Футбалісты трэніруюцца

Беларускія футбалісты згуляюць з ірландцамі ў канцы мая

16
У бягучым месяцы беларусы правядуць чарговы збор, у межах якога адбудуцца два міжнародныя таварыскія паядынкі – абодва на востраве Ірландыя.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч супраць каманды Ірландыі 31 траўня, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола"(АБФФ).

"Вызначыўся час і месца правядзення міжнароднага таварыскага матчу з удзелам нацыянальных зборных Ірландыі і Беларусі. Матч адбудзецца 31 мая на стадыёне "Тэрнерс Крос", а стартавы свісток арбітра прагучыць у 19:45 па мясцовым і, адпаведна, а 21:45 па беларускім часе", — распавялі ў АБФФ.

Перад гэтым паядынкам падапечныя Аляксандра Хацкевіча ў рамках другога збору гэтага года згуляюць са зборнай Паўночнай Ірландыі. Матч адбудзецца ў Белфасце 27 мая, пачатак — а 21:45 па беларускім часе.

Беларускія футбалісты ў бягучым годзе правялі ўжо два таварыскія паядынкі: першы — супраць Арменіі (0: 0), другі — супраць Чарнагорыі (0: 0).

16
Тэги:
Спорт, АБФФ, Беларусь
Каментары