Андрэй Праневіч узяў золата Паралімпійскіх гульняў-2016

Лукашэнка павіншаваў Праневіча з "золатам" на Паралімпіядзе ў Рыа

11
Прэзідэнт лічыць, што перамога беларускіх паралімпійцаў даказвае, што Беларусь багатая спартыўнымі талентамі, і ўмацоўвае славу краіны.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорту Андрэя Праневіча з заваяваннем залатога медаля на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Член Нацыянальнай зборнай Андрэй Праневіч заваяваў залаты медаль на спаборніцтвах па фехтаванні на рапіры на Паралімпійскіх гульнях у Рыа. Такім чынам, Беларусь змагла падняцца на 13 радок медальнага заліку Гульняў.

"Здабыўшы першую ў гісторыі Беларусі залатую ўзнагароду па фехтаванні на інвалідных калясках, ты яшчэ раз прадэманстраваў усяму свету, што наша Радзіма багатая спартыўнымі талентамі", — гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэтая перамога, здабытая "ва ўпартым супрацьстаянні з наймацнейшымі паралімпійцамі планеты, умацоўвае спартыўную славу Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Праневічу і трэнерскаму калектыву нацыянальнай каманды моцнага здароўя і новых поспехаў.

На летніх Паралімпійскіх гульнях беларуская зборная заваявала 7 узнагарод: пяць медалёў вышэйшай пробы і дзве бронзы.

11
Тэги:
Фехтаванне, Кіраўнік дзяржавы, Паралімпійскія гульні-2016, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Тэмы:
Нашы на Паралімпіядзе (7)
Каментары