Вакцына ад COVID-19 Спутник V

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса пачалася ў Мінску 8 красавіка

33
(абноўлена 10:51 09.04.2021)
Цяпер прывіваць пачынаюць не толькі грамадзян з групы рызыкі, але і тых, хто загадзя запісваўся праз паліклінікі.

МІНСК, 8 кра – Sputnik. Масавая вакцынацыя пачынаецца ў Мінску ў чацвер, 8 красавіка, распавялі Sputnik у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На гэтым тыдні ў паліклінікі сталіцы і Мінскай вобласці паступіла новая партыя вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Як распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя, вызначаны ўстановы аховы здароўя, дзе ёсць неабходнае абсталяванне для захавання холадавага ланцуга.

Прышчэпачная кампанія паступова пашыраецца. Цяпер тыя ўстановы аховы здароўя, дзе вакцыну атрымалі ўсе жадаючыя грамадзяне з груп рызыкі, паступова пераходзяць да вакцынацыі ўсіх жадаючых.

Прышчэпкі будуць рабіць расійскай вакцынай "Спутник V" і кітайскай "Сінафарм".

Мінчане, якія загадзя запісваліся на прышчэпкі праз сайты і па тэлефонах паліклінік, з сённяшняга дня паступова будуць атрымліваць вакцыну.

"Першымі прышчэпкі атрымлівалі работнікі аховы здароўя. Наступныя катэгорыі так званай групы рызыкі - гэта педагогі, работнікі сацыяльнай абароны, грамадзяне старэй 61 года і тыя, у каго хранічныя захворванні. Спісы жадаючых прышчапіцца фарміруюцца ў паліклініках па месцы жыхарства", - паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама распавялі, што з наступнага тыдня патрэбу ў вакцыне ад каронавіруса змогуць ужо задавальняць магутнасцямі прадпрыемства "Белмедпрэпараты".

Нагадаем, што ў пачатку года паліклінікі загадзя пачалі вывучаць попыт сярод насельніцтва на вакцынацыю, крыху пазней усім жадаючым прапаноўвалі запісацца на прышчэпку праз анлайн-форму на сайце або па тэлефоне.

Што трэба ведаць аб вакцыне "Спутник V"

Па планах, прышчэпку трэба будзе рабіць раз у два гады: такія папярэднія дадзеныя заяўлены распрацоўшчыкам. А імунітэт пачнецца выпрацоўвацца прыкладна праз месяц пасля другой прышчэпкі.

Як праходзіць вакцынацыя?

Перад прышчэпкай урач правядзе абавязковы агляд: вымярэнне тэмпературы, ціску, вымярэнне сатурацыі крыві і частаты сардэчнага рытму. Уводзяцца дзве дозы вакцыны: кампанент I ў дозе 0,5 мл, праз 21 дзень - кампанент II у такой жа дозе. Укол робіцца ў мышцу пляча або сцягна.

Якія супрацьпаказанні?

  • гіперадчувальнасць да якога-небудзь кампанента вакцыны або вакцыны, якая змяшчае аналагічныя кампаненты;
  • цяжкія алергічныя рэакцыі ў анамнезе;
  • вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні, абвастрэнне хранічных захворванняў. У такіх выпадках вакцынацыю праводзяць праз 2-4 тыдні пасля акрыяння або рэмісіі. Пры няцяжкіх ВРВІ, вострых інфекцыйных захворваннях ЖКТ вакцынацыю праводзяць пасля нармалізацыі тэмпературы;
  • цяжарнасць і перыяд груднога гадавання;
  • узрост да 18 гадоў (у сувязі з адсутнасцю дадзеных аб эфектыўнасці і бяспекі).

З асцярожнасцю варта ўжываць вакцыну пры хранічных захворваннях печані і нырак, эндакрынных захворваннях (выяўленыя парушэнні функцыі шчытападобнай залозы і цукровы дыябет у стадыі дэкампенсацыі), цяжкіх захворваннях сістэмы крыватвору, эпілепсіі і іншых захворваннях ЦНС, вострым каранарным сіндроме і вострым парушэнні мазгавога кровазвароту, міякардыту, эндакардытах, перыкардытах.

З-за недахопу інфармацыі вакцынацыя можа прадстаўляць рызыку для наступных груп пацыентаў:

  • з аўтоіммуннымі захворваннямі (стымуляцыя імуннай сістэмы можа прывесці да абвастрэння захворвання, асабліва варта з асцярожнасцю ставіцца да пацыентаў з аўтаіммуннай паталогіяй, якая мае тэндэнцыю да развіцця цяжкіх і пагражаючых жыццю станаў);
  • са злаякаснымі наватворамі. У такіх выпадках лекар павінен суаднесці магчымыя рызыкі і карысць.

Якія пабочныя эфекты могуць быць?

Пасля вакцынацыі пацыент павінен знаходзіцца пад медыцынскім наглядам 30 хвілін.

На першыя-другія суткі могуць развівацца (і дапушчальны на працягу трох наступных дзён) наступныя рэакцыі:

  • грыпападобны сіндром (павышэнне тэмпературы, боль у суставах і мышцах, агульнае недамаганне, галаўны боль);
  • боль у месцы ін'екцыі;
  • азызласць, рэдка – млоснасць;
  • зніжэнне апетыту;
  • часам - павелічэнне лімфавузлоў.

У некаторых пацыентаў могуць узнікаць алергічныя рэакцыі.

Вакцынацыя ў Беларусі

Аб рэгістрацыі расійскай вакцыны ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня 2020 года. А першыя прышчэпкі атрымалі работнікі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі. 19 студзеня ў Беларусі пачалася масавая вакцынацыя медработнікаў.

28 лютага ў Беларусі выпусцілі пробную партыю расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты". 25 сакавіка ў Беларусі пачаўся прамысловы выпуск вакцыны па расійскіх тэхналогіях. У планах - выпускаць да 500 тысяч доз штомесяц.

Паралельна ідзе распрацоўка і ўласнай, беларускай вакцыны ад каронавіруса - адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 1 красавіка. Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарата, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Чытайце таксама:

33
Тэги:
паліклініка, групы рызыкі, грамадзяне, Мінск, каронавірус, Вакцынацыя, вакцына
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (98)
Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

6
(абноўлена 12:08 15.04.2021)
За два апошнія тыдні кіраўнікі дзяржаў сазваніліся ўжо двойчы, папярэдняя размова адбылася 2 красавіка.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.

У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнты закранулі шэраг тэм, абмеркаваўшы не толькі развіццё беларуска-расійскіх адносін, але і пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, лідэры абмеркавалі графік будучых сустрэч і больш падрабязна спыніліся на візіце ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.

У прэс-службе Крамля раскрылі падрабязнасці гутаркі прэзідэнтаў. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэму карабахскага ўрэгулявання. Нагадаем, напярэдадні завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт беларускага лідэра ў Баку, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.

"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранута тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін.

Гэта другая тэлефонная размова кіраўнікоў дзяржаў за апошнія два тыдні. Папярэдняя адбылася 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Тады прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку барацьбу з каронавірусам, знешнія пагрозы, а таксама падрыхтоўку да правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
размова, дзяржава, кіраўнік, Тэлефон, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларускія платныя дарогі

Яшчэ тры платныя дарогі з'явяцца ў Беларусі

7
(абноўлена 10:49 15.04.2021)
Дзяржаўная праграма развіцця дарог прадугледжвае не толькі рэканструкцыю і ўзвядзенне новай дарожнай інфраструктуры, але і пашырэнне сеткі платных магістраляў.

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на 2021-2025 гады прадугледжвае з'яўленне яшчэ трох платных участкаў дарог, пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

У перыяд рэалізацыі праграмы плануецца пашырыць сетку платных аўтамабільных дарог і ўвесці плату за праезд. Спаганяць аплату плануецца на наступных транспартных артэрыях:

  • аўтамабільнай дарозе М-8 / Е95 на ўчастку Орша - Віцебск,
  • аўтамабільнай дарозе М-10 на ўчастку Рэчыца - Калінкавічы,
  • аўтамабільнай дарозе Р-23 на ўчастку Слуцк - Радкова.

"Да 2026 года працягласць платных аўтамабільных дарог складзе 1957,8 кіламетра", - гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў.

Беларускія ўлады плануюць у новай пяцігодцы пры дапамозе збірання платы за праезд па аўтамабільных дарогах атрымаць 1 806 303 163 рублі. У праграме гаворыцца, што гэтыя сродкі пойдуць на рамонт і рэканструкцыю платных дарог у першую чаргу.

У цяперашні час за праезд па беларускіх дарогах трэба плаціць, калі агульная маса транспартнага сродку перавышае 3,5 тоны. Пры гэтым ёсць катэгорыі аўтамабіляў, якія вызвалены ад платы.

Пры гэтым плаціць давядзецца і гаспадарам аўтамабіляў, якія лягчэй 3,5 тоны, калі іх транспартны сродак не зарэгістраваны ў дзяржавах, якія ўваходзяць у ЕАЭС.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
магістраль, рэканструкцыя, праграма, Беларусь, платныя дарогі, дарогі