Чэмпіянат свету па футзале ў Беларусі

У Беларусі стартуе Чэмпіянат свету па футзале

35
(абноўлена 09:52 17.04.2015)
Гэта трэці ЧС за ўсю гісторыю яго правядзення, які пройдзе на еўрапейскім кантыненце.

МІНСК, 17 кра —Sputnik. Сустрэчай зборных Беларусі і Бразіліі ў пятніцу адкрыецца ХI Чэмпіянат свету па футзале.

Матч-адкрыццё пройдзе на "Мінск-Арэне" яго пачатак запланаваны на 19:00, а ў 18:30 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё сусветнага футзальнага першынства.

 Акрамя беларусаў і бразільцаў у групе А прадстаўлены зборныя Уругвая і Аўстраліі (матчы паміж гэтымі камандамі пройдуць у мінскім Палацы спорту 18 красавіка ў 17:00).

ЧС пройдзе ў пяці беларускіх гарадах —Мінску, Брэсце, Барысаве, Пінску і Маладзечне.

Каманды-ўдзельніцы XI Чэмпіянату свету па футзале

Група А: Беларусь, Уругвай, Бразілія, Аўстралія

Група В: Парагвай, Бельгія, Нарвегія, Марока

Група C: Калумбія, Чэхія, Венесуэла, Кюрасао

Група D: Аргенціна, Расія, Славакія, Кыргызстан

Пасля завяршэння групавога раўнда спаборніцтваў першая каманда групы А згуляе ў чвэрцьфінале з другой дружынай квартэта В, а другая групы А будзе сапернічаць з пераможцай групы В. Зборная, якая заняла першае месца ў групе С, правядзе чвэрцьфінальны матч з другой камандай групы D, пераможца якой згуляе з другім месцам групы С.

Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 22 красавіка ў мінскім Палацы спорту і брэсцкім спорткомплексе "Вікторыя". Паўфіналы (24 красавіка), матчы за "золата" і "бронзу" (25 красавіка) адбудуцца на пляцоўцы "Мінск-Арэны".

35
Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Чэмпіянат свету па футзале, Беларусь
Каментары