Беларуская зборная па хакею з шайбай

Дэйв Л’юіс назваў імёны ўдзельнікаў ЧС па хакею

97
(абноўлена 17:35 30.04.2015)
У склад зборнай трапілі толькі тры хакеіста з беларускага чэмпіянату.

МІНСК, 30 кра — Sputnik. Галоўны трэнер зборнай Беларусі аб'явіў склад каманды для ўдзелу ў сусветным хакейным першынстве ў Чэхіі, паведамілі Sputnik ў Беларускай федэрацыі хакея.

Чэмпіянат свету па хакеі стартуе ў Чэхіі 1 мая. Беларусы правядуць свой першы матч 2 мая супраць зборнай Славеніі. У спіс беларускай каманды ўвайшлі 25 хакеістаў.

Варатары: Кевін Лаланд (ХК ЦСКА Масква, КХЛ), Ігар Брыкун (ХК "Гомель"), Віталь Коваль (ХК "Салават Юлаеў", КХЛ).

Абаронцы: Іван Усенка (ХК "Шахцёр" Салігорск), Мікіта Усціненка (ХК "Гомель"), Алег Гарошка, Яўген Лисовец, Ілля Шынкевіч (усе — ХК "Дынама-Мінск", КХЛ), Мікалай Стасенка (ХК "Северсталь",КХЛ), Дзмітрый Корабаў (ХК "Атлант", КХЛ), Алег Евенко (ХК "Адзірондак Флэймз", АХЛ).

Нападаючыя: Артур Гаўрусеў, Аляксандр Кулакоў, Аляксей Калюжны, Сяргей Дрозд, Андрэй Сцяпанаў, Арцём Дзямкоў, Аляксандр Кітараў (усе — ХК "Дынама-Мінск", КХЛ), Арцём Волкаў (ХК "Авангард",КХЛ), Андрэй Касціцын (ХК "Сочы", КХЛ), Сяргей Касціцын (ХК "Ак Барс", КХЛ), Сяргей Дзямагін (ХК "Тарпеда", КХЛ), Андрэй Стась (ХК ЦСКА Масква, КХЛ), Аляксей Яфіменка (ХК "Сібір", КХЛ), Міхаіл Грабоўскі (ХК "Нью-Ёрк Айлэндэрз", НХЛ).

Беларуская зборная выступае ў групе В. Акрамя падапечных Л'юіса там таксама прадстаўлены Данія, Нарвегія, Расія, Славакія, Славенія, ЗША, Фінляндыя.

Расклад гульняў зборнай Беларусі:

2.05 Беларусь — Славенія (16:15);

3.05 Беларусь — Славакія (16:15);

5.05 Данія — Беларусь (16:15);

7.05 ЗША — Беларусь (16:15);

9.05 Беларусь — Расія (12:15);

11.05 Фінляндыя — Беларусь (16:15);

12.05 Нарвегія — Беларусь (12:15).

97
Тэги:
Хакей, Спорт, Спартыўная дысцыпліна, Зборная Беларусі па хакею, Чэмпіянат свету па хакею з шайбай, Чэхія
Каментары