Тэсты на антыцелы да каронавіруса, архіўны фотаздымак

Новая статыстыка па каронавірусе: зноў менш 1000

15
(абноўлена 17:04 06.04.2021)
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 329 258 чалавек, у якіх пацвердзіўся дыягназ COVID-19.

МІНСК, 6 кра – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлены 968 новых выпадкаў захворвання на каронавірус. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Усяго ў Беларусі зарэгістраваны 329 258 выпадкаў COVID-19, за гэты час паправіліся 319 601 чалавек (845 за мінулыя суткі).

За час пандэміі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 2 304 чалавекі, за мінулыя суткі - 10 пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID-19.

У агульнай складанасці за гэты час у краіне правялі 5 460 932 ПЦР-тэсты, за мінулыя суткі - 7 809 (днём раней – 9 429, а ўвесь мінулы тыдзень колькасць тэстаў штодня дасягала больш за 18 тысяч).

Вакцынацыя ў Беларусі

1 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб стварэнні беларускай вакцыны. Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

На дадзены момант у Беларусі прышчапляюць расійскай і кітайскай вакцынамі.

Першую пробную партыю прэпарату "Спутник V", вырабленага па расійскіх тэхналогіях, выпусцілі на "Белмедпрэпаратах" 28 лютага.

Прамысловы выпуск стартаваў 25 сакавіка. Калі вакцына пройдзе ўсе неабходныя праверкі бяспекі і эфектыўнасці ў цэнтры імя Гамалеі, пачнецца вытворчасць прэпарату, прызначанага для масавай вакцынацыі. Яе плануюць пачаць да канца красавіка.

Пакуль жа ў Беларусі прышчапляюць прадстаўнікоў прафесій з груп рызыкі: лекараў, настаўнікаў, сацработнікаў. Паліклінікі ўжо прымаюць заяўкі на вакцынацыю ад усіх жадаючых.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
COVID-19, чалавек, Беларусь, пандэмія, каронавірус, Статыстыка
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1147)
Будынак КДБ Беларусі

КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты

9
(абноўлена 17:57 13.04.2021)
СМІ ужо другія суткі абмяркоўваюць прапажу лідэра найстарэйшай апазыцыйнай партыі і вядомага палітолага, праваахоўныя органы заявілі аб затрыманні толькі ў аўторак.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі пацвердзіў затрыманне беларускага палітолага, былога члена каманды Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Фядуты, а таксама кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва, паведаміла БелТА са спасылкай на ведамства.

У паведамленні гаворыцца, што Фядута і Кастусёў затрыманы ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК Беларусі па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Поўная інфармацыя па гэтай сітуацыі будзе прадастаўлена пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Прапажа Фядуты

Як паведамляў Sputnik, заява аб згубе Фядуты паступіла ў аддзел МУС Расіі па Прэсненскім раёне Масквы ў ноч на панядзелак. На той момант ён не выходзіў на сувязь больш за суткі.

Хто такі Аляксандр Фядута?

Фядута ў 1994 годзе быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, займаў пасаду начальніка ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У 2005 годзе напісаў першую палітычную біяграфію прэзідэнта Беларусі.

У 2010 годзе ў перыяд выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, разам з ім ствараў грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!" (у 2014 годзе скончыў працу ў ёй).

Фядута быў затрыманы 20 снежня 2010 года і змешчаны пад варту, да красавіка 2011 года знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а потым яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Праз месяц Фядута быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Лідэр партыі БНФ

Рыгор Кастусёў з'яўляецца старшынёй партыі "Беларускі народны фронт". Раней у сацсетках БНФ з'явілася інфармацыя аб тым, што ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА КДБ "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Паводле інфармацыі СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010-м вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўнымі органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
орган, палітолаг, партыя, СМІ, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, затрыманне, інфармацыя, КДБ РБ
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі
Лекар трымае ў руках маску для штучнай вентыляцыі лёгкіх, архіўны фотаздымак

Трэцяя хваля: колькасць тых беларусаў, хто заразіўся COVID-19, расце

11
(абноўлена 17:34 13.04.2021)
У Беларусі актывізуюць работу па правядзенні эпідэмічных расследаванняў кожнага выяўленага выпадка захворвання на каронавірус.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. У Беларусі расце колькасць тых пацыентаў, хто захварэў на COVID-19, у тым ліку - цяжкімі формамі інфекцыі, папярэдзілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны.

За 14-ы каляндарны тыдзень частата выяўлення каронавіруса ў доследных узорах - 11%, адзначылі ў ведамстве.

"У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захворвання інфекцыяй - мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі", - цытуе начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан БелТА.

Якія меры распачне Міністэрства аховы здароўя?

"Санітарна-эпідэміялагічная служба актывізуе працу па правядзенні эпідрасследавання кожнага выпадку заражэння інфекцыяй COVID-19 і кантактаў I ўзроўню", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, будуць сачыць за наяўнасцю неабходнай колькасці тэстаў на каронавірус і лабараторных матэрыялаў для правядзення ПЦР-аў і экспрэс-даследаванняў. Тэхнічныя спецыялісты правераць працу ўсіх кіслародных станцый і наяўнасць неабходных для лячэння COVID -19 лекаў.

Міністэрства аховы здароўя заклікала беларусаў працягваць выконваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю. Нагадаем, у панядзелак у сталіцы ўвялі новыя абмежаванні з-за каронавіруса, усе яны звязаны з правядзеннем масавых мерапрыемстваў.

Цяпер праводзіць культурныя і спартыўныя масавыя мерапрыемствы (у канцэртных залах, тэатрах, цырках, кінатэатрах, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў) дазволена толькі ў напалову запоўненых залах і пры рассаджванні гледачоў з улікам сацыяльнай дыстанцыі - за 1-1,5 метра адзін ад аднаго.

Колькі бальніц аддалі пад "чырвоныя зоны"

На сённяшні дзень стацыянарнае лячэнне пацыентаў з каронавірусам ажыццяўляе сем сталічных бальніц: №2, №4, №5, №6 і №10, гарадская дарослая і дзіцячая "інфекцыёнкі". У Мінскай вобласці каронавірусных хворых лечаць у 9 клініках, яшчэ ў 11 медустановах пад "чырвоныя зоны" вылучаны іншыя аддзяленні.

Поўны спіс усіх стацыянараў для лячэння пацыентаў з COVID-19 у Беларусі - тут.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 12 красавіка, у Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 129 899 чалавек, з якіх 41 688 атрымалі два кампаненты прэпарату.

Масавая вакцынацыя ад COVID-19 стартавала ў рэспубліцы 8 красавіка. Да гэтага прышчэпку ад каронавіруса атрымлівалі людзі з груп прафесійнай рызыкі - урачы, настаўнікі, сацработнікі.

Цяпер прышчэпкі робяць і тым, хто загадзя запісваўся ў ліст чакання вакцыны. Даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V".

Запіс на вакцынацыю працягваецца, гэта можна зрабіць праз сайт сваёй паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў. У красавіку ў абарот павінна паступіць вакцына "Спутник V", вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Да яе прамысловага выпуску ў Беларусі прыступілі 25 сакавіка. Плануецца выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.

Паралельна ідзе распрацоўка беларускай вакцыны. 1 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па распрацоўцы беларускага прэпарату ад каронавіруса.

Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
каронавірус, захворванне, Беларусь, COVID-19, беларусы, колькасць, трэцяя хваля
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1147)