Спартакіяда: 2,5 тыс. школьнікаў удзельнічаюць у спаборніцтвах

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкСпартакіяда сярод школьнікаў
Спартакіяда сярод школьнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фінальныя спаборніцтвы пройдуць на тэрыторыі спартыўных збудаванняў Гродна, Ліды, Мастоў, Смаргоні і Слоніма.

МІНСК,17 чэр — Sputnik. Рэспубліканская спартакіяда сабрала ў Гродзенскай вобласці каля 2,5 тысяч беларускіх школьнікаў, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінадукацыі.

Фінальныя спаборніцтвы спартакіяды праходзяць з 16 па 25 чэрвеня адразу ў некалькіх гарадах Гродзенскай вобласці. Усяго ў праграму спаборніцтваў уключаны 21 від спорту, з якіх 19 — алімпійскія. Таксама школьнікі будуць змагацца ў шашках і шахматах.

Паводле інфармацыі міністэрства адукацыі, у першым этапе спартакіяды прынялі ўдзел каля 200 тысяч школьнікаў ва ўзросце 13-16 гадоў. У трэцім жа, фінальным этапе, прымаюць удзел каля 2,5 тысяч юных спартсменаў. Урачыстае адкрыццё спартакіяды адбудзецца ў гэтую пятніцу.

Абсалютным чэмпіёнам спартакіяды назавуць рэгіён рэспублікі, які набярэ ў агульнакамандным першынстве большую колькасць ачкоў у спаборніцтвах па летніх і зімовых відах спорту. Дарэчы, у зімовым этапе спартакіяды гэтага года перамагла Магілёўская вобласць, другое месца заняла Віцебшчына, а трэцяе — Мінск.

Галоўную судзейскую калегію спартакіяды ўзначаліў заслужаны майстар спорту СССР па цяжкай атлетыцы, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1988, 1992), чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету, дванаццацікратны рэкардсмен свету, Ганаровы грамадзянін Гродна Аляксандр Курловіч.

Стужка навiн
0