Дзіцячы ЧС па шахматах будзе праходзіць у Беларусі тры гады запар

Дзіцячы ЧС па шахматах будзе праходзіць у Беларусі тры гады запар

14
(абноўлена 16:48 05.06.2017)
Юныя беларускія спартсмены заваявалі на чэмпіянаце 6 медалёў - 4 залатыя, 1 сярэбраны і 1 бронзавы.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. У Беларусі тры гады запар будзе праходзіць дзіцячы чэмпіянат свету па шахматах. Такое рашэнне прынята Міжнароднай федэрацыяй шахмат па выніках завершанага сёння чэмпіянату.

"Мы атрымалі права на чэмпіянат толькі ў сакавіку, часу для разварушвання не было. Тым не менш, да нас прыехала больш за 600 хлопчыкаў і дзяўчынак з 24 краін свету, уключаючы В'етнам, Кітай, Індыю, ЗША, Калумбію, Іран, Манголію і Японію. Прадстаўніцтва апынулася маштабнае. Галава ішла кругам, але мы справіліся", — распавяла старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.

Хлопчыкі і дзяўчынкі былі падзеленыя на ўзроставыя катэгорыі — да 8, 10 і 12 гадоў.

Юныя беларускія спартсмены заваявалі 6 медалёў — 4 залатыя, 1 сярэбраны і 1 бронзавы. У неафіцыйным камандным заліку Беларусь заняла другое месца.

На першым месцы размясціліся юныя шахматысты з Расіі (4, 3, 3), на трэцім — дружная і вясёлая каманда В'етнама (2, 3, 4).

Падарункі атрымалі абсалютна ўсе ўдзельнікі чэмпіянату. Спецыяльныя прызы дасталіся таксама самым юным шахматыстам. Больш за ўсё яны радаваліся фінальнаму канфеці.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат (FIDE) Кірсан Ілюмжынаў заявіў, што Беларусь выдатна правяла першы чэмпіянат свету па хуткіх шахматах і бліц сярод кадэтаў. Менавіта таму FIDE ідзе насустрач беларускай ініцыятыве, і зараз тры гады запар гэта першынство будзе праходзіць у Мінску.

Цікава, што за амаль стогадовую гісторыю існавання FIDE нікому раней у галаву не прыйшла ідэя сабраць юных шахматыстаў і зладзіць для іх спецыяльныя спаборніцтвы. Дадумаліся беларусы, а калі дакладней — Анастасія Сарокіна, міжнародны майстар, трэнер FIDE. На кангрэсе FIDE ў Тэгеране, дзе праходзіў чэмпіянат свету па шахматах сярод жанчын, прадстаўніца Беларусі прапанавала правесці сусветнае першынство і для дзяцей.

На той момант Сарокіна была дырэктарам дзіцячай "Школы шахмат", але адначасова і міжнародным майстрам, трэнерам FIDE, міжнародным арбітрам. З нядаўніх часоў яна — старшыня Беларускай федэрацыі шахмат. Так што хатні чэмпіянат свету стаў для яе своеасаблівым экзаменам у новай якасці.

14
Тэги:
спорт, шахматы, дзеці, Беларуская федэрацыя шахмат, Мінск, Беларусь

Спорт