У Гродне прайшоў чэмпіянат па чэрлідынгу

У Гродне прайшоў чэмпіянат па чэрлідынгу

7
(абноўлена 12:47 06.03.2017)
Школьніцы рабілі ў паветры піруэты і сальта, гучна крычалі і заўзята махалі каляровымі пампонамі.

ГРОДНА, 6 сак — Sputnik, Вікторыя Салаўёва. Дзяўчынкі не проста скакалі і махалі пампонамі, а паказвалі сапраўдныя спартыўныя нумары практычна алімпійскага віду спорту. У гродзенскім Ліцэі №1 прайшоў абласны этап па чэрлідынгу сярод школьнікаў.

У гэтым годзе выступы юных каманд набылі зусім новы статус. Бо ў канцы студзеня чэрлідынг улучылі ў рэестр відаў спорту нашай краіны, а ў свеце ён ужо атрымаў часовы алімпійскі статус. Таму на спаборніцтвах дзеці звалі сябе не проста групамі падтрымкі, а сапраўднымі спартовымі камандамі, у якіх хутка могуць з'явіцца ўласныя прыхільнікі.

Сесть на шею, сделать стойку на руках и при этом не забыть улыбаться жюри и зрителям - легко
© Sputnik/ Илья Гелей
Сесці на шыю, зрабіць стойку на руках і пры гэтым не забыцца ўсміхацца журы і гледачам - лёгка

На адборачны тур у Гродна прыехалі прадстаўнікі Ліды, Шчучына, Слоніма, Зэльвы, Гродна і іншых гарадоў вобласці ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Усяго — 14 каманд.

Самым младшим черлидерам было по шесть-семь лет
© Sputnik/ Илья Гелей
Самым малодшым чэрлідэрам было па шэсць-сем гадоў
В старших группах девушки летали почти во всех выступлениях
© Sputnik/ Илья Гелей
У старэйшых групах дзяўчыны "лёталі" амаль ва ўсіх выступах

"Гэта вельмі добры паказчык для вобласці. У Гродне найбольш магутна прадстаўлена Беларуская федэрацыя чэрлідынгу і груп падтрымкі. Першыя спаборніцтвы ў Гродне адбыліся ў 2009 годзе. З тых часоў чэрлідынг пачаў актыўна развівацца як у школах, так і ва ўніверсітэтах горада, у прыватнасці ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы", — кажа прадстаўнік арганізацыйнага камітэта абласных спаборніцтваў Сяргей Іваноў.

Видимо, любовь к высоте у черлидеров в крови, потому что самые лучшие зрительские места оказались на верхних ярусах спортивных стенок
© Sputnik/ Илья Гелей
Мабыць, любоў да вышыні ў чэрлідэраў ў крыві, таму што самыя лепшыя глядацкія месцы апынуліся на верхніх ярусах спартыўных сценак
Среди участников было замечено довольно много парней - ребята постарше с легкостью держали девушек на плечах, а некоторые и на вытянутых вверх руках
© Sputnik/ Илья Гелей
Сярод удзельнікаў было заўважана даволі шмат хлопцаў - старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі з лёгкасцю трымалі дзяўчат на плячах, а некаторыя і на выцягнутых уверх руках

Каманды выступалі ў намінацыях чэрлідынг шоу і фрыстайл пам. У выніку амаль усе першыя месцы занялі прадстаўнікі Ліды — каманды "SkyLineAdults", "SkyLineKids", "SkyLine". Каманда "X-team" сярэдняй школы №2 са Шчучына стала пераможцам намінацыі чэр ва ўзроставай катэгорыі 11 гадоў і маладзей.

Судьи оценивали не только спортивное мастерство, сложность и чистоту выполненных трюков, но и хореографию и костюмы
© Sputnik/ Илья Гелей
Суддзі ацэньвалі не толькі спартыўнае майстэрства, складанасць і чысціню выкананых трукаў, але і харэаграфію і касцюмы
В идеале команда должна выполнять все движения синхронно - иногда на это уходят месяцы тренировок
© Sputnik/ Илья Гелей
У ідэале каманда павінна выконваць усе рухі сінхронна - часам на гэта сыходзяць месяцы трэніровак

Як адзначаюць арганізатары, пераможныя месцы размеркаваліся чакана. Шчучынскія і Лідскія дзеці ў мінулым годзе сталі лепшымі ў краіне, заваяваўшы на рэспубліканскіх спаборніцтвах першае і другое месцы адпаведна.

Памятные грамоты достались всем участникам, а за призовые места вручали кубки
© Sputnik/ Илья Гелей
Памятныя граматы дасталіся ўсім удзельнікам, а за прызавыя месцы ўручалі кубкі

Пераможцы кожнай узроставай катэгорыі ў пачатку красавіка будуць прадстаўляць Гродна на спаборніцтвах Рэспубліканскай лігі па чэрлідынгу.

7
Тэги:
чэрлідынг, дзеці, Беларуская федэрацыя чэрлідынгу і груп падтрымкі, Гродна
Каментары