Чэмпіён свету па веласпорту ў гонцы з радзельным спортам, чэмпіён першых Еўрапейскіх гульняў Васіль Кірыенка

Кірыенка: да Алімпіяды давядзецца схуднець на чатыры кілаграмы

23
Зараз велагоншчык знаходзіцца на адпачынку ў Беларусі, пасля выправіцца ў Іспанію, дзе пачне падрыхтоўку да "Тур дэ Франс" -2016 і Гульняў у Рыа.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка пры падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра мае намер схуднець на чатыры кілаграмы.

"Ёсць такія віды спорту, у якіх больш ці менш ўплываюць суб'ектыўныя фактары, у велагоншчыкаў вага — адзін з іх. Даволі шмат давядзецца скінуць (пры падрыхтоўцы да Гульняў — Sputnik), кілаграмы чатыры — гэта дакладна, можа быць больш. Галоўнае — не здзьмуцца, не страціць моцы і пры гэтым нармальна сябе адчуваць", — сказаў у аўторак журналістам чэмпіён свету па веласіпедным спорце ў гонцы з раздзельным стартам, чэмпіён першых Еўрапейскіх гульняў Васіль Кірыенка.

Са слоў спартсмена, падрыхтоўка да галоўных стартаў чатырохгоддзя ідзе "планамерна". "Былі некаторыя збоі. Недзе я не апраўдаў свае чаканні. Дзесьці ўмяшаліся суб'ектыўныя фактары. Мінуў невялікі перыяд хваробы, што вельмі кепска. Паспеў нават замарыца ў першым цыкле сезона", — распавёў Кірыенка.

Велагоншчык адзначыў, што цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі, дзе бавіць час са сваёй сям'ёй і набіраецца станоўчых эмоцый.

"Зараз знаходжуся на адпачынку ў Беларусі, баўлю час з сям'ёй. Назапашваю добрыя эмоцыі. Ужо 2 мая паеду ў Іспанію спачатку адзін, затым у складзе клуба — на высакагор'е. Там пачнецца падрыхтоўка "Тур дэ Франс"-2016 (прэстыжная супервелашматдзёнка стартуе 2 ліпеня — Sputnik) і ў тым ліку да Гульняў", — дадаў ён.

Што тычыцца Алімпіяды, то Кірыенка прызнаўся, што будзе задаволены і медалём.

"Я звычайна не стаўлю сабе нейкіх звышмэтаў. Калі ўсё складзецца для мяне нармальна, буду задаволены медалём", — удакладніў Кірыенка.

Летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра пройдуць з 5 па 21 жніўня.

23
Тэги:
Веласіпедны спорт, Спорт, Алімпійскія гульні-2016, Мінск, Беларусь, Увесь свет
Каментары