Чэмпіянат Еўропы па бліцу і хуткіх шахматах у Мінску

Палац спорту на тры дні стаў палацам шахмат

74
У беларускай сталіцы 1,2 тысячы гульцоў разыграюць тытулы лепшых у хуткіх шахматах.

МІНСК, 18 сне — Sputnik. Рэкордная колькасць удзельнікаў сярод еўрапейскіх спаборніцтваў сабраў Чэмпіянат Еўропы па хуткіх шахматах і бліцу, паведаміў на адкрыцці турніра ў Мінску прэзідэнт Еўрапейскага шахматнага саюза Зураб Азмайпарашвили, перадае карэспандэнт Sputnik.

У мінскім Палацы спорту ў пятніцу стартаваў чэмпіянат Еўропы па бліцу і хуткіх шахматах. Грузінскі гросмайстар адзначыў здольнасць Беларусі прымаць вялікія спартовыя спаборніцтвы.

"Упэўнены, у будучыні мы зможам праводзіць у вас яшчэ больш буйныя шахматныя турніры", — сказаў Азмайпарашвілі.

Мінск ён назваў адным з самых дагледжаных і найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы, падкрэсліўшы, што ў гэты свой ужо не першы прыезд у Беларусь ён прывёз сабой жонку, каб паказаць ёй беларускую сталіцу.

Па дадзеных, агучаных міністрам спорту і турызму Беларусі Аляксандрам Шамко, у мінскім чэмпіянаце прымаюць удзел больш за 1200 шахматыстаў з 30 еўрапейскіх краін. Раней арганізатары заяўлялі пра тое, што першапачаткова арыентаваліся на колькасць удзельнікаў да 800 ігракоў, аднак заявак аказалася значна больш. Цяперашні турнір не меў абмежаванняў па рэйтынгу шахматыстаў.

Для Беларусі ЧЕ па хуткіх шахматах і бліц стаў у гэтым годзе ўжо 40-мі міжнароднымі спаборніцтвамі.

"Што такое шахматы — спорт, навука або мастацтва?— звярнуўся з рытарычным пытаннем да ўдзельнікаў турніру Шамко. "Паколькі мы знаходзімся ў Палацы спорту, то адказ відавочны", — пажартаваў Азмайпарашвілі, ледзь не назваўшы яго палацам шахмат.

Адкрыццё турніру прайшло з некаторай затрымкай у сувязі з узмоцненымі мерамі бяспекі, якія забяспечваюць менскія ўлады ў раёне і на КПП Палаца спорту.

Арганізатары заклікалі гледачоў, якія маюць намер наведаць гульні турніру, з разумеем ставіцца да гэтай акалічнасці ў сувязі з абвастрэннем міжнароднай абстаноўкі.

Сёння, у першы дзень спаборніцтваў, вызначацца прызёры ў турніры па бліц, у які заявіліся 679 шахматыстаў. Яны правядуць спаборніцтвы па швейцарскай сістэме ў 11 спараных тураў. На кожную партыю спартсменам адведзена ўсяго 3 хвіліны.

Чэмпіён Еўропы атрымае ў якасці прызавых дзве тысячы еўра, сярэбраны прызёр — адну тысячу еўра, ўладальнік бронзы — 800 еўра.

Беларускія шахматысты на турніры прадстаўлены ўсім наймацнейшым складам, за выключэннем Андрэя Жыгалка.

Турнір працягнецца да 20 снежня.

74
Каментары