Кран у ванным пакоі, архіўны фотаздымак

Сацыяльныя стандарты абнавілі ў Мінску

10
(абноўлена 13:56 07.04.2021)
У спісак уваходзіць мноства паказчыкаў, у тым ліку - доступ да цэнтралізаванага водазабеспячэння, ацяпленне і нормы ва ўстановах адукацыі.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. Устаноўлены пералік дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва сталіцы, адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама №795 ад 11 сакавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, доля насельніцтва, якая будзе мець доступ да цэнтралізаванага водазабеспячэння ў гарадах і гарадскіх пасёлках, у 2021 годзе павінна складаць не менш за 85%, у 2026-м гэты паказчык плануюць давесці да 100%.

Тэмпература, якая прадугледжана для жылых памяшканняў, па нарматыве ацяплення, - не менш за 18°C, а тэмпература гарачай вады - не менш за 50°C. Прытым вада павінна падавацца штодня.

Адукацыя і нормы

Месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі павінны быць забяспечаны 100% жадаючых. Таксама гэты паказчык павінен быць і ў дачыненні для навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі дзяцей пяцігадовага ўзросту.

Нарматывы бюджэтнай забяспечанасці для дашкольнікаў, дзяцей у спецыяльных садках і яслях на аднаго чалавека складуць не менш як 2,2 тысячы беларускіх рублёў у год. Для школьнікаў - 1,7 тысячы, а для вучняў у спецыяльных, дапаможных школах-інтэрнатах, карэкцыйных цэнтрах - 7,9 тысячы. На навучэнцаў прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі ў год неабходна будзе вылучаць 3,8 тысячы. Таксама будзе падвоены нарматыў для ўстаноў дадатковай адукацыі на аднаго вучня - 120 рублёў у год.

На 10 навучэнцаў цяпер неабходны адзін камп'ютэр, у тым ліку партатыўны. Камп'ютэрных класаў стане не менш за два на ўстанову.

Поўны спісак сацыяльных стандартаў апублікаваны на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
адукацыя, нормы, спісак, Мінск, стандарт
Першыя прышчэпкі: як пачалася масавая вакцынацыя ад COVID у Беларусі

Мэр Мінска незадаволены тэмпамі вакцынацыі ў сталіцы

4
(абноўлена 17:26 12.04.2021)
Па дадзеных на 12 красавіка, у Мінску ад каронавіруса прышчапіліся 22 тысячы чалавек, амаль кожны трэці медработнік атрымаў прышчэпку.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Ад каронавіруса ў Мінску прышчапіліся больш за 22 тысячы чалавек, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама напярэдадні.

На аператыўнай нарадзе камітэта 12 красавіка абмяркоўвалі эпідэміялагічную абстаноўку ў сталіцы. Паводле апошніх звестак, у Мінску ад каронавіруса прышчапіліся больш за 22 тысячы грамадзян. Вакцынаваны ад COVID-19 кожны трэці медработнік.

"Вакцынацыю прайшлі 73% работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і дарослых, 32% медработнікаў, 13,8% работнікаў сацыяльнай сферы і 9,8% работнікаў сістэмы адукацыі сталіцы", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік Мінгарвыканкама палічыў, што такія тэмпы вакцыны недастатковыя і запатрабаваў у бліжэйшыя два тыдні "у корані змяніць сітуацыю". Цяпер галоўная задача - павялічыць ахоп работнікаў адукацыі, аховы здароўя і сацсферы.

Масачны рэжым - на кантролі

У апошнія дні ў Мінску праводзяць ўзмоцнены маніторынг выканання масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах. Як распавялі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, ад пачатку года праверылі 513 аб'ектаў, на 90 з іх выяўлены парушэнні.

"У асноўным яны тычыліся масачнага рэжыму, які не выконвалі ў 27% правераных аб'ектах гандлю, у 56% - грамадскага харчавання, у 26% - транспарту. 26 службовых асоб аштрафаваны, выдадзены 24 патрабаванні аб прыпыненні гандлю і аказання паслуг і 56 рэкамендацый", - гаворыцца ў паведамленні.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

У Беларусі масавая вакцынацыя ад каронавіруса стартавала 8 красавіка.

Да гэтага вакцыну ад каронавіруса атрымлівалі групы прафесійнай рызыкі - урачы, настаўнікі, сацработнікі. Усеагульная вакцынацыя медработнікаў у рэспубліцы пачалася 19 студзеня.

Цяпер прышчэпкі робяць і тым, хто загадзя запісваўся ў ліст чакання вакцыны. Даступны два прэпарата: кітайскі "Сінафарм" і расійскі "Спутник V".

Запіс на вакцынацыю працягваецца, гэта можна зрабіць праз сайт сваёй паліклінікі або па тэлефонах колл-цэнтраў. У красавіку ў абарот павінна паступіць вакцына "Спутник V", вырабленая на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" па расійскіх тэхналогіях. Яе прамысловую вытворчасць ў Беларусі запусцілі 25 сакавіка. Плануецца выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.

Паралельна ідзе распрацоўка беларускай вакцыны. 1 красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па распрацоўцы беларускага прэпарату ад каронавіруса.

Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарату, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 29 сакавіка, у Беларусі ад каронавіруса прышчапіліся 92 тысячы чалавек, з якіх 26 тысяч атрымалі ўжо два кампаненты прэпарату.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
медработнік, чалавек, каронавірус, сталіца, Вакцынацыя, Мінск
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод Нафтан

Супрацоўнікі ААТ "Нафтан" і "Гродна Азот" могуць не атрымаць доступ да работы

2
(абноўлена 17:12 12.04.2021)
Прычына, праблемы ў новых інструкцыях аб медаглядах, напрыклад, на "Нафтане" па медыцынскіх паказаннях з'явілася падстава адхіліць ад работы нават намесніка дырэктара.

ГРОДНА, 13 кра - Sputnik. Каля 2,5 тысяч супрацоўнікаў "Нафтана", а таксама работнікі "Гродна Азот", Мазырскага НПЗ і іншых хімічных прадпрыемстваў могуць не атрымаць доступ да работы з-за новых інструкцый па правядзенні медыцынскіх аглядаў, паведамляе федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Зараз да здароўя работнікаў названых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны сталі прымяняцца новыя патрабаванні. У пункце 9 дадатку 3 Інструкцыі аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медаглядаў пералічаны захворванні, з якімі нельга працаваць у процігазе на выбухованебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцях. Напрыклад, адно з такіх супрацьпаказанняў - вастрыня зроку. Інструкцыя ўступіла ў дзеянне ў кастрычніку 2019 года.

"Палімір" і "Нафтан" ставяцца да катэгорыі выбуханебяспечных і пажаранебяспечных прадпрыемстваў. Любы працаўнік, знаходзячыся на іх тэрыторыі, павінен мець пры сабе процігаз. Пры гэтым на "Нафтане" для выканання спецыфічных работ ўсярэдзіне ёмістасцей і калодзежаў, дзе ёсць неабходнасць работы ў процівагазах, заўсёды існаваў прафесійны адбор. Аднак пасля ўступлення ў сілу новай інструкцыі аналагічныя патрабаванні распаўсюдзіліся на ўсіх работнікаў. І па выніках медыцынскіх аглядаў іх перасталі пускаць да работы", - растлумачыў сутнасць праблемы старшыня Віцебскага абласнога савета Белхімпрафсаюза Сяргей Троцкі.

Напрыклад, на "Нафтане" пасля планавага медагляду з-за недастатковай вастрыні зроку з'явілася падстава адхіліць ад працы намесніка дырэктара. Для сітуацыі знайшлі часовае рашэнне, аднак было узнята пытанне аб тым, каб ўрэгуляваць усё на заканадаўчым узроўні.

Праблему пачалі абмяркоўваць яшчэ ў верасні мінулага года, былі звароты і лісты ў галіновы прафсаюз, у Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У выніку Міністэрства аховы здароўя даслала прадпрыемствам хімічнай галіны ліст, у якім было сказана, што для тых работнікаў, якія не ўжываюць процігаз, медагляды праводзяцца без уліку павышаных патрабаванняў да здароўя.

Зараз Міністэрства аховы здароўя працуе над зменамі ў Інструкцыю аб медаглядах.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
намеснік, дырэктар, Медыцына (навука), ААТ "Гродна Азот", ААТ "Нафтан"