Гульцы ХК Дынама-Мінск у матчы Кубка Шпэнглера

Кубак Шпэнглера: мінскае "Дынама" закінула 7 шайбаў зборнай Канады

15
(абноўлена 09:50 27.12.2016)
Па ходзе матчу "бела-сінія" двойчы былі ў ролі даганяючых - 1:3 у першым перыядзе і 3:4 у трэцім, - аднак мінчане здолелі сабрацца і вырваць перамогу.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" з перамогі стартаваў на Кубке Шпэнглера, атрымаўшы ўпэўненую перамогу над зборнай Канады, складзенай пераважна з гульцоў, якія выступаюць у еўрапейскіх лігах, з лікам 4:7 (2:3, 1:0, 4:1).

Матч зборная Канады — "Дынама-Мінск" адбыўся напярэдадні позна вечарам у Давосе (Швейцарыя) на "Валіант Арэне". У складзе пераможцаў адзначыліся Аляксандр Мацярухін (3-я хвіліна), Яўген Кавыршын (17 і 51), Яўген Лісавец (31), Дзмітрый Корабаў (47), Сяргей Дрозд (55) і Мікіта Камароў (59). У канадцаў дакладныя кідкі на рахунку Эндру Эбета (6), Максіма Наро (13 і 41), Мэйсана Рэйманда (14). Дарэчы, у беларусаў лепшым гульцом матчу быў названы Дрозд.

У сустрэчы не прымалі ўдзел пачаткоўцы мінчан швед Фрэдрык Петэрсан і амерыканец Аарон Палушай.

Перад матчам галоўны трэнер "зуброў" Крэйг Вудкрафт адзначыў, што для любой каманды вялікі гонар прымаць удзел у хакейным турніры планеты. Паводле яго слоў, барацьба за Кубак Шпенглера будзе займальнай.

"Мы будзем выкладвацца ў кожным матчы турніру і пастараемся годна прадставіць клуб і краіну на гэтым Кубку", — прыводзіць словы Вудкрафта прэс-служба клуба.

Беларуская каманда другі раз удзельнічае ў прэстыжным турніры, які праводзіцца ў Давосе ў 90-ы раз. У 2009 годзе хакеісты "Дынама" выйгралі ганаровы трафей. Дзякуючы поспеху ў сустрэчы з "кляновымі" мінчане атрымаюць дзень адпачынку, а другі матч у групе Каціні правядуць у сераду, 28 снежня, са швейцарскім "Давосам".

Група Каціні: "Дынама-Мінск" — 3 ачкі (1 гульня), "Давос" — 0 (0), Канада — 0 (1).

15
Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск), Швейцарыя
По теме
Хакейнае "Дынама" купіла яшчэ аднаго нападаючага - Аарона Палушая

Расіянка ўстанавіла сусветны рэкорд па скалалажанні - відэа

12
(абноўлена 14:13 25.11.2020)
Расіянка Юлія Капліна ўстанавіла сусветны рэкорд у хуткасці на чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве. Яна пераадолела 15-метровую трасу за 6,964 секунды. Глядзіце на відэа, як гэта было.

На чэмпіянаце Еўропы па скалалажанні ў Маскве расійская спартсменка Юлія Капліна пераадолела 15-метровую вертыкальную трасу (вышыня тыпавы пяціпавярхоўкі - Sputnik) за 6,964 секунды. Гэта лепшы вынік і ў Еўропе, і ў свеце ў дысцыпліне "хуткасць" у жанчын.

Лепшыя спартсмены турніру атрымліваюць шанец адправіцца на Алімпійскія Гульні ў Токіа ў 2021 годзе, дзе скалалажанне будзе прадстаўлена ўпершыню.

Для 21-гадовай Каплінай гэта далёка не першы сусветны рэкорд, з 2013 па 2017 гады яна ўсталявала дзевяць дасягненняў па хуткасці. Папярэдні сусветны рэкорд належаў інданэзійцы Арыэс Сусанці Рахаў. Год таму яна пераадолела 15-метровую стромую сцяну за 6,995 секунды.

12
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021

Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

10
(абноўлена 17:50 26.11.2020)
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

10
Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"
Снегапад у Мінску

Які сёння дзень: 1 снежня 2020 года

0
(абноўлена 10:21 30.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 30 дзён.

У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІД. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 снежня

  • У 1920 годзе ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
  • У 2004 годзе быў зацверджаны герб і сцяг г. Дзятлава.

Хто нарадзіўся 1 снежня

  • 1919 год: Уладзімір Дамарад, беларускі графік.
  • 1939 год: Уладзімір Пятровіч Платонаў, беларускі матэматык.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык, пісьменнік, паэт Мікалай Карамзін і рускі паэт Валерый Брусаў.

1 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Платона і Рамана. Ім маліліся пра паляпшэнне матэрыяльнага стану.

Таксама святыя лічыліся прадвеснікамі зімы. У народзе існавала прымаўка: "Платон ды Раман кажуць зіму нам". Калі гэты дзень быў цёплы, то і зіму чакалі цёплую.

Калі 1 снежня дзьмуў моцны вецер, зіма таксама абяцала быць ветранай і снежнай. А вось варона, якая ходзіць на Платона па двары, прадказвае адлігу.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей