі ў сілу 1 сакавіка 2021 года.
Цяпер у Беларусі ўзмацняюцца нормы абароны персанальных дадзеных. Адказнасць будзе наступаць па-за залежнасці ад патрабаванняў пацярпелага боку.
У рэспубліцы таксама з'явіцца такі новы від "адміністрацыйкі", як грамадскія працы. Гэтая норма адрозніваецца ад папраўчых работ: грамадскія будуць выконвацца ў вольны ад асноўнай працы, службы ці вучобы час.
Улады вырашылі паменшыць для беларусаў максімальны памер штрафу з 50 да 30 базавых велічынь. Разам з тым за некаторыя віды парушэнняў у кодэксе ўстаноўлены штраф да 200 базавых.
У гэты пералік у новым кодэксе патрапілі наступныя адміністрацыйныя правапарушэнні:
Пры гэтым мінімальны памер штрафу, якi накладаецца на прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб за парушэнне парадку падаткаабкладання, складзе 0,1 базавай.
Новы кодэкс таксама робіць больш жорсткімі частка нормаў, напрыклад, за абразу верхняя мяжа штрафу павялічана з 20 да 30 базавых велічынь, за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане (звыш 0,8 праміле) штраф узрасце да 200 базавых, з трох да пяці гадоў павялічыцца тэрмін пазбаўлення вадзіцельскіх правоў.
Наўмыснае блакіраванне дарогі чалавекам, які знаходзіцца за рулём у месцы правядзення масавага мерапрыемства, або пацягнуўшае стварэнне аварыйнай абстаноўкі, прывядзе да накладання штрафу ад 6 да 50 базавых велічынь, а таксама можа пацягнуць пазбаўленне правоў займацца пэўным відам дзейнасці ад года да двух гадоў.
За непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых абавязкаў максімальны памер штрафу будзе павялічаны да 100 базавых велічынь (раней - да 50). Акрамя гэтага могуць быць прызначаны грамадскія працы або адміністрацыйны арышт.
Таксама з'явіліся такія навацыі, як "Незаконнае выкарыстанне і выраб сцягоў, вымпелаў, плакатаў, эмблем і сімвалаў, а таксама незаконнае выкарыстанне назваў "Чырвоны Крыж", "Чырвоны Паўмесяц", "Чырвоны Крышталь".
У адпаведнасці з КаАП, выкарыстанне забароненых у рэспубліцы законам вымпелаў, плакатаў, эмблем або знакаў, а роўна іх выраб з мэтай распаўсюджвання цягне за сабою штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь, для прадпрымальнікаў - ад 10 да 40, для юрыдычнай асобы - ад 20 да 60.
Акрамя адказнасці за знявагу гонару і годнасці асобы, якая была выяўлена ў публічнай форме, яна ўвозіцца за абразу ў публічным выступленні, друкаваным творы, СМІ альбо ў інфармацыі, распаўсюджанай у сеткі інтэрнэт або іншай сеткі электрасувязі агульнага карыстання.
Парушэнне правілаў выкарыстання гукавых сігналаў, па новым КаАП, у месцы правядзення масавых мерапрыемстваў цягне за сабой штраф да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю да года або без пазбаўлення.
Размяжоўваецца адказнасць кіроўцаў у залежнасці ад канцэнтрацыі алкаголю, павялічваецца адказнасць у выпадку адмовы ад медыцынскага агляду.
У новай рэдакцыі кодэкса ўладальнік машыны будзе несці адказнасць, калі відэакамера, якая працуе ў аўтаматычным рэжыме, зафіксуе любое правапарушэнне супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.
Не прадугледжваюцца размежаванні пры спосабе выяўлення парушэння хуткаснага рэжыму: як пры фіксацыі тэхнічнымі сродкамі, так і іншымі спосабамі адказнасць будзе аднолькавая. Перавышэнне хуткасці можа таксама ўстанаўлівацца на падставе сярэдняй хуткасці руху транспартнага сродку.
Новая рэдакцыя кодэкса прадугледжвае права прысутнасці бацькоў і законных прадстаўнікоў пры правядзенні апытання непаўналетніх.
Пры вызваленні непаўналетняга ад адміністрацыйнай адказнасці ў мэтах выхавання да яго могуць прымяняцца меры выхаваўчага ўздзеяння: растлумачэнне заканадаўства, прынясенне выбачэнняў пацярпеламу, абавязак загладзіць прычыненую шкоду і абмежаванне вольнага часу.
Міліцыя атрымала права складаць адміністрацыйныя пратаколы ў выпадках, калі шумяць суседзі - раней гэта была зона адказнасці арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду. Пракурор цяпер будзе надзелены правам складання пратаколу за здзяйсненне любых правапарушэнняў.
На адкрытых пасяджэннях суда любы прысутны можа весці аўдыёзапіс. Відэа ці фота, па новым КаАП, можна рабіць толькі з дазволу суддзі ці іншых службовых асоб і згоды ўдзельнікаў працэсу.
Цяпер у рэспубліцы пашыраны пералік людзей, якіх нельга затрымліваць на тэрмін больш за тры гадзіны. Акрамя непаўналетніх у яго трапілі:
Цікава, што зараз, у адпаведнасці з кодэксам, на адміністрацыйны працэс могуць выклікаць з дапамогай электроннай ці іншай сувязі, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай кампьютэрнай сеткі інтэрнэт.
Чытайце таксама:
Аб'ект, які падае і свеціцца, быў зняты на відэа 12 сакавіка жыхарамі населенага пункта.
Як паведаміла РІА Навіны, згарэлым ў атмасферы Зямлі аб'ектам мог стаць разгонны блок "Фрегат" ракеты-носьбіта "Союз-2.1б", якая была запушчана яшчэ ў 2009 годзе.
Тады на арбіту планеты былі выведзеныя шэсць спадарожнікаў: пяць расійскіх і адзін паўднёваафрыканскі.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 12 кра – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлены 843 хворыя на каронавірус, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Усяго ад пачатку пандэміі ў рэспубліцы быў зафіксаваны 336 881 выпадак COVID-19. За гэты час ачунялі 327 087 пацыентаў, у якіх раней быў станоўчы тэст на каронавірус (600 за мінулыя суткі).
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 2 363 пацыенты (+9 чалавек за суткі).
У агульнай складанасці за гэты час выкананы 5 563 117 ПЦР-тэстаў, а за апошнія суткі - 9 180.
У Беларусі масавая вакцынацыя ад каронавіруса стартавала 8 красавіка.
Да гэтага вакцыну ад каронавіруса атрымлівалі групы прафесійнай рызыкі - урачы, настаўнікі, сацработнікі. Усеагульная вакцынацыя медработнікаў у рэспубліцы пачалася 19 студзеня.
Цяпер прышчэпкі робяць і тым, хто загадзя запісваўся ў ліст чакання вакцыны. Даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V".
Запіс на вакцынацыю працягваецца, гэта можна зрабіць праз сайт сваёй паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў. У красавіку ў абарот павінна паступіць вакцына "Спутник V", вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Яе прамысловую вытворчасць ў Беларусі запусцілі 25 сакавіка. Плануецца выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.
Паралельна ідзе распрацоўка беларускай вакцыны. 1 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па распрацоўцы беларускага прэпарату ад каронавіруса.
Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 29 сакавіка, у Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 92 тысячы чалавек, з якіх 26 тысяч атрымалі ўжо два кампаненты прэпарату.
Чытайце таксама:
Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы Гай Фокс і рускі паэт Дзям'ян Бедны.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іпація Цудатворца, які быў вядомы цудамі ацалення сляпых і хворых. Акрамя таго, Іпацію моляцца цяжарныя жанчыны і тыя, хто марыць пра дзіця.
У даўніну ў гэты дзень расчышчалі месца пад ворыва, высякалі лес, палілі галінкі і лісце і на гэтым месцы сеялі зерне.
Калі 13 красавіка цёпла і сонечна, лета будзе цёплым. Нізкія аблокі прадвяшчаюць хуткае пахаладанне.