Шпрыц і ампула на фоне лагатыпа Спутник V

СААЗ зацікаўлена ў шырокім выкарыстанні вакцыны "Спутник V"

21
(абноўлена 13:55 22.04.2021)
Па выніках даследавання дадзеных 3,8 мільёна прышчэпленых расіян, эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" склала 97,6%.

МІНСК, 22 кра – Sputnik. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) зацікаўлена ў шырокім выкарыстанні вакцыны "Спутник V", пра гэта Генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Адханом Гебрэйесус заявіў на сустрэчы з намеснікам кіраўніка МЗС Расіі Сяргеем Вяршыніным.

Гендырэктар СААЗ высока ацаніў уклад расійскага боку ў развіццё шматбаковага супрацоўніцтва пад эгідай СААЗ, у тым ліку па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, паведамляе МЗС Расіі.

Арганізацыя зацікаўлена ў шырокім выкарыстанні расійскай вакцыны "Спутник V" і іншых адказных прэпаратаў для прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі з мэтай аказання дапамогі краінам, якія жывуць у нястачы, у тым ліку па міжнародных каналах.

Вакцына "Спутник V" у свеце

11 жніўня 2020 года Расія першай у свеце зарэгістравала вакцыну супраць каронавіруса на аснове двух штамаў адэнавіруса. Ён атрымаў назву "Спутник V".

Вакцына зарэгістравана ўжо больш чым у 60 краінах з агульным насельніцтвам тры мільярды чалавек. Расійская вакцына займае другое месца ў свеце па колькасці атрыманых адабрэнняў дзяржаўнымі рэгулятарамі.

Прасоўваннем "Спутник V" на замежных рынках займаецца Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ). Як раней заяўляў кіраўнік фонду Кірыл Дзмітрыеў, давер да расійскай вакцыны расце, паколькі ў яе няма пабочных эфектаў і яна не правакуе алергію. Таксама сярод яе плюсаў - адсутнасць доўгатэрміновых негатыўных наступстваў.

Па выніках даследавання дадзеных 3,8 млн прышчэпленых расіян эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" склала 97,6%, гаворыцца ў сумеснай заяве Расійскага фонду прамых інвестыцый і НДЦ імя Гамалеі.

Вакцынацыя ў Беларусі

Расійская вакцына "Спутник V" была зарэгістравана ў Беларусі 21 снежня 2020 года. Першыя прышчэпкі атрымлівалі прафесіі з груп рызыкі - медыкі, настаўнікі, сацработнікі. Масавая ж вакцынацыя ўсіх жадаючых, хто папярэдне запісаўся ў паліклініках, пачалася ў краіне 8 красавіка.

Для прышчэпак у краіне даступны дзве вакцыны - расійская "Спутник V" і кітайская "Сінафарм". Крыху пазней на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" сталі вырабляць "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях: да прамысловага выпуску прэпарата прыступілі 25 сакавіка.

14 красавіка вакцыну, вырабленую на "Белмедпрэпаратах", Міністэрства аховы здароўя ухваліла да ўжывання. У ліку першых, хто атрымаў такі прэпарат, які сышоў з беларускага канвеера, быў сам міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч.

Кіраўнік ведамства расказаў, што за паўтара месяца на прадпрыемстве вырабілі 550 тыс доз вакцыны. Усяго плануецца прышчапіць 5,5 мільёна жыхароў, з іх 1,2 мільёна чалавек - да канца вясны.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
расіяне, вынік, вакцына "Спутник V", вакцына, СААЗ
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (109)

Відэафакт: Чалавек-павук пракаціўся ў маскоўскім метро

13
(абноўлена 19:32 14.05.2021)
Пасажырам маскоўскага метро пашчасціла ўбачыць Чалавека-павука. Хлопец у чырвона-сінім гарнітуры выканаў некалькі трукаў, павісеў ўніз галавой і нават станцаваў. Глядзіце на відэа, як праходзіў перформанс.

Чалавек-павук быў заўважаны ў вагоне маскоўскага метро. Ён не проста пракаціўся ў цягніку, але і забаўляў пасажыраў танцамі і трукамі. Спрытна чапляўся за поручні рукамі і нагамі, вісеў уніз галавой і куляўся ў розныя бакі.

Гэта не першы візіт супергероя ў метро. У 2020 годзе Чалавек-павук быў частым госцем маскоўскай падземкі. Напрыклад, восенню ён праехаўся па Калінінска-Сонцаўскай лініі метро.

На відэа, апублікаваных у інтэрнэце, ён таксама выконвае трукі і танцуе.

Глядзіце таксама:

13
Тэги:
Перфоманс, Метро, чалавек, відэа

Не толькі шопінг: у мінскім ГЦ прышчапляюць ад каронавіруса відэа

11
(абноўлена 14:12 14.05.2021)
У гандлёвым цэнтры "Экспабел" пункт вакцынацыі адкрылі 8 траўня за гэты час расійскім прэпаратам "Спутник V" тут прышчапілі больш за тысячу чалавек. Як робяць прышчэпкі ад COVID ў ГЦ - глядзіце відэа Sputnik.

Цэнтр працуе штодня з 10:00 да 21:00. Каб атрымаць вакцыну, пры сабе трэба мець пашпарт або любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У цэнтры працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Перад прышчэпкай пацыента аглядае ўрач: вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск, сатурацыю.

Вакцынацыя тут распісана да 18 траўня. Таму пажадана папярэдне запісацца па тэлефоне. Пакуль пацыентаў прышчапляюць першым кампанентам "Спутник V". А з 21 траўня пачнецца прымяненне другога кампанента. Як доўга будзе працаваць пункт - невядома. Усё залежыць ад тэмпаў вакцынацыі насельніцтва, а таксама ад аб'ёмаў паставак прэпарата.

Не выключана, што ў бліжэйшыя месяцы пункты вакцынацыі з'явяцца і ў некаторых іншых гандлёвых цэнтрах Мінска і буйных гарадоў краіны.

Глядзіце таксама:

11
Тэги:
COVID-19, прышчэпкі, "Спутник V", каронавірус, ГЦ "Экспабел", Шопінг
Які сёння дзень: 16 мая

Які сёння дзень: 16 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:06 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 траўня

  • У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
  • У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
  • У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
  • У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 траўня

  • 1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
  • 1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і  амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака.

16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з'явілася шчаў'е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей