У Мінпрацы РБ распавялі, ці былі затрымкі пенсій

© Sputnik / Александр Кожохин / Перайсці ў медыябанкПенсіянеры, архіўны фотаздымак
Пенсіянеры, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2021
Падпісацца
Раней пенсіянеры паведамлялі, што ў некаторых банках паўсталі праблемы з выплатамі пенсій: іх не змаглі атрымаць у звыклыя для сябе дні разліку некаторыя пажылыя людзі.

МІНСК, 21 кра – Sputnik. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны патлумачыла, ці сапраўды ў Беларусі пенсіянерам затрымліваюць пенсіі.

Як распавялі ў прэс-службе ведамства, тэрміны выплат пенсій не змяніліся: іх па-ранейшаму выплачваюць штомесяц з 5-га па 26-е чысло ўключна.

Затрымка пенсій?

Для кожнага пенсіянера ёсць канкрэтная дата, калі ён будзе атрымліваць пенсію - менавіта ў гэтыя чыслы, з 5-га па 26-е кожнага месяца. Гэтая дата можа быць скарэкціравана, калі мяняецца спосаб выплаты пенсіі. Напрыклад, праз пошту, банкі або дастаўку пенсіі на дом.

Зараз жа ніякага змянення тэрмінаў па выплатах пенсій не было: усё ідзе ў адведзеныя тэрміны. Мінпрацы і сацабароны тлумачыць, што адбылося.

"Для выплаты пенсій ва ўстаноўленыя тэрміны фінансаванне іх выплаты ажыццяўляецца загадзя. Для выплаты пенсіі праз банкі сродкі пералічваюцца, як правіла, за два дні. Пасля паступлення сродкаў у банк яны залічваюцца на рахунак пенсіянера і становяцца даступнымі да атрымання. Разам з тым, гэты парадак не мяняе ўстаноўленую пенсіянеру дату выплаты пенсіі - тэрмін, не пазней за якога пенсія павінна быць выплачана абавязкова", - гаворыцца ў паведамленні.

У чым прычына?

Як тлумачыць ведамства, многія пенсіянеры памылкова мяркуюць, што той дзень, калі на іх рахункі паступаюць сродкi, і з'яўляецца "іх датай" для выплаты пенсіі. Таму, не атрымаўшы выплаты ў звыклае 19-е чысло, калі раней залічваліся грошы, некаторыя забілі трывогу.

"Устаноўленая дата выплаты дадзеным пенсіянерам - 21-е чысло кожнага месяца. З улікам папераджальнага фінансавання сродкі на рахунак у банку залічваліся і былі даступны загадзя, як правіла, за два дні, а ў асобных месяцах яшчэ і ў больш раннія тэрміны з улікам выхадных і святочных дзён", - тлумачаць у міністэрстве.

Павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі | Інфаграфіка sputnik.by - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2021
Інфаграфіка
Этапы павышэння пенсійнага ўзросту і мінімальнага страхавога стажу ў Беларусі

Цяперашнія пенсіі для гэтай групы пенсіянераў былі пералічаны ў банкі 20 красавіка - за дзень да ўстаноўленай даты. Мінпрацы звяртае ўвагу, што тэрміны не парушаны.

"Звяртаем увагу, што рашэнне аб змене тэрмінаў выплаты пенсій не прымалася. Пенсіі выплачваюцца і будуць выплачвацца своечасова, не пазней даты выплаты пенсіі, устаноўленай канкрэтнаму пенсіянеру. Інфармацыю пра ўстаноўленую дату выплаты пенсіі можна ўдакладніць ва ўпраўленні сацыяльнай абароны па месцы жыхарства", - дадалі у ведамстве.

Нагадаем, напярэдадні пенсіянеры сталі паведамляць пра тое, што не атрымалі своечасова пенсіі, якія ім раней налічваліся да 20-га чысла. Яны распавядалі, што звычайна пенсійныя выплаты былі налічаны ўжо 17-18-га чысла, радзей - 19-га. Аднак, звярнуўшыся ў банкі 20 красавіка, яны не атрымалі свае пенсіі, што выклікала непакой і некаторыя домыслы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0