Серфінгіст

МАК уключыў пяць новых відаў спорту ў праграму Алімпіяды-2020

34
Паводле слоў кіраўніка аргкамітэта Гульняў у Токіа, яны за кошт новых відаў стануць унікальнымі ў гісторыі Алімпіяд.

МІНСК, 4 жні — Sputnik. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэнне ўключыць у праграму летняй Алімпіяды 2020 года, якая пройдзе ў Токіа, пяць новых відаў спорту.

Члены МАК на 129-й сесіі выказаліся за ўключэнне пяці новых відаў спорту: бейсбол/софтбол, каратэ, сёрфінг, скалалажанне і скейтбордынг, ніхто не галасаваў супраць. Уключэнне гэтых відаў дадасць у праграму Гульняў 18 падзей, удзел у якіх возьмуць 474 спартсмены. Уключэнне гэтых відаў спорту не будзе мець істотнага ўплыву на існуючыя ў праграме віды спорту, яны не будуць абавязковымі для гарадоў, якія будуць прымаць Гульні ў будучыні.

"Гульні ў Токіа могуць стаць унікальнымі ў гісторыі Алімпіяд за кошт гэтых пяці новых відаў спорту", — сказаў прэзідэнт аргкамітэта Алімпіяды-2020 у Токіа Ёсіра Моры.

Ці прыедзе MLB?

Самым папулярным відам спорту сярод пяці уключаных у праграму такійскіх Гульняў, безумоўна, з'яўляецца бейсбол, які апошні раз быў на Алімпіядах у 2008 годзе. Чаму ў Азіі, а не ў ЗША? Менавіта ў гэтым рэгіёне гэты від спорту стаў папулярны апошнія гады. Як заявілі прадстаўнікі аргкамітэта, у іх ёсць дамоўленасць, што ўсе вядучыя лігі свету спыняць свой сезон дзеля Алімпіяды.

Адзіным выключэннем з'яўляецца MLB (Галоўная бейсбольная ліга), найстарэйшая прафесійная ліга і адна з самых багатых ліг у свеце. Раней MLB не спыняла свой чэмпіянат на час правядзення Алімпіяды, таму тры з пяці апошніх залатых медалёў выйгралі кубінцы. У тое, што гульцы MLB прыедуць на Алімпіяду, верыцца з цяжкасцю, але калі гэта здарыцца, то стане асаблівым момантам для Гульняў.

Стыль жыцця

Сёрфінг і скейтбордынг — гэта два віды спорту, якія звязаны са стылем жыцця. З'яўленне іх у праграме Алімпіяды дапаможа прыцягнуць больш маладой аўдыторыі і стаць папулярнымі. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба — у 1998 годзе ў праграму зімовых Гульняў быў уключаны сноўборд, які цяпер стаў неад'емнай часткай Алімпіяд.

"Гэта гістарычны момант для ўсяго сёрфінгу, папулярнасць нашага віду спорту расце з кожным годам. Алімпіяда стане магчымасцю для яго раскрыцца для свету і атрымаць новых прыхільнікаў. Сёрфінг дапаможа зрабіць Алімпіяду ў Токіа асаблівай", — сказаў прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі.

34
Тэги:
Спартыўная дысцыпліна, Алімпійскія гульні-2020, МІжнародны Алімпійскі камітэт (МАК), Бразілія

Расіянка ўстанавіла сусветны рэкорд па скалалажанні - відэа

12
(абноўлена 14:13 25.11.2020)
Расіянка Юлія Капліна ўстанавіла сусветны рэкорд у хуткасці на чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве. Яна пераадолела 15-метровую трасу за 6,964 секунды. Глядзіце на відэа, як гэта было.

На чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве расійская спартсменка Юлія Капліна пераадолела 15-метровую вертыкальную трасу (вышыня тыпавы пяціпавярхоўкі - Sputnik) за 6,964 секунды. Гэта лепшы вынік і ў Еўропе, і ў свеце ў дысцыпліне "хуткасць" у жанчын.

Лепшыя спартсмены турніру атрымліваюць шанец адправіцца на Алімпійскія Гульні ў Токіа ў 2021 годзе, дзе скалалажанне будзе прадстаўлена ўпершыню.

Для 21-гадовай Каплінай гэта далёка не першы сусветны рэкорд, з 2013 па 2017 гады яна ўсталявала дзевяць дасягненняў па хуткасці. Папярэдні сусветны рэкорд належаў інданэзійцы Арыэс Сусанці Рахаў. Год таму яна пераадолела 15-метровую стромую сцяну за 6,995 секунды.

12
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021

Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

10
(абноўлена 17:50 26.11.2020)
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

10
Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

0
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей