Плаўчыха Аляксандра Герасіменя

Герасіменя запрашае на бясплатныя майстар-класы для дзяцей

17
(абноўлена 13:12 04.01.2017)
Алімпійская прызёрка Лондана-2012 і Рыа-дэ-Жанейра-2016 звярнулася праз сацсеткі да школ і спорткласаў з прапановай арганізаваць занятак для дзяцей.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя гатова правесці бясплатныя матэр-класы для дзяцей. З прапановай арганізаваць занятак паспяховая беларуская плыўчыха звярнулася да кіраўніцтва школ і спартыўных класаў краіны.

"Школам/спорткласам/вучэльням і інш. прымаю заяўкі на правядзенне майстар-класаў. Даты з 8.01 да 12.02. Чакаю жадаючых! ", — напісала Герасіменя на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

"Залатую рыбку" ужо чакаюць у адной з СДЮШАР Гродна, сярэдняй школе Гомеля і сталічнай гімназіі. Прычым, як падкрэсліла плаўчыха, басейн для правядзення майстар-класа зусім не абавязковы. "Главное- людзі", заўважыла Герасіменя ў адказ на рэпліку запрашаючага боку, што ў школе ёсць выдатны басейн.

Майстар-класы паспяховай беларускі пройдуць з 8 па 12 студзеня.

Аляксандра Герасіменя — двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем. На мінулагодняй алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра Герасіменя заваявала бронзу (50 метраў вольным стылем). Акрамя таго, у яе скарбонцы — залатыя ўзнагароды чэмпіянатаў свету і Еўропы як на "доўгай вадзе" (басейн 50 м), так і на "кароткай" (басейн 25 м).

17
Тэги:
дзеці, Плаванне, Сацыяльныя сеткі, Спорт, Аляксандра Герасіменя, Беларусь