Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад каронавіруса – Лукашэнка

© Pixabay / PublicDomainPicturesПрабіркі, архіўнае фота
Прабіркі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 07.05.2021
Падпісацца
Распрацоўшчыкі айчыннай вакцыны ад каронавіруса прыстасуюць да таго штаму, які мы будзем мець, заявіў прэзідэнт.
МІНСК, 7 тра - Sputnik. Беларусь атрымала ўласную вакцыну ад каронавірусной інфекцыі (COVID-19), заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
"У прабірцы мы ўчора атрымалі сваю вакцыну - беларускую. Іншую ад той, што мы сёння купляем. Як лекары называюць, жывую вакцыну", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што спяшацца ў гэтым пытанні пакуль не будуць, а паназіраюць, як зменіцца хвароба, бо штамы будуць зусім іншыя, і няма гарантый, што цяперашнія вакцыны будуць таксама эфектыўныя ад новых мутацый каронавіруса.
"У нас сёння ёсць вакцыны, якія працуюць. Па расійскіх тэхналогіях, кітайскія купілі. А заўтра мы сваю вакцыну, якая ўжо ў прабірцы, прыстасавалі да таго штама, які мы будзем мець. Хто яго ведае, як жыццё складзецца", - заявіў Лукашэнка .
Раней прэзідэнт Беларусі даручыў заняцца распрацоўкай уласнай вакцыны ад карнавіруса, заявіўшы, што гэта справа гонару для Міністэрства аховы здароўя і НАН Беларусі. "У самыя кароткія тэрміны зрабіць самую лепшую вакцыну. Чаму самую лепшую - таму што вопыт ужо ёсць", - казаў прэзідэнт.
Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук абяцалі атрымаць першы прататып прэпарата да жніўня. Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч таксама распавядаў, што клінічыя выпрабаванні вакцыны магу пачацца да канца 2022 года.
1 красавіка Лукашэнка падпісаў распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны. Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарата, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.

Пажылым - на прышчэпку

Лукашэнка таксама заклікаў пажылых людзей правакцынавацца ад каронавіруса, каб абараніць сябе ад гэтай інфекцыі.
"Трэба старых засцерагчы. Я хачу, каб яны гэта зразумелі. Яны заўсёды мяне чулі, малайцы. Я проста прашу: трэба гэта зрабіць. Гэта значна меншая небяспека, у сто разоў менш, чым захварэць", - запэўніў беларускі лідэр.
1 красавіка Лукашэнкі падпісаў распараджэнне па стварэнні беларускай вакцыны. Згодна з планамі, на 2021 год закладзена выкананне навукова-даследчых работ па стварэнні прататыпа айчыннага прэпарата, на 2022-2023 гады - правядзенне даклінічных і клінічных выпрабаванняў.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0