МІНСК, 1 сак - Sputnik. Вырабленую на беларускіх прадпрыемствах вакцыну "Спутник V" рэспубліка зможа экспартаваць у трэція краіны, пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" распавёў генеральны дырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў.
"Задзейнічаны адзін з самых лепшых цэхаў. Ён сертыфікаваны па GMP не толькі Рэспублікі Беларусь, але і пад сертыфікат GMP Еўрапейскага саюза, Украіны. Гэта значыць, у нас гэта экспартны цэх. Там добрае абсталяванне, добрыя лініі. Нам для вытворчасці вакцыны не спатрэбілася яго перааснашчаць", - распавёў ён.
Пакуль па расійскай тэхналогіі выпушчана першая пробная партыя вакцыны. Усёй серыі трэба прайсці кантроль якасці і адпаведнасці. Далей - вытворчасць прэпарата ў прамысловых маштабах.
На базе прадпрыемства плануюць выпускаць па 500 тысяч доз "Спутник V" у месяц. Гэта, па словах генеральнага дырэктара "Белмедпрэпаратаў", будзе залежаць ад магчымасцей і патрэб Міністэрства аховы здароўя.
Стандарт GMP (Good Manufacturing Practic, належная вытворчая практыка) складаецца з правілаў і нормаў у дачыненні да вытворчасці пэўнай прадукцыі, уключаючы лекавыя прэпараты.
Прамысловы выпуск прэпарата "Спутник V" павінен пачацца ў Беларусі ў канцы сакавіка. Паводле прагнозаў медыкаў, масавая вакцынацыя ў рэспубліцы павінна стартаваць праз месяц.
Чытайце таксама:
Ва ўмовах новай рэальнасці працы турыстычнага бізнесу, ва ўмовах сусветнай пандэміі стаў відавочны рост цікавасці да ўнутранага турпрадукту, асабліва ў сямейным сегменце. Нягледзячы на ўсе складанасці, яго якасць і разнастайнасць дынамічна павышаюцца. Турыстычныя кампаніі сталі канцэнтраваць намаганні на распрацоўцы новых праграм, камбінаваць ідэі класічнага курортнага адпачынку і аздараўлення з экскурсійнымі і адукацыйнымі элементамі.
Прапануем разабрацца ў трэндах летняга турыстычнага сезона 2021 года на прыкладзе Беларусі і Расіі.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі:
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.
У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнты закранулі шэраг тэм, абмеркаваўшы не толькі развіццё беларуска-расійскіх адносін, але і пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, лідэры абмеркавалі графік будучых сустрэч і больш падрабязна спыніліся на візіце ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.
У прэс-службе Крамля раскрылі падрабязнасці гутаркі прэзідэнтаў. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэму карабахскага ўрэгулявання. Нагадаем, напярэдадні завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт беларускага лідэра ў Баку, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.
"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранута тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін.
Гэта другая тэлефонная размова кіраўнікоў дзяржаў за апошнія два тыдні. Папярэдняя адбылася 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Тады прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку барацьбу з каронавірусам, знешнія пагрозы, а таксама падрыхтоўку да правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама: