Галкіпер ХК Дынама-Мінск Кевін Лаланд

Кубак Шпэнглера: мінскае "Дынама" пазмагаецца за выхад у паўфінал

13
(абноўлена 15:02 27.10.2017)
Мінчане лідзіруюць у сваёй групе - для выхаду ў 1/2 падапечным Крэйга Вудкрафта неабходна толькі перамога на швейцарскім "Давосам".

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" у сераду правядзе другі матч групавога раунда Кубка Шпэнглера супраць "Давоса", перамога дазволіць мінчанам прабіцца ў паўфінал турніру.

28 снежня мінчане правядуць свой другі матч на турніры ў Давосе (Швейцарыя). Сапернікам каманды Крэйга Вудкрафта стане мясцовы аднайменны клуб, які напярэдадні пацярпеў паражэнне ад зборнай Канады з лікам 3:4.

"Зубры" удала стартавалі ў Кубку, атрымаўшы ўпэўненую перамогу над "кляновымі" (4:7). У выпадку перамогі над гаспадарамі "дынамаўцы" аформяць пуцёўку ў паўфінал.

Нагадаем, што цяпер "бела-сінія" займаюць першы радок у групе В — у іх актыве 3 ачкі (1 гульня), другімі ідуць канадцы — 3 (2), замыкае трыа "Давос" — 0 (1).

Каманды, якія зоймуць 2-е і 3-е месцы ў абедзвюх групах, разыграюць пуцёўкі ў 1/2 фіналу ў матчах плэй-оф. Матч "Давос" — "Дынама-Мінск" адбудзецца на "Валіант Арэне" а 22:15 (па беларускім часе), у прамым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

13
Тэги:
Хакей, Спорт, ХК Дынама (Мінск), Швейцарыя
По теме
Хакейнае "Дынама" купіла яшчэ аднаго нападаючага - Аарона Палушая
Каментары