Арэна ў Барысаве, архіўнае фота

БАТЭ ў кваліфікацыі ЛЧ згуляе супраць чэмпіёна Арменіі або Андоры

11
(абноўлена 09:47 20.06.2017)
Першы паядынак у рамках кваліфікацыі чэмпіён Беларусі правядзе ў ліпені на сваім полі. Акрамя таго, сталі вядомыя супернікі беларускіх клубаў у Лізе Еўропы.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА пазмагаецца з пераможцам пары "Алашкерт" (Арменія) — "Санта-Калома" (Андора), паведамляе Sputnik.

У панядзелак у штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне (Швейцарыя) адбылося лёсаванне стартавых раўндаў новага сезона ЛЧ. Так, у другім туры кваліфікацыі барысаўчане сустрэнуцца з пераможцам першага этапу "кваліфая" "Алашкерт" — "Санта-Калома". Чэмпіёны Арменіі і Андоры правядуць свае паядынкі 27/28 чэрвеня і 4/5 ліпеня. Першую сустрэчу 2-га раунда "жоўта-сінія" правядуць на "Барысаў-Арэне" 11 або 12 ліпеня, другую ў гасцях — 18 або 19 ліпеня.

Акрамя таго, у Ньёне прайшлі лёсаванні Лігі Еўропы, дзе Беларусь прадстаўляюць тры каманды: салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама" стартуюць з першага раўнда кваліфікацыі, брэсцкае "Дынама" — з другога. Мінчане ў першым раўндзе згуляюць супраць фарэрскага "Рунавіка", а "гарнякі" — супраць літоўскай "Судувы". Першыя матчы беларускія клубы правядуць дома. Стартавыя паядынкі першага раўнда кваліфікацыі пройдуць 29 чэрвеня, у адказ — 6 ліпеня.
11
Тэги:
футбол, Ліга Чэмпіёнаў, Шахцёр, ФК Дынама (Мінск), ФК "БАТЭ", Андора, Арменія, Салігорск, Брэст, Барысаў, Беларусь
По теме
"Дынама" і "Спартак" згулялі ў Мінску зорнымі саставамі
Хакеісты, архіўнае фота

Генеральны сакратар IIHF пракаментаваў заклікі адабраць ЧС-2021 у Беларусі

13
(абноўлена 15:48 26.10.2020)
Міжнародная федэрацыя хакея не збіраецца скасоўваць дамову аб правядзенні чэмпіянату ў Мінску і Рызе па палітычных патрабаваннях.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) не дазволіць сябе шантажаваць асобам, якія заклікаюць пазбавіць Беларусь права правядзення чэмпіянату свету-2021 па палітычных матывах, заявіў у панядзелак генеральны сакратар IIHF Хорст Ліхтнер парталу Sport.de.

Ліхтнер назваў незаконнымі "патрабаванні палітычнага сігналу з боку палітыкаў, якія не могуць самастойна знайсці рашэнне".

"Мы не дазволім так сябе шантажаваць. Ніхто не можа прасіць нас скасаваць дамову з Беларуссю. Мы не парушаем дагавор", - прыводзіць словы Ліхтнер Sport.de.

Генеральны сакратар IIHF перакананы, што, калі краіна вернецца да нармальнага ладу жыцця, гэта будзе фантастычны чэмпіянат свету ў Рызе і Мінску.

Што адбылося?

Мінск сумесна з Рыгай павінны прыняць хакейны сусветны форум 21 мая - 6 чэрвеня 2021 года. Праўда, латвійскі бок не раз заяўлящ пра нежаданне праводзіць турнір сумесна з Беларуссю з-за сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. У адказ на гэта ў IIHF заявілі, што ЧС-2021 не будзе пераносіцца з Мінска па палітычных прычынах.

У сярэдзіне кастрычніка кіраўнік ФХРБ Дзмітрый Баскаў правёў з прэзідэнтам IIHF Рэнэ Фазелем размову і запрасіў яго ў Мінск, каб ацаніць гатоўнасць беларускай сталіцы да сусветнага першынства. Баскаў заявіў, што Фазель "у чарговы раз падкрэсліў імкненне Міжнароднай федэрацыі хакея правесці чэмпіянат свету ў Мінску і Рызе вясной наступнага года".

Таксама паводле яго слоў, бакі абмеркавалі "шэраг пытанняў, звязаных з магчымай неабходнасцю ўвядзення супрацьэпідэміялагічных мер для ўдзельнікаў і гасцей турніру ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з COVID-19 у Еўропе". Баскаў дадаў, што цяпер падрыхтоўка да чэмпіянату свету працягваецца разам з латвійскімі калегамі.

13
Тэги:
Хакей, Рыга, Мінск
Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка

Сабаленка і Азаранка падняліся ў сусветным тэнісным рэйтынгу

12
Беларускі правялі вочную фінальную сустрэчу на турніры ў чэшскай Астраве, дзе мацнейшай аказалася Сабаленка.

МІНСК, 26 кас - Sputnik. У панядзелак абнавіліся тэнісныя рэйтынгі: Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу WTA, Вікторыя Азаранка - на 13-е, паведамляе Sputnik.

Перад пачаткам турніра ў Астраве Сабаленка знаходзілася на 12-м радку, цяпер у яе актыве 4045 ачкоў. Азаранка была на 14-й пазіцыі, на дадзены момант яна мае 3426 балаў. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае 92-е месца, у Вольгі Гаварцовай 129-я пазіцыя.

Першыя тры месцы ў тотале займаюць автралийка Эшлі Барці, румынка Сімона Халеп і японка Наомі Осака.

Нагадаем, у мінулую нядзелю Сабаленка і Азаранка згулялі ў фінале астраўскага турніру. Мацнейшай аказалася Арына - 6: 2, 6: 2. Яна таксама перамагла ў парным разрадзе спаборніцтваў разам з Элізай Мертэнс, узяўшы верх над бразільска-канадскім дуэтам Стэфані-Даброўскі - 6:1, 6:3.

У мужчынскім рэйтынгу лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў размяшчаецца на 83-й пазіцыі, у Іллі Івашкі, які выйграў турнір у Стамбуле, 114-е месца. У ATP першыя тры радкі займаюць серб Новак Джокавіч, іспанец Рафаэль Надаль і аўстрыец Дамінік Цім.

12
Тэги:
Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка
Багач

Народны каляндар: святкуем Юл’яна, гатуем стравы для дзетак

0
(абноўлена 16:49 30.10.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як нашы продкі баранілі дзяцей ад хваробаў і што гатавалі для іх.

У народзе лічылі, што калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, то гэта хата не мае шчасця. 31 кастрычніка ў Народным календары адзначаюць прысвятак Юльяна, ахоўніка дзяцей. Але не толькі ў  гэтага святога бацькі прасілі дапамогі для сваіх дзяцей. Найважнейшымі аступнікамі ад усялякага ліха лічылі Прачыстую, Ісуса Хрыста і анёлаў ахоўнікаў, якія ў народным уяўленні адбіваюць чалавека ад "усіх наглых урагоў". У народнай міфалогіі дзецьмі апекавалася Дамавуха, якая магла калыхаць калыску з немаўляткам і бавіцца з астатнімі дзецьмі гаспадыні, якая ёй падабалася.

Але першай і наймацнейшай апякункай і абаронцай для сваіх дзяцей заўсёды была маці. Яна спявала на ноч калыханку, апранала, рабіла ляльку, сачыла, каб дзіця было здаровае і сытае.

Багач у Вязынцы
© Sputnik Альфрэд Мікус
Наймацнейшай апякункай дзяцей заўсёды была маці

У народзе лічылі, што падчас цяжарнасці жанчына павінна была выконваць шэраг перасцярог, у выніку якіх гарантавалася нараджэнне здаровага немаўляці. Але і надалей маці верыла, што напрацягу першага года жыцця лёс дзіцяці наўпрост залежыць ад яе паводзін. Таму падчас кармлення сама жанчына не павінна была сілкавацца, каб дзіця не было абжорай, не пазяхаць, каб дзіця не было гультаём, ні з кім не спрачацца, каб не было схільным да спрэчак і сварак. Лічылася, што карміць дзіця ў дрэнным настроі ні ў якім разе нельга. Маці павінна супакоіцца, іначай дзіця  да канца свайго жыцця будзе тужыць. Таму, каб яго лёс быў шчаслівым, маці карміла яго толькі ў светлым настроі, ласкава называючы "маё сонейка яснае", "мая зоранька ранняя", "мой верабейка, птушачка, крошачка" і інакш.

Часта кармленне павольна пераходзіла ў калыханне, дзе ў калысцы, як апісваў беларускі этнограф Чэслаў Пяткевіч  у кнізе "Грамадская культура Рэчыцкага Палесся"засынаў "абагоўлены скарб" пад манатоннае напяванне: "Аа, аа, дзе-е-таачка спаць, а я буду каа-лы-хаць, а-а…, а ты паганае, чаго слепкі вытарашчыло? Ось я табе як дам плескача, то мне зараз заснеш — аа-аа... ".

Але такое стаўленне да немаўляці заканчвалася праз год "адлучэннем". Гэты сямейны абрад, апісаны Пяткевічам адбываўся наступным чынам. Пакарміўшы дзіця грудзямі апошні раз, маці садзіла яго на памост для спання, а бацька клаў перад ім медзяны грош, кавалачак хлеба, валовы рог, ці, калі дзяўчынка, тронку ад сярпа. Калі дзіця пацягне ручку найперш да рога, то лічылі, што яно будзе добрым гаспадаром, калі да хлеба, то будзе гультаём, ахвотнікам да гатовага хлеба, калі да гроша – будзе схільным прыхапіць чужое – будзе злодзей.

Праздник средневековой культуры Меч Брачыслава
© Sputnik Альфред Микус
Галоўнае, каб дзіцяці вырасла добрым чалавекам

Рэзкае адлучэнне ад грудзей у дзіцяці практычна заўсёды выклікала доўгатэрміновы разлад страўніка і пераход на "свой хлеб" адбываўся даволі балюча. Смяротнасць сярод дзяцей гэтага ўзросту была даволі высокай і асабліва ў сем’ях сялян. Не разумеючы прыроды таго ці іншага дзіцячага захворвання, верылі, што віной таму сурокі, пярэпалахі, начніцы, крыксы, капрызы, падвей і іншыя міфалагічныя істоты.

Спосабы дыягностыкі і лячэння былі часам такімі ж дзіўнымі, як і тыя нячысцікі, што па народных уяўленнях шкодзілі дзецям. Так, каб высветліць, ці будзе жыць вельмі хворае дзіця, варажылі з дапамогай мурашніку. Маці ішла ў лес і здымала верхнюю частку мурашніка, рабіла з гэтага адвар і купала ў ім дзіця тры дні запар. Пасля ізноў ішла ў лес і глядзела ці аднавілі мурашкі свой дом. Калі мурашнік меў ранейшы выгляд, то была надзея, што дзіця паздаравее. У такіх выпадках маці шукала любых паратункаў. У справу ішлі і малітвы да святых і язычніцкія замовы, якія выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. Вось як лячылі начніцы.

Калі спакойнае ўдзень дзіця непакоілася і ўначы не спала, то лічылі, што яму шкодзяць начніцы. Яны ўяўляліся чорным кудлатым чарвяком, які быццам бы прапаўзаў пад калыбеллю. Супраць гэтай напасці ў дзвярах ставілі страх (пудзіла), як на вераб’ёў, апраналі ў вывернутую наадварот сарочку, у калысцы мянялі палажэнне ног і галавы, калыхалі дзіця ў начоўках і чыталі замовы: "Зара-зарыца, вазьмі ў майго дзіцяці начніцы. Дзе зара патухаіць, там начніцы прападаюць".

А вось як паэтычным народным словам супакойвалі дзіця перад сном на Ашмяншчыне: "Дрымоты, пакой, адшукай рабу Бога (імя), няхай яна спіць, высыпаецца, ноччу не прасыпаецца. Зоркі няхай будуць ёй сёстрамі, месяц ёй братам, а сон ёй кумам і сватам. Амын".

Існавала і такая практыка, калі дзіця быццам ахвяравалі Богу, просячы заступніцтва за яго і шчаслівага лёсу. Трэба было аднесці ў касцёл прызначаныя на ахвяру грошы, кавалак палатна, крыху лёну. Гэтай ахвярай тройчы малявалі кола вакол дзіцяці і накрывалі яго ёю. Пасля клалі ахвяру на алтар.

Дожинки в Мяделе - 2018
© Sputnik Альфред Микус
У народзе лічылі, што, калі ў хаце не чуваць дзіцячых галасоў, у ёй няма шчасця

Калі дзіця было як быццам бы здаровае, але вельмі худзенькае, яго дастаткова было ўзважыць на шалях і тады яно быццам бы пачынала папраўляцца. Каб дзіця хутчэй расло, маці здымала з яго кашульку толькі праз галаву і карміла як мага часцей.

У перыяд ранняга дзяцінства як у сялянскай так і ў заможных дваранскіх сем’ях дзецям гатавалі асобныя стравы з лепшых прадуктаў, якія дарослым не заўсёды траплялі на стол, паколькі ад якасці ежы залежыла здароўе дзіцяці. Вядома ж меню вясковай малечы вельмі адрознівалася ад дзіцячага меню ў заможных сем’ях, дзе былі знаёмыя з заходнееўрапейскай кухняй. Тут пэўныя веды аб сістэме харчавання і ўтрымання дзяцей дазвалялі рабіць яе больш сбалансаванай і правільнай. У выніку, дзеці вышэйшых саслоўяў хварэлі і паміралі значна радзей чым сялянскія. Але як бы там ні было і сялянка, і пані песцілі сваіх дзетак смачнымі стравамі.

Гатавалі звычайна салодкія кашы, бліны з начынкамі і без іх, пончыкі, тварожныя запяканкі, цыбрыкі грыбкі і яечні, разнастайнае печыва, стравы з лепшых гатункаў мяса, клёцкі, калдуны з ягаднымі начынкамі, разнастайныя супы і булёны і ў тым ліку супы-пюрэ з гародніны ды шмат што яшчэ.

Вось як гатавалі малочны суп з морквай ў вёсцы Літва Ляхавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Суп малочны з морквай

Інгрыдыенты:

  • 4 шклянкі малака
  • 3 шклянкі вады
  • 1 морква
  • 1 яйка
  • 1 шклянка мукі
  • 2 чайныя лыжкі цукру
  • 50 г сметанковага масла
  • Соль

Як гатаваць:

Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці старкаваную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы. У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць, каб атрымалася цеста, як густая смятана. Паступова ўліваць цеста ў суп пры няспынным памешванні. У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.

0
Тэги:
Народныя традыцыі, Ларыса Мятлеўская
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў