Шпрыц і ампула на фоне лагатыпа Спутник V

Германія можа купіць "Спутник V" асобна ад ЕС

12
(абноўлена 12:46 27.04.2021)
У краіне праходзіць масавая вакцынацыя насельніцтва прэпаратамі іншых вытворцаў - аднак прышчэпкі пакуль могуць зрабіць не ўсе.

МІНСК, 27 кра – Sputnik. Урад Германіі вывучае пытанне закупкі расійскага прэпарату "Спутник V", заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель.

Паводле яе слоў, аб'ёмы закупкі наўпрост залежаць ад таго, як хутка расійскі прэпарат ад каронавіруса зарэгіструюць ў Еўрасаюзе.

"Пакуль ёсць не ўсе дакументы, Інстытут Паўля Эрліха выступае дакладчыкам, таму мы добра інфармаваныя, але дакументаў не хапае для рэгістрацыі", - заявіла Меркель па выніках нарады па пытаннях вакцынацыі.

Як адзначыла канцлер, калі Еўрапейскае агенцтва па лекавых прэпаратах выдасць рэгістрацыю "вельмі хутка", "тады мае сэнс закупіць "Спутник".

Але калі дазвол будзе выдадзены "праз некалькі месяцаў", то ў Германіі да таго часу будзе дастаткова іншых прэпаратаў ад каронавіруса, падкрэсліла Меркель.

Паслабленні для вакцынаваных

Таксама федэральны канцлер заклікала грамадзян больш актыўна прышчапляцца ад каронавіруса, тым больш што вакцынаваных у перспектыве вызваляць ад патрэбы прад'яўляць адмоўныя тэсты на каронавірус у грамадскіх месцах - да прыкладу, у крамах, аптэках альбо салонах прыгажосці.

"Вакцынаваным і ачунялым няма неабходнасці прад'яўляць (вынікі) тэстаў", - сказала Меркель.

Адмену прыярытэтных спіскаў па вакцынацыі ўрад Германіі абяцае да чэрвеня, тады запісацца на прышчэпку зможа любы жыхар Германіі.

Вакцынацыя ў Германіі

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса ў Германіі стартавала 27 снежня 2020 года. Пакуль прышчэпкі могуць атрымаць не ўсе. Створана спецыяльная прыярытэтная чарга. Яе фарміруюць на падставе ўзроставых паказчыкаў, паказчыкаў здароўя і прафесіі.

На сёння ў краіне ўжо прышчапілі ад каронавіруса парадку 7% насельніцтва - гэта каля 7 мільёнаў чалавек, адну ін'екцыю вакцыны атрымалі каля 20 мільёнаў, гэта больш за 23% насельніцтва Германіі. Прышчапілася ад каронавіруса і канцлер Ангела Меркель.

Статыстыка захворвання і каранцін

Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каронавірусам у Германіі перавышае 3,3 мільёна чалавек, 82 тысячы пацыентаў памерлі ад ускладненняў. На дадзены момант больш за пяць тысяч чалавек знаходзяцца ў бальніцах краіны ў крытычным стане.

Зараз у ФРГ кажуць аб трэцяй хвалі каронавіруса. У краіне ўведзены лакдаўн. Грамадскія ўстановы працуюць з абмежаваннямі. Наведваць самыя неабходныя ўстановы можна толькі пры наяўнасці адмоўных ПЦР-тэстаў.

Раней канцлер Ангела Меркель заявіла, што Германія знаходзіцца ў "вельмі сур'ёзнай" сітуацыі. Прычынай стаў той факт, што дамінаваць па ліку заражэнняў пачаў брытанскі штам каронавіруса, які з’яўляецца больш заразным.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
прэпарат, насельніцтва, Вакцынацыя, краіна, ЕС, "Спутник V", Германія
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса (109)

Відэафакт: Чалавек-павук пракаціўся ў маскоўскім метро

13
(абноўлена 19:32 14.05.2021)
Пасажырам маскоўскага метро пашчасціла ўбачыць Чалавека-павука. Хлопец у чырвона-сінім гарнітуры выканаў некалькі трукаў, павісеў ўніз галавой і нават станцаваў. Глядзіце на відэа, як праходзіў перформанс.

Чалавек-павук быў заўважаны ў вагоне маскоўскага метро. Ён не проста пракаціўся ў цягніку, але і забаўляў пасажыраў танцамі і трукамі. Спрытна чапляўся за поручні рукамі і нагамі, вісеў уніз галавой і куляўся ў розныя бакі.

Гэта не першы візіт супергероя ў метро. У 2020 годзе Чалавек-павук быў частым госцем маскоўскай падземкі. Напрыклад, восенню ён праехаўся па Калінінска-Сонцаўскай лініі метро.

На відэа, апублікаваных у інтэрнэце, ён таксама выконвае трукі і танцуе.

Глядзіце таксама:

13
Тэги:
Перфоманс, Метро, чалавек, відэа

Не толькі шопінг: у мінскім ГЦ прышчапляюць ад каронавіруса відэа

11
(абноўлена 14:12 14.05.2021)
У гандлёвым цэнтры "Экспабел" пункт вакцынацыі адкрылі 8 траўня за гэты час расійскім прэпаратам "Спутник V" тут прышчапілі больш за тысячу чалавек. Як робяць прышчэпкі ад COVID ў ГЦ - глядзіце відэа Sputnik.

Цэнтр працуе штодня з 10:00 да 21:00. Каб атрымаць вакцыну, пры сабе трэба мець пашпарт або любы іншы дакумент, які сведчыць асобу.

У цэнтры працуюць медыкі Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Перад прышчэпкай пацыента аглядае ўрач: вымярае тэмпературу, артэрыяльны ціск, сатурацыю.

Вакцынацыя тут распісана да 18 траўня. Таму пажадана папярэдне запісацца па тэлефоне. Пакуль пацыентаў прышчапляюць першым кампанентам "Спутник V". А з 21 траўня пачнецца прымяненне другога кампанента. Як доўга будзе працаваць пункт - невядома. Усё залежыць ад тэмпаў вакцынацыі насельніцтва, а таксама ад аб'ёмаў паставак прэпарата.

Не выключана, што ў бліжэйшыя месяцы пункты вакцынацыі з'явяцца і ў некаторых іншых гандлёвых цэнтрах Мінска і буйных гарадоў краіны.

Глядзіце таксама:

11
Тэги:
COVID-19, прышчэпкі, "Спутник V", каронавірус, ГЦ "Экспабел", Шопінг
Які сёння дзень: 16 мая

Які сёння дзень: 16 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:06 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 траўня

  • У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
  • У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
  • У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
  • У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 траўня

  • 1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
  • 1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і  амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака.

16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з'явілася шчаў'е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей