Фэст сямейнай бегу, архіўнае фота

У Мінску 14 мая пройдзе сямейны забег Family Run

9
(абноўлена 11:00 15.05.2017)
Плануецца, што на мерапрыемстве будзе прысутнічаць старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Ідэя правесці забег ў сямейным фармаце належыць яму.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Лёгкаатлетычны сямейны забег Family Run адбудзецца ў парку імя М. Горкага 14 мая, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Удзельнікам забегу прапануюць пераадолець дыстанцыю 1 км. Пераможцаў будуць вызначаць па лепшаму выніку ў залежнасці ад колькасці сям'і, узросту яе членаў і крэатыўнасці прадстаўлення. Пяць лепшых сем'яў узнагародзяць прызамі і салодкімі падарункамі. Усе, хто дабярэцца да фінішу, атрымаюць памятныя медалі.

"Плануецца, што на мерапрыемстве будзе прысутнічаць старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Ідэя правесці забег у сямейным фармаце належыць яму", — распавялі ў Мінгарвыканкаме.

Пачатак спаборніцтваў намечаны на 11:00. Месца старту і фінішу — цэнтральны ўваход парку. Ліміт удзельнікаў — 500. Рэгістрацыя адкрыта да 09:00 14 мая. Выдаваць нагрудныя нумары будуць на месцы старту 14 мая з 09:00 да 10:30.

9
Тэги:
Парк Горкага, Мінгарвыканкам, Андрэй Шорац, Мінск, Беларусь
Каментары