Падрыхтоўка да правядзення І Еўрапейскіх гульняў

Першая Еўрапейская Алімпіяда стартуе ў Баку

48
(абноўлена 12:23 12.06.2015)
Азербайджан – першы горад, які атрымаў магчымасць правесці новы від спаборніцтваў.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik.У цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў прыме ўдзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведаміў тэлеканал СТБ.

Цырымонія адкрыцця адбудзецца ўвечары 12 чэрвеня на нацыянальным стадыёне Азербайджана.  Шэсце беларускіх спартсменаў узначаліць бронзавы прызёр Алімпіяды —2008 па грэка-рымскай барацьбе Міхаіл Сямёнаў. За зборную Беларусі будуць выступаць больш за сотню беларускіх спартсменаў.

"Як на Алімпіядзе тут вельмі шмат людзей. Канешне ўзрастае пачуццё адказнасці. Разумееш, куды едзеш і зробіш усё магчымае і немагчымае", — распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу ўдзельнік Нацыянальнай зборнай Беларусі па трыятлоне Аляксандр Васілевіч.

У спаборніцтвах удзельнічаюць прадстаўнікі з 50 краін, якія будуць удзельнічах у 20 відах спорту.

Чакаецца, што на трыбунах падчас урачыстай цырымоніі будуць прысутнічаць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў амаль 30 краін.  

Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Азербайджане  з трохдзённым працоўным візітам, падчас якога ён збіраецца наведаць некалькі спартыўных комплексаў у Баку і правесці шэраг сустрэч.

Рашэнне аб правядзенні першых Еўрапейскіх гульняў было прынята ў Рыме ў 2012 годзе. За 700 дзён да пачатку спаборніцтваў быў запушчаны лічыльнік, які адлічваў дні да пачатку спаборніцтваў.

48
Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Спорт, Еўрапейскія гульні-2015, Баку, Азербайджан, Еўропа, Увесь свет
Каментары