Аліна Талай (справа) на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы

Тры ўзнагароды беларусаў на ЧЕ па лёгкай атлетыцы ў Бялградзе

8
(абноўлена 11:47 06.03.2017)
Лёгкаатлет Селівёрстаў стаў трэцім у скачках у вышыню на ЧЕ ў Белградзе.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Беларуская зборная па лёгкай атлетыцы заваявала тры медалі на Чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях прайшоў у сталіцы Сербіі з 3 па 5 сакавіка, у белорусcкой зборнай срэбра і дзве бронзы.

У фінальны дзень спаборніцтваў трэцюю па ліку медаль беларускай зборнай заваяваў у скачках у вышыню лёгкаатлет Павел Селівёрстаў. Свой выступ спартсмен пачаў з 223 сантыметраў, потым падняў планку на 4 сантыметры, вышыню 230 сантыметраў ён узяць не змог. У выніку ў Селівёрстава бронза. Залаты медаль у скачках у вышыню заваяваў Сільвестар Беднарэк (Польшча), срэбраны — Робі Грабарж (Вялікабрытанія).

Яшчэ адна бронза

Таксама бронзавы медаль на ЧЕ ў Бялградзе заваявала Юлія Леанцюк, яна ў трэцяй спробе ў фінале штурхнула ядро на 18 метраў 32 сантыметры. Золата ў штурханні ядра атрымала Аніта Мартан (Венгрыя), у яе быў вынік 19 м 28 см, ён лепшы ў свеце. Срэбраны медаль у Радаславы Мавродзіевай (Балгарыя), яна штурхнула ядро на 18 м 36 см.

Срэбраны вынік Талай

Аліна Талай заняла другое месца ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў залах. У фінальным забегу Талай прабегла спрынтарскую дыстанцыю за 7,92 секунды. Чэмпіёнкай стала немка Сіндзі Роледар — 7,88 секунды, бронзу заваявала Паўліна Дуткевіч з Германіі, яе вынік — 7,95 секунды.

У фінале суддзі двойчы спынялі вырашальны забег з-за фальстартаў, а на трэці раз арбітры паднялі з калодак ужо падрыхтаваўшыхся спартсменак яшчэ да стрэлу стартавага пісталета.

8
Тэги:
спорт, Лёгкая атлетыка, Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы, Аліна Талай, Бялград, Сербія
Каментары