Кажан

Найбольш верагодны сцэнарый паходжання каронавіруса назвалі ў СААЗ

21
(абноўлена 15:48 29.03.2021)
З чатырох папярэдніх версій эксперты прызналі самай малаверагоднай уцечку з лабараторыі, а самай магчымай - перадачу чалавеку ад кажаноў праз жывёлу-пасярэдніка.

МІНСК, 29 сак – Sputnik. Каронавірус, які выклікаў пандэмію, мог быць перададзены чалавеку ад кажаноў праз жывёлу-пасярэдніка, пра гэта паведамляе Associated Press.

Агенцтва ў панядзелак атрымала версію даклада экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па выніках расследавання, праведзенага ў кітайскім горадзе Ухань. Справаздача афіцыйна пакуль не апублікавана, і невядома, ці будуць у яе ўносіцца нейкія змяненні.

Даследчыкі пералічылі чатыры сцэнарыі ўзнікнення каронавіруса і ацанілі іх верагоднасць:

  • найбольш верагодны шлях, на іх думку, - перадача віруса чалавеку праз другую жывёлу так званую "жывёлу-пасярэдніка";
  • менш магчымы, але таксама верагодны - прамая перадача віруса ад кажаноў чалавеку;
  • магчымым, але малаверагодным назвалі эксперты сцэнарый распаўсюджвання віруса праз харчовыя прадукты;
  • апошняя версія - уцечка віруса з лабараторыі - ацэньваецца як "вельмі малаверагодная".

Навукоўцы растлумачылі, што вірус знаходзілі ў норак, яшчараў і катоў - таму як гэтыя, так і іншыя жывёлы цалкам і маглі стаць "жывёламі-пасярэднікамі" паміж чалавекам і лятучымі мышамі.

Па трох першых версіях эксперты лічаць магчымым працягнуць далейшыя даследаванні ва ўсіх абласцях.

Вынікі даследавання "былі ў асноўным такімі, як і чакалася, і пакінулі многія пытанні без адказу", адзначае агенцтва.

Місія СААЗ і пытанне паходжання COVID-19

Нагадаем, што міжнародная місія экспертаў працавала ў Кітаі ў студзені-лютым 2021 года - мэтай было вывучэнне паходжання каронавіруса.

Спецыялісты наведалі рынкі, бальніцы і навуковыя цэнтры - у прыватнасці, Уханьскі інстытут вірусалогіі, з якім былі звязаны чуткі аб уцечцы і штучным паходжанні COVID-19.

На брыфінгу пасля завяршэння працы эксперты расказалі пра вынікі, заявіўшы, што пакуль не могуць вызначыць, як узнік каронавірус, аднак назвалі чатыры найбольш магчымыя, на іх думку, версіі яго паходжання. Ужо тады больш за ўсё навукоўцы схіляліся да версіі перадачы віруса чалавеку праз прамежкавага носьбіта.

Яны таксама выказалі здагадку, што захворванні на каронавірус маглі пачацца да даты, калі было афіцыйна абвешчана пра успышку ў Кітаі.

На сёння, па дадзеных універсітэта Джона Хопкінса, у свеце каронавірусам заразіліся звыш 127 мільёнаў чалавек, амаль 2,8 мільёна памерлі. У лік краін з 10 мільёнамі і больш заражэнняў каронавірусам уваходзяць ЗША, Бразілія і Індыя.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
Жывёла, Кажаны, чалавек, лабараторыя, уцечка, эксперт, версія, СААЗ, каронавірус, паходжанне, сцэнарый
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1145)

Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”

6
(абноўлена 17:06 12.04.2021)
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна Беларусі 10 красавіка. У ім удзельнічалі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: “Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!” і пачынаюць спяваць песню “Жавароначкі прыляціце”.

Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі. .

Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:

Ой, топчам мы, ой топчам мы?
А што ж мы да вытапчам?
А ці снег і з лёдам?

А ці зіму з марозам?

Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.

Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.

Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.

Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

Рукавіцы, рукавічкі, рукаўкі, рукавачкі…
© Photo : Ларыса Мятлеўская
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: “Вол бушуе, вясну чуе”, закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна” яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.

Глядзіце таксама:

6
  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".

  • Дзіцячы веснавы абрад гукання вясны Жаваронкі
    © Sputnik Альфред Микус

    Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!

Тэги:
Гуканне вясны, вясна, абрады
Першыя прышчэпкі: як пачалася масавая вакцынацыя ад COVID у Беларусі

Мэр Мінска незадаволены тэмпамі вакцынацыі ў сталіцы

4
(абноўлена 17:26 12.04.2021)
Па дадзеных на 12 красавіка, у Мінску ад каронавіруса прышчапіліся 22 тысячы чалавек, амаль кожны трэці медработнік атрымаў прышчэпку.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Ад каронавіруса ў Мінску прышчапіліся больш за 22 тысячы чалавек, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама напярэдадні.

На аператыўнай нарадзе камітэта 12 красавіка абмяркоўвалі эпідэміялагічную абстаноўку ў сталіцы. Паводле апошніх звестак, у Мінску ад каронавіруса прышчапіліся больш за 22 тысячы грамадзян. Вакцынаваны ад COVID-19 кожны трэці медработнік.

"Вакцынацыю прайшлі 73% работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых, 32% медработнікаў, 13,8% работнікаў сацыяльнай сферы і 9,8% работнікаў сістэмы адукацыі сталіцы", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік Мінгарвыканкама палічыў, што такія тэмпы вакцыны недастатковыя і запатрабаваў у бліжэйшыя два тыдні "у корані змяніць сітуацыю". Цяпер галоўная задача - павялічыць ахоп работнікаў адукацыі, аховы здароўя і сацсферы.

Масачны рэжым - на кантролі

У апошнія дні ў Мінску праводзяць ўзмоцнены маніторынг выканання масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах. Як распавялі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, ад пачатку года праверылі 513 аб'ектаў, на 90 з іх выяўлены парушэнні.

"У асноўным яны тычыліся масачнага рэжыму, які не выконвалі ў 27% правераных аб'ектах гандлю, у 56% - грамадскага харчавання, у 26% - транспарту. 26 службовых асоб аштрафаваны, выдадзены 24 патрабаванні аб прыпыненні гандлю і аказання паслуг і 56 рэкамендацый", - гаворыцца ў паведамленні.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

У Беларусі масавая вакцынацыя ад каронавіруса стартавала 8 красавіка.

Да гэтага вакцыну ад каронавіруса атрымлівалі групы прафесійнай рызыкі - урачы, настаўнікі, сацработнікі. Усеагульная вакцынацыя медработнікаў у рэспубліцы пачалася 19 студзеня.

Цяпер прышчэпкі робяць і тым, хто загадзя запісваўся ў ліст чакання вакцыны. Даступны два прэпарата: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V".

Запіс на вакцынацыю працягваецца, гэта можна зрабіць праз сайт сваёй паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў. У красавіку ў абарот павінна паступіць вакцына "Спутник V", вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Яе прамысловую вытворчасць ў Беларусі запусцілі 25 сакавіка. Плануецца выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.

Паралельна ідзе распрацоўка беларускай вакцыны. 1 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па распрацоўцы беларускага прэпарату ад каронавіруса.

Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 29 сакавіка, у Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 92 тысячы чалавек, з якіх 26 тысяч атрымалі ўжо два кампаненты прэпарату.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
медработнік, чалавек, каронавірус, сталіца, Вакцынацыя, Мінск
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1145)