Матч Кубка Дэвіса

Мірны і Шыла вывелі Беларусь наперад у матчы Кубка Дэвіса

8
(абноўлена 12:09 06.02.2017)
Беларускія тэнісісты згуляюць у наступным раўндзе барацьбы за выхад у сусветную групу ў верасні з камандай Аўстрыі.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Беларускія тэнісісты Максім Мірны і Яраслаў Шыла вывелі Беларусь наперад у матчы першага раўнда Еўра-Афрыканскай зоны I Кубка Дэвіса супраць Румыніі, паведамляе Sputnik.

Праграма спаборніцтваў матча першага раунда Еўра-Афрыканскай зоны I Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Румыніі працягнулася ў суботу, 4 лютага, у сталічным Палацы тэніса парным паядынкам.

Перад стартам паядынку капітан беларускай зборнай Уладзімір Ваўчкоў здзейсніў замену: замест Ягора Герасімава на корт выйшаў Яраслаў Шыла. Сваім правам правесці замену скарыстаўся і капітан гасцей Андрэй Павел. Так, у пары з Хорыя Тэкаo граў Марыс Копіл, а не Мікалай Фрунза.

Мірны і Шыла атрымалі перамогу з лікам 7:6, 6:4, 6:7, 6:4. Тэнісісты правялі на корце больш за тры гадзіны. За паядынкам назіралі больш за 1200 заўзятараў, сярод іх — міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко, старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, а таксама хакеіст Аляксей Калюжны.

Пасля сённяшняй перамогі Беларусь выйшла наперад у матчы Кубка Дэвіса — 2:1.

Заўтра, 5 лютага, адбудуцца два паядынкі ў адзіночным разрадзе: Ілля Івашка — Марыюс Копіл, Ягор Герасімаў — Андрыян Унгур. Аднак капітаны таксама могуць правесці замены.

Нагадаем, для Мірнага цяперашні паядынак стаў 49-м у розыгрышах Кубка Дэвіса. Упершыню лепшы беларускі тэнісіст згуляў за зборную Беларусі ў 1994 годзе. З тых часоў ён атрымаў 58 перамог (24 — у адзіночным разрадзе і 34 — у парным)

Раней у розыгрышы Кубка Дэвіса беларускія і румынскія тэнісісты сустракаліся толькі аднойчы — у 2005 годзе беларусы саступілі ў гасцях з лікам 2:3.

Цяпер зборная Беларусі займае 38-е месца ў камандным рэйтынгу Кубка Дэвіса, румыны знаходзяцца на 31-й пазіцыі. Тэнісісты Беларусі згуляюць у наступным раўндзе барацьбы за выхад у сусветную групу ў верасні з камандай Аўстрыі.

8
Тэги:
тэніс, спорт, Кубак Дэвіса, Палац тэніса, Максім Мірны, Румынія, Мінск, Беларусь
По теме
Беларусь прайграла першы паядынак у Кубку Дэвіса

Спорт