IAAF: Беларусь павінна да канца года ўзмацніць барацьбу з допінгам

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаборніцтвы па фрыстайле ў Раўбічах
Спаборніцтвы па фрыстайле ў Раўбічах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый прыстрашыла рэспубліцы ўвесці санкцыі, калі законы ў дачыненні да допінгу не будуць выкананыя.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Беларусь занесена ў спіс краін з павышанай рызыкай выкарыстання спартоўцамі допінгу, дзяржаве неабходна да канца года ўзмацніць барацьбу з ужываннем у спорце забароненых прэпаратаў, заявіў прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) Себасцьян КАВ.

Допінгавы скандал з выкарыстаннем забароненага мельдонія набірае абароты ва ўсім свеце — ва ўжыванні прэпарата ўжо быў абвінавачаны шэраг вядомых спартсменаў, у тым ліку расійскія —  фігурыстка Кацярына Баброва і тэнісістка Марыя Шарапава.

Паводле дадзеных Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), станоўчыя вынікі ўжо атрыманы ў выніку праверкі 99 пробаў.

"Савет адзначыў пяць краін, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Самыя вялікія праблемы ў Эфіопіі і Марока, якія павінны ў тэрміновым парадку ўвесці эфектыўную антыдопінгавую праграму і праграму тэставання. Таксама Украіна, Беларусь і Кенія былі ўнесены ў спіс краін падвышанай рызыкі, за імі будуць пільна сачыць да канца 2016 года", — заявіў Коў.

Ён таксама паведаміў, што пакуль у дачыненні да згаданых дзяржаў не было прынята ніякіх санкцый, а толькі вынесены папярэджанні. Аднак, паводле слоў прадстаўніка IAAF, меры будуць здзейснены, калі федэрацыі не выканаюць прадпісанні.

Стужка навiн
0