Дактары навук у Беларусі сталі маладзей

© Pixabay/luvqsВучоны з мікраскопам
Вучоны з мікраскопам - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2021
Падпісацца
Больш за ўсё ўладальнікаў вучоных ступеняў зафіксавана ў тэхнічных навуках, менш за ўсё запатрабавана фармацэўтыка і архітэктура.

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Упершыню ў гісторыі Беларусі сярэдні ўзрост суіскальнікаў вучоных ступеняў сярод дактароў навук склаў ніжэй за 50 гадоў, пра гэта ў ходзе прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавёў намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Рэспублікі Беларусь Кірыл Дабрэга.

"Доля ўладальнікаў ступеняў у тэхнічных навуках складае 19,9%, у медыцынскіх - 14,3%, фізмат - 10,9%. Сярэдні ўзрост суіскальнікаў вучоных ступеняў для кандыдатаў навук складае 35,5 гадоў. Сярэдні ўзрост дактароў навук - 49,8 гадоў. У справаздачным 2020 годзе гэты паказчык упершыню стаў ніжэй за 50 гадоў", - адзначыў Кірыл Дабрэга.

У 2020 годзе ВАК прысудзіў вучоную ступень 347 суіскальнікам. З іх 40 дактарам навук і 307 кандыдатам навук. Вучонае званне прафесара прысвоена 31 суіскальніку, дацэнта - 313 суіскальнікам.

Больш за ўсё ўладальнікаў вучоных ступеняў зафіксавана ў тэхнічных навуках, далей ідуць медыцынскія, фізіка-матэматычныя, эканамічныя, біялагічныя.

Найменшая колькасць уладальнікаў вучоных ступеняў назіраецца ў геолага-мінералагічнай сферы, а таксама архітэктуры і фармацэўтыцы.

Уладальнікамі вучоных ступеняў сталі 34 замежных грамадзяніна з 9 краін. Больш за ўсё навуковых прац было абаронена грамадзянамі Кітая (16 чалавек), Расіі і В'етнама (па 5).

Знойдзены скарб манет - Sputnik Беларусь, 1920, 28.02.2021
Гісторыкі назвалі ўзрост скарбу залатых манет у цэнтры Мінска

Кантроль якасці навуковых работ адбываецца дзякуючы правядзенню спецыяльнай экспертызы, распавядае намеснік старшыні ВАК.

"Экспэртыза праводзіцца як экспертнымі саветамі, так і прэзідыумам ВАК. Пры неабходнасці прызначаюцца і дадатковыя экспертызы", - растлумачыў Дабрэга.

У 2020 годзе ВАК не зацвердзіў 27 дысертацый (менш за 8% ад усіх навуковых работ). Годам раней такіх было 47 (каля 12%). Больш за ўсё адмоўных ацэнак ВАК было зафіксавана па эканамічных галінах.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0