Варатар зборнай Беларусі Кевін Лаланд

Зборная Беларусі саступіла славакам у овертайме

11
(абноўлена 08:36 04.05.2015)
У паралельным матчы ў Празе канадцы разграмілі зборную Германіі з лікам 10:0.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі прайграла камандзе Славакіі — 2: 1.

Для падапечных Дэйва Льюіса матч супраць славакаў стаў другім на Чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Чэхіі. Напярэдадні беларусы абыгралі славенцаў — 4: 2. Славакі ж выйгралі два матчы запар — у суботу, 2 траўня, каманда Уладзімірf Вуйтэкf па булітах абыграла зборную Даніі.

Гульня на "CEZ Арэне" выдалася менш багатай на забітыя шайбы, чым у першай сустрэчы беларусаў. Славакі ўжо маглі павесці ў ліку на 5-й хвіліне — буліт не рэалізаваў Марыян Габорык. Лічбы на табло змяніліся толькі бліжэй да фінале трэцяга перыяду: Сяргей Касціцын вывеў зборную Беларусі наперад (52-я хвіліна), праз хвіліну з лішнім лік зраўняў Андрэй Месарош, ён жа забіў пераможную шайбу ў овертайме.

Наступная гульня беларускай зборнай адбудзецца 5 мая супраць каманды Даніі, славакі ў гэты дзень сустрэнуцца са славенцамі.

У паралельным матчы, які праходзіў на праскай "О2 Арэне" канадцы разграмілі зборную Германіі —10: 0. Галы за зборную Канаду забівалі Сідні Кросбі (9), Тэйлар Хол (9, 23, 40), Кодзі Ікін (17, 20), Аарон Экблад (25), Клод Жыру (28), Тайлер Эніс (36), Мэт Дзюшэйн (43). 4 мая зборная Канады будзе гуляць з камандай-гаспадыняй турніру, а немцы — 5 мая са швейцарцамі.

11
Тэги:
Хакей, Спартыўная дысцыпліна, Зборная Канады па хакеі, Зборная Беларусі па хакеі, Зборная Германіі па хакеі, Зборная Славакіі па хакеі, Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, Прага, Чэхія
Беларуска Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні

Беларуска Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні

10
(абноўлена 13:20 12.04.2021)
Наступны важны этап для беларускіх майстроў акадэмічнага веславання - кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў Швейцарыі, на якіх будуць разыграны імянныя ліцэнзіі на Алімпіяду ў Токіо.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Залатую ўзнагароду на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні заваявала беларуска Алена Фурман, спаборніцтвы прайшлі ў італьянскім горадзе Варэзе.

Дыстанцыю 2 тысячы метраў у неалімпійскім класе адзіночак лёгкай вагі Фурман пераадолела за 7 хвілін 41,81 секунды. Другой фінішавала прадстаўніца Румыніі Джаніна-Елена Белеага, якая адстала ад мінчанкі на 3,99 секунды. Трэцяе месца заняла францужанка Клэр Баве, якая саступіла беларусцы 6,98 секунды.

У фіналах А выступала таксама беларуска Таццяна Клімовіч. У гонках жаночых адзіночак яна паказала выніковы час 7 хвілін 42,1 секунды і заняла чацвёртае месца. Першае месца дасталася Ганне Пракацень з Расіі - 7 хвілін 29,76 секунды, другое - Вікторыі Торнлі з Вялікабрытаніі (7 хвілін 36,17 секунды), трэцяе - Жанін Гмейлін са Швейцарыі (7 хвілін 37,1 секунды).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 629 спартсменаў з 35 краін. Яны спаборнічалі ў 22 відах праграмы.

Тры гады таму на чэмпіянаце Еўропы ў Глазга Алена Фурман таксама была першай. У 2019 годзе разам з Настай Янінай яна заваявала золата на ЧЕ у Люцэрне. Перамагала Фурман і на этапах Кубка свету.

Як паведамілі ў Беларускай федэрацыі веславання, на сённяшні дзень два экіпажы (двойка жаночая лёгкая вага, двойка мужчынская распашная без рулявога) заваявалі права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіо. 15-17 траўня ў Швейцарыі пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, на якіх у "акадэмікаў" будуць разыграны імянныя ліцэнзіі.

У Варэзе адбыліся таксама спаборніцтвы ў паралімпійцаў. Беларуска Людміла Волчак выканала неабходны нарматыў і ў жніўні адправіцца ў Токіо. Для яе гэта будзе восьмая Паралімпіяда.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Токіо, Алімпіяда, Ліцэнзія, Швейцарыя, спаборніцтвы, ЧЕ па акадэмічным веславанні, золата, Алена Фурман, беларускі
Пётр Асаенок заняў другое месца на ЧЕ Еўропы

Беларусы заваявалі адзін медаль у дваябор'і на ЧЕ па цяжкай атлетыцы

10
(абноўлена 12:16 12.04.2021)
Беларускія цяжкаатлеты не змаглі і блізка дасягнуць папярэдняга выніку, які яны паказалі на кантынентальным форуме-2019.

МІНСК, 12 кра – Sputnik. Беларус Пётр Асаенок змог падняцца на п'едэстал гонару ў дваябор'і на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Маскве, паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай каманды.

Асаенок выступаў у вагавай катэгорыі 96 кілаграмаў. У суме дваябор'я (рывок і штуршок) ён заняў другое месца, пакарыўшы ў суме вагу ў 374 кг (172 + 202). А ў рыўку ён заваяваў малое (асобнае практыкаванне) срэбра.

Таксама ў аналагічным практыкаванні беларусы Генадзь Лапцеў (61) і Сяргей Шаранкоў (102) сталі ўладальнікамі малых бронзавых узнагарод. Дар'я Навумава (76) прынесла ў скарбонку нацыянальнай каманды малую бронзу ў штуршку.

Алімпійскі чэмпіён-2008 беларус Андрэй Арамнаў паказаў адзін з горшых вынікаў у сваёй кар'еры - 14 месца.

Спаборніцтвы ў Маскве з-за пандэміі каронавіруса тройчы пераносіліся ў 2020 годзе, тым не менш, турнір усё ж адбыўся. Удзел у ім прынялі 18 беларускіх спартсменаў.

Спаборніцтвы сталі кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў у Токіо. Усяго ў турніры прынялі ўдзел 315 атлетаў з 38 краін.

Заслугі беларусаў

На кантынентальным форуме ў 2019 годзе, які праходзіў у Батумі, беларускія цяжкаатлеты сталі другімі ў агульнакамандным заліку (19 узнагарод, з іх восем - у дваябор'і). Тады пасля паспяховага выступлення прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў спартсменам і трэнерам узнагароды ў Палацы Незалежнасці.

Беларускі лідэр ставіў цяжкаатлетаў у прыклад іншым відам спорту. Таксама ён выказваў надзею на тое, што квоту для беларусаў на Алімпіяду пашыраць. Аднак гэтага не адбылося. З-за ранейшых праблем з допінгам квота беларусаў для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Токіо па-ранейшаму ўрэзаная да двух чалавек (адзін мужчына і адна жанчына).

Чытайце таксама:

10
Тэги:
атлетыка, цяжкая атлетыка, ЧЕ па цяжкай атлетыцы, медалі, беларусы

Раскосмас патлумачыў паходжанне загадкавага аб'екта ў небе Якуціі відэа

0
(абноўлена 13:30 09.04.2021)
Яркім аб'ектам, які назіралі 12 сакавіка ў небе над Якуціяй, мог быць разгонны блок "Фрегат", паведамілі ў прэс-службе "Роскосмоса". Глядзіце на відэа, што напалохала жыхароў пасёлка Усць-Нера.

Аб'ект, які падае і свеціцца, быў зняты на відэа 12 сакавіка жыхарамі населенага пункта.

Як паведаміла РІА Навіны, згарэлым ў атмасферы Зямлі аб'ектам мог стаць разгонны блок "Фрегат" ракеты-носьбіта "Союз-2.1б", якая была запушчана яшчэ ў 2009 годзе.

Тады на арбіту планеты былі выведзеныя шэсць спадарожнікаў: пяць расійскіх і адзін паўднёваафрыканскі.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
жыхар, Раскосмас, Якуція, відэа