Кідок Арцёма Каралька

Гандбол: беларусы прапусцілі ад шведаў 40 мячоў на ЧС у Францыі

11
(абноўлена 11:25 23.01.2017)
Шведы 41 раз пабілі вароты беларускай каманды, больш на гэтым турніры прапускалі толькі ангольцы ад зборнай Туніса - 43 мяча.

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Мужчынская зборная Беларусі па гандболе завяршыла выступленне на Чэмпіянаце свету ў Францыі, пацярпеўшы паражэнне ў 1\8 фіналу ад каманды Швецыі, паведамляе Sputnik.

Паядынак адбыўся ў нядзелю ў Ліль на арэне "П'ер-Маруа". Шведы атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 41:22 (24:11). Самым выніковым гульцом у складзе каманды Юрыя Шаўцова стаў Арцём Каралёк — на яго рахунку сем закінутых мячоў. Другое месца па гэтым паказчыку ў Барыса Пухоўскага (4). Аляксандр Падшывалаў, Максім Баранаў, Андрэй Юрынок, Уладзіслаў Кулеш і Іван Броўка па два разы паразілі вароты суперніка.

У шведаў восем дакладных кідкоў у актыве Джыма Готфрыдсана. У 1/4 шведы будуць змагацца з гаспадарамі турніру французамі. Такім чынам, зборная Беларусі завяршае свой выступ на Чэмпіянаце свету.

Падапечныя Шаўцова атрымалі на планетарным першынстве ўсяго дзве перамогі: абыгралі Сірыю (29:26) і Венгрыю (27:25).

У астатніх сустрэчах былі паражэнні: ад Чылі — 28:32, Харватыі — 25:31, Германіі — 25:31, ад Швецыі — 22:41.

Чвэрцьфіналы пройдуць 24 студзеня, паўфіналы — 26 і 27 студзеня, сустрэча за бронзу — 28 января, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 29 студзеня ў Парыжы.

Для Беларусі гэты ЧС стаў чацвёртым у гісторыі. 22 гады таму, у 1995-м, у Ісландыі пад кіраваннем легендарнага Спартака Мірановіча каманда заняла дзевятае месца. Праз 18 гадоў у Іспаніі беларусы ўжо разам з Шаўцовым сталі 15-мі, а два гады таму ў Катары занялі 18-е месца.

11
Тэги:
Гандбол, Беларусь
Кіраўнік IIHF Рэнэ Фазель, архіўны фотаздымак

Мінск абмяркоўвае з IIHF памер кампенсацыі за адменены ЧС

10
(абноўлена 13:56 25.01.2021)
Сусветны хакейны форум павінен быў прайсці ў траўні-чэрвені 2021-га ў Мінску і Рызе, аднак савет Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) вырашыў перанесці матчы чэмпіянату з беларускай сталіцы.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Вядуцца перамовы з IIHF па пытаннях кампенсацыі за адменены чэмпіянат свету ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ).

"Зараз вядуцца перамовы з удзелам двух бакоў па пытанні кампенсацыі за адменены чэмпіянат свету ў Мінску", - сказалі Sputnik у прэс-службе ФХБ. Там дадалі, што да завяршэння перамоў ніякіх падрабязнасцей паведамляцца не будзе.

Што адбылося?

На мінулым тыдні стала вядома, што з Мінску быў перанесены чэмпіянат свету па хакеі. Гэта першынство павінна было прайсці з 26 траўня па 6 чэрвеня 2021 года ў Беларусі і Латвіі. Раней у Рызе выступілі супраць сумеснага турніру з-за палітычнага становішча ў Беларусі. Дзе ў выніку пройдзе ЧС па хакеі таксама пакуль невядома.

Цяпер турнір пройдзе ў альтэрнатыўным месцы ў тыя ж даты. Аб'ява аб новым месцы будзе зроблена ў бліжэйшыя дні.

Старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў раней заявіў, што беларусы ў сусветным форуме ўдзельнічаць будуць. "Мы вельмі паважаем працу спартсменаў, умеем яе шанаваць. Таму, напэўна, не маем маральнага права дзейнічаць, як нашы апаненты, забіраючы ў спартсменаў мару, а ў балельшчыкаў любімую каманду", - сказаў ён.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Хакей, Мінск, Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года
Галоўны трэнер мінскага Дынама Крэйг Вудкрафт

Мінскае "Дынама" зняла міні-серыял пра клуб: хутка прэм'ера

10
(абноўлена 21:18 23.01.2021)
Першая серыя раскажа пра кастрычніцкія падзеі у стане клуба, калі з-за ўспышкі COVID-19 мінчане правялі сем матчаў без галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Кантынентальная хакейная ліга і нацыянальны тэлевяшчальнік пакажуць міні-серыял мінскага "Дынама", паведаміла прэс-служба "зуброў".

Першая серыя раскажа пра тое, як у кастрычніку з-за ўспышкі COVID-19 мінчане правялі сем матчаў без галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта. Тым не менш, хакеісты змаглі ў той перыяд дамагчыся пяці вікторый і набраць 11 ачкоў з 14 магчымых.

Міні-серыял мінчан "ZUBReality. Тренер на удаленке" пакажуць з 25 па 31 студзеня на тэлеканалах КХЛ. На тэлеканале "Беларусь 5" ён выйдзе 2 лютага.

Міні-серыял створаны ў дакументальным жанры з элементамі рэаліці.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Хоккейный клуб «Динамо-Минск» (@hcdinamo.by)

"Здымачная група падглядвае за камандай. Так, у фільме можна ўбачыць, як Крэйг Вудкрафт праводзіў устаноўкі ў гульнявыя дні па Zoom", - распавялі ў прэс-службе.

Другая серыя на дадзены момант знаходзіцца ў вытворчасці і будзе прысвечана развіццю маладых гульцоў у "Дынама".

Адным з галоўных герояў эпізоду стане 22-гадовы Ягор Шаранговіч. У "Дынама" да ад'езду ў стан "д'яблаў" ён забіў 17 галоў у 34 гульнях.

"Зубры" займаюць у Заходняй канферэнцыі шостае месца, набраўшы 55 балаў у 47 матчах.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
зубры, ХК Дынама (Мінск), Серыялы
Біяметрычны пашпарт прызначаны для выезду за мяжу

Кіраўнік МУС: усё гатова, каб пачаць выдачу біяметрычных пашпартоў

4
(абноўлена 16:32 25.01.2021)
Дата, калі пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана, яе прапануюць, калі ўсе нюансы будуць дапрацаваны.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сістэма МУС ужо гатовая, каб пачаць выдачу біяметрычных дакументаў, сказаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Нарада, на якой абмяркоўвалася тэма выдачы біяметрычных пашпартоў, прайшла сёння ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах кіраўніка МУС, прэзідэнтам былі пастаўлены дадатковыя пытанні, якія неабходна прапрацаваць. Гэта тычыцца абароны персанальных дадзеных - самае галоўнае пытанне. Тэрміны ўвядзення біяметрычных пашпартоў будуць вызначаны дадаткова з улікам аб'ёму неабходных дапрацовак і пасля правядзення пагаджальнай нарады з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі.

Галоўнае - зручнасць

Міністр адзначыў, што ў першую чаргу на нарадзе звярталася ўвага на зручнасць насельніцтва пры атрыманні і выкарыстанні біяметрычных дакументаў. Іван Кубракоў растлумачыў, што нават пасля пачатку выдачы дакументаў новага ўзору ўсе ранейшыя пашпарты грамадзян будуць сапраўдныя на працягу свайго тэрміну дзеяння. Адна з прапаноў - дапрацаваць сістэму так, каб адным і тым жа дакументам можна было карыстацца як унутры краіны, так і пры выездзе за мяжу.

"З улікам пагадненняў іншых краін прапрацоўваецца магчымасць, каб была толькі ID-карта альбо адзін дакумент, які і для выезду за мяжу, і для выкарыстання ўнутры краіны", - рэзюмаваў ён.

Новыя дакументы

Новае пакаленне асабістых дакументаў для грамадзян Беларусі будзе прадстаўлена ў двух узорах - ідэнтыфікацыйнае пасведчанне і біяметрычны пашпарт.

У 2021 годзе беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, якія заменяць стандартныя пашпарты на тэрыторыі краіны. Таксама ўводзяцца біяметрычныя пашпарты для паездак за мяжу.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў увядзенне ў Беларусі біяметрычных дакументаў. Тым не менш, ён даручыў дапрацаваць асобныя моманты. Дакладная дата, з якой пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана. Яна будзе прапанавана прэзідэнту ў праекце ўказа, калі ўсе нюансы будуць улічаны.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Беларусь, МУС Беларусі, Біяметрычны пашпарт