Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Мінск-Арэне

Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы стартуе ў Мінску

59
(абноўлена 16:35 01.05.2015)
Чакаецца, што турнір стане самым прадстаўнічым за ўсю гісторыю чэмпіянатаў Еўропы.

МІНСК, 1 мая — Sputnik.

Для ўдзелу ў XXXI кантынентальным першынстве, які пройдзе на "Мінск-Арэне" з 1 па 3 траўня, у Беларусь прыбылі больш як 460 удзельнікаў з 37 краін Еўропы, у тым ліку 222 спартсменкі, 192 трэнера, 47 суддзяў.

"Чэмпіянат пройдзе напярэдадні свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму мы запрасілі каля 100 ветэранаў на "Мінск-Арэну" каб, паглядзеўшы выступленні юных грацый, яны змаглі атрымаць зарад здароўя і бадзёрасці. Для ветэранаў рыхтуецца адмысловае прысвячэнне на гала-канцэрце", — распавяла журналістам старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Алена Скрыпель.

На турніры будуць разыграны сем камплектаў узнагарод, у тым ліку пяць камплектаў узнагарод сярод жанчын і два камплекты —сярод юніёрак. Беларусь на чэмпіянаце Еўропы прадставяць:

  • у індывідуальных практыкаваннях — Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна і Ганна Бажко;
  • у групавых практыкаваннях —Карына Ярмоленка, Аліна Горносько, Маргарыта Овадинская, Анастасія Рыбакова, Ганна Швайба, Аляксандра Саладуха.

Расклад спаборніцтваў Чэмпіяната Еўропы па мастацкай гімнастыцы можна паглядзець тут.

59
Тэги:
Мастацкая гімнастыка, Спорт, Гімнастыка, Беларуская асацыяцыя гімнастыцы, Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы, Беларусь, Мінск
Каментары