Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота

Рапота: Алімпійскія гульні ператварылі ў "палітычны вэрхал"

8
Палітык назваў "бязладдзем" сітуацыю вакол паралімпійцаў і заявіў, што не здзіўлены сітуацыяй, якая складваецца вакол спорту.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Алімпійскія гульні ператварылі ў "палітычны вэрхал", заявіў дзяржаўны сакратар Саюза Беларусі і Расіі Рыгор Рапота ў эфіры першага канала беларускага тэлебачання ў аўторак.

"Ператварылі Алімпіяду ў нейкі вэрхал палітычны", — сказаў Рапота.

"Тое, што робяць з паралімпійцамі, тое, што робяць у дачыненні да спартсменаў, якія наогул не абвінавачаныя ў допінгу, вядома, гэта бязладдзе. Для таго каб адчуць гэта, трэба на хвіліну паспрабаваць стаць на іх месца. Чалавек чатыры гады рыхтуецца да гэтай зорнай гадзіны, і потым праз тое, што хтосьці дзесьці з кімсьці пасварыўся, хтосьці вырашыў гэтую справу выкарыстоўваць у палітычных мэтах, у нас атрымліваецца такая сітуацыя", — дадаў ён.

Пры гэтым Рапота адзначыў, што не здзіўлены сітуацыяй, якая складваецца. "Для мяне нічога новага ў гэтым няма. Ёсць інтарэсы дзяржаў, інтарэсы міжнародных супольнасцяў, жаданне вырашыць нейкія пытанні, у тым ліку на палянах, якія, здавалася б, да гэтага наогул не маюць ніякага дачынення", — заявіў дзяржсакратар.

Пасля дакладу незалежнай камісіі WADA пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна МАК прыняў рашэнне перадаць права вызначаць, хто з расейцаў можа прыняць удзел у Гульнях-2016, міжнародным спартовым федэрацыям. Адным з крытэраў допуску на Гульні было адсутнасць допінг-гісторыі, але гэта правіла пасля пазоваў спартсменаў было адменена Спартыўным арбітражным судом (CAS).

Па рашэнні IAAF і IWF Алімпіяду прапускаюць, адпаведна, расійскія лёгкаатлеты (была дапушчана толькі Дар'я Клішына) і цяжкаатлеты. Таксама многія спартсмены не былі дапушчаныя да Гульняў праз згадку ў дакладзе Макларэна. Апроч таго, IPC абвясціў пра тое, што расійскія спартсмены не дапушчаныя на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

8
Тэги:
Рыгор Рапота, Мінск, Беларусь
Каментары