Валеры Пальхоўскі

СМІ: новым трэнерам зборнай Беларусі па біятлону стаў расіянін

20
(абноўлена 14:12 14.05.2016)
Зацверджаны таксама трэнеры мужчынскай каманды краіны – Аляксандр Сыман і Сяргей Някрасаў, жаночую зборную будзе трэніраваць Фёдар Свабода.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Экс-трэнер расійскіх біятланістаў Валерый Пальхоўскі стаў новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі, паведаміла ў чацвер выданне "Прессбол".

На дадзенай пасадзе Пальхоўскі замяніў Андрыяна Цыбульскага, які быў адпраўлены ў адстаўку па выніках пасяджэння трэнерскага савета Беларускай федэрацыі біятлону ў канцы красавіка 2016 года.

Паводле інфармацыі выдання, таксама зацверджаны трэнеры мужчынскай каманды краіны Аляксандр Сыман і Сяргей Някрасаў. З жаночай зборнай будзе працаваць Фёдар Свабода, у той час як з другім кандыдатам Альфрэдам Эдэра перамовы яшчэ працягваюцца.

Трэнерскі савет у канцы красавіка прыняў рашэнне не працягваць кантракт са старэйшым трэнерам мужчынскай каманды Уладзімірам Каралькевічам, а таксама скасаваў пасаду галоўнага трэнера нацыянальных каманд, якую займаў Андрыян Цыбульскі.

Валерый Пальхоўскі з'яўляецца заслужаным трэнерам Расіі. З 1992 па 1999 гады ён працаваў у трэнерскім штабе мужчынскай зборнай Расіі, пасля 1999-га пакінуў каманду. У 2001 годзе ён вярнуўся ў зборную Расіі, дзе трэніраваў жаночую каманду, у снежні 2007 года быў зняты з займанай пасады.

20
Тэги:
Адстаўкі і назначэнні, Біятлон, Спорт, Беларусь