Пераможны кубак - у берасцейцаў

Брэсцкае "Дынама" прашпацыравала па горадзе з кубкам Беларусі

10
(абноўлена 10:13 09.06.2017)
Пасля круга на двухпавярховым аўтобусе па цэнтральных вуліцах футбалісты зладзілі аўтограф-сесію для сотняў заўзятараў.

БРЭСТ, 9 чэр — Sputnik. Ушанаванне двухразовага ўладальніка Кубка Беларусі па футболе адбылося на пляцоўцы каля Лядовага палаца, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзей.

Ігракі футбольнага клуба "Дынама-Брэст", якія 28 мая перамаглі ў фінале салігорскі "Шахцёр", праехалі па горадзе ў суправаджэнні байкераў і ДАІ. У руках яны везлі заваяваны трафей, дэманструючы яго берасцейцам.

Потым футбалісты прыбылі да Лядовага палаца, дзе іх чакалі заўзятары. На сцэну падняліся тры пакаленні "Дынама-Брэст". Першай выйшла частка каманды, якая пад кіраўніцтвам Уладзіміра Геваркяна ўпершыню выйграла Кубак Беларусі ў 2007 годзе. За імі паднялася цяперашняя каманда. А ў завяршэнні — маладое пакаленне ігракоў.

Галоўны трэнер Уладзімір Журавель, спартыўны дырэктар Сяргей Кавальчук і капітан Аляксей Гаўрылавіч падзякавалі заўзятараў, якія падтрымлівалі каманду на працягу сезона.

"Напярэдадні фіналу мы хадзілі ў Брэсцкую крэпасць, матывавалі хлопцаў. Мы распавялі ім трохі гісторыі. Я спадзяюся, што тыя людзі, якія стаяць у мяне за спінай, калі трэба будзе, аддадуць жыццё за брэсцкі футбол", — адзначыў Журавель на цырымоніі.

Пасля афіцыйнай часткі кожны жадаючы мог сфатаграфавацца з кубкам і футбалістамі, а таксама ўзяць у іх аўтограф.

10
Тэги:
Футбол, Кубак Беларуси па футболе, Брэст
Каментары