Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў

Кубак Дэвіса: Ягор Герасімаў зраўняў лік у супрацьстаянні з румынамі

8
(абноўлена 10:11 06.02.2017)
Заўтра ў мінскім Палацы тэнісіста на корт выйдуць "парнікі": у гаспадароў заяўлены Максім Мірны і Ягор Герасімаў, якім будзе супрацьстаяць румынскі тандэм Хорыя Тэкаў/Мікалай Фрунза.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (341-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымаў перамогу над румынскім спартсменам Марыюсам Копілам (129) у матчы I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса з лікам 6:3, 6:4, 6:4.

У пятніцу ў сталічным Палацы спорту завяршыўся першы гульнявы дзень матчу I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Румыніі. Заключным матчам стала адзіночнае супрацьстаянне Герасімава і Копіла.

Белорусская команда поздравляет Егора Герасимова с победой
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларуская каманда віншуе Ягора Герасімава з перамогай

Перамога беларускага тэнісіста дазволіла зраўняць лік у супрацьстаянні 1:1.

Раней Ілля Івашка прайграў Адрыяну Унгуру.

У суботу, 4 лютага, у 13:00 пачнецца парная сустрэча. У гаспадароў на яе заяўлены Максім Мірны і Ягор Герасімаў, якім будзе супрацьстаяць румынскі тандэм Хорыя Тэкаў/Мікалай Фрунза.

За матчем с трибун наблюдали Михаил Захаров, Урал Латыпов и Александр Шакутин
© Sputnik / Виктор Толочко
За матчам з трыбун назіралі Міхаіл Захараў, Урал Латыпаў і Аляксандр Шакуцін

Скончыцца матч 5 лютага двума адзіночнымі гульнямі: Ілля Івашка — Марыюс Копіл, Ягор Герасімаў — Адрыян Унгур. Капітаны каманды Уладзімір Валчкоў і Андрэй Павел могуць правесці замены.

Пераможца матчу Беларусь — Румынія ў наступным раўндзе ў верасні сустрэнецца з тэнісістамі Аўстрыі.

8
Тэги:
тэніс, спорт, Кубак Дэвіса, Мінск, Беларусь

Спорт