Дар'я Домрачава на агнявым рубяжы гонкі пераследу

Домрачава выйграла гонку пераследу ў Ханты-Мансійску

26
(абноўлена 10:24 27.03.2015)
Лідэру нацыянальнай зборнай па біятлоне не хапіла двух ачкоў, каб атрымаць малы Хрустальны глобус.

МІНСК, 21 сак — Sputnik.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы пераследу на апошнім, дзевятым, этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у Ханты-Мансійску.

Домрачава прайшла 10 кіламетраў за 26 хвілін і адну дзесятую секунды, зрабіўшы на агнявых рубяжах толькі адзін промах.

Срэбра — у  нямецкай спартсменкі Лауры Дальмайер (15,7, без промахаў), бронза — у яшчэ адной прадстаўніцы Германіі — Францыска Пройс (15,1, без промахаў). Прынцыповая саперніца Домрачавай — фінская спартсменка Кайса Мякярайнен — ​​прыйшла да фінішу толькі чацвёртай (57,4, 3 промахі).

Астатнія беларускія біятланісткі засталіся па-за трыццатку наймацнейшых: Надзея Пісарава прыйшла да фінішу 37-й, Ірына Крыўко — 48-й, Анастасія Дубарэзава — 56-й.

Пасля перамогі ў Ханты-Мансійску Домрачава ўмацавала свае пазіцыі ў агульным заліку Кубка свету. Цяпер у беларускай спартсменкі 1065 ачкоў, у Мякярайнен- 1033, у Валянціны Семярэнка (Украіна) — 836. Аднак малы Хрустальны глобус дастаўся фінцы: чацвёртае месца ў пасьюте дазволіла ёй усяго на адно ачко апярэдзіць Домрачаву ў барацьбе за гэтую ўзнагароду.

У нядзелю пройдуць дзве апошнія гонкі дзевятага этапу Кубка — мас-старты ў мужчын і жанчын.

26
Тэги:
Кубак свету па біятлону, Дар'я Домрачава, Ханты-Мансійск, Расія
Каментары