Расійскі экіпаж КАМАЗ-майстар злева направа: Дзмітрый Свістуноў, Айдар Бяляеў, Айрат Мардзееў на ўрачыстым старце ралі Шаўковы шлях - 2017 на Краснай плошчы ў Маскве.

Расійская каманда "КАМАЗ-майстар" перамагла на ралі "Шаўковы шлях"

7
(абноўлена 15:05 24.07.2017)
Экіпажы "КАМАЗ-майстар" з перамогай павіншаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і адзначыў, што спартсмены зноў прадэманстравалі чэмпіёнскі характар.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Пераможцам у агульным заліку грузавікоў на ралі "Шаўковы шлях-2017" стаў экіпаж каманды "КАМАЗ-майстар" на чале з Дзмітрыем Сотнікавым, другое месца ў агульным заліку ў Антона Шыбалава, трэцяе — у Айрата Мардзеева.

Спартыўную каманду павіншаваў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і пажадаў экіпажам новых дасягненняў і яркіх перамог.

"Ад душы віншую вас з трыумфальным выступам на міжнародным ралі "Шаўковы шлях" 2017 года. Вы зноў прадэманстравалі чэмпіёнскі характар і справядліва занялі ўвесь п'едэстал гонару. Сваім поспехам пацвердзілі неперасягненыя магчымасці айчынных аўтамабіляў маркі "КамАЗ", — гаворыцца ў віншаванні Пуціна.

Афіцыйны фініш ралі-рэйду павінен быў адбыцца ў суботу ў кітайскім горадзе Сіань.

Аднак з-за ўмоў надвор'я — на поўнач краіны абрынуліся праліўныя дажджы — аргкамітэт ралі-рэйду прыняў рашэнне адмяніць заезд. Арганізатары падкрэслілі, што ўчастак, размешчаны ў гарыстай мясцовасці, можа быць небяспечны для ўдзельнікаў.

Беларуская каманда таксама годна выступіла на складаным ралі. Сяргей Вязовіч з "МАЗ-СПОРТаўта" у агульным заліку заняў пятае месца. Аляксей Вішнеўскі размясціўся на сёмай пазіцыі, Аляксандр Васілеўскі паказаў восьмы вынік.

Ралі-рэйд "Шаўковы шлях" працягласцю 9 599 кіламетраў праходзіў па тэрыторыі Расіі, Казахстана і Кітая. Спаборніцтвы праводзіліся ў сёмы раз.

7
Тэги:
гонкі, "Шаўковы шлях", "МАЗ-СПОРТаўта", Казахстан, Кітай, Расія, Беларусь
Каментары